Уладзіслава Луцэвіч: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
Радок 2: Радок 2:
| імя = Уладзіслава Луцэвіч
| імя = Уладзіслава Луцэвіч
| арыгінал імя =
| арыгінал імя =
| партрэт =
| партрэт = Uładzisłava Łucevič.jpg
| памер =
| памер =
| апісаньне = Партрэт Уладзіславы Луцэвіч, [[Янка Раманоўскі]]
| апісаньне = Партрэт Уладзіславы Луцэвіч, [[Янка Раманоўскі]]

Вэрсія ад 00:23, 25 сьнежня 2012

Уладзіслава Луцэвіч
Партрэт Уладзіславы Луцэвіч, Янка Раманоўскі
Род дзейнасьці літаратуразнаўца, дзяячка музэйнай справы
Дата нараджэньня 25 сьнежня 1891
Месца нараджэньня в. Вішнева, цяпер Валожынскі раён, Менская вобласьць
Дата сьмерці 25 лютага 1960
Месца сьмерці Менск
Месца пахаваньня
Занятак літаратуразнаўца, культурніцкі дзяяч
Месца працы
Муж Іван Луцэвіч
Узнагароды
ордэн «Знак Пашаны»
Заслужаны дзяяч культуры Беларускай ССР

Уладзіслава Францаўна Луцэвіч (25 сьнежня 1891, в. Вішнева, цяпер Валожынскі раён, Менская вобласьць — 25 лютага 1960) — беларуская літаратуразнаўца, стваральніца і першы дырэктар Літаратурнага музэю Янкі Купалы. Заслужаны дзяяч культуры Беларусі (1959). Жонка Янкі Купалы.

Жыцьцяпіс

Скончыла Віленскую гімназію (1906), пэдагагічныя курсы ў Варшаве (1908). Працавала выхавацелькай дзіцячага прытулку ў Вільні. Вяла прапаганду ў рабочых гуртках (у 1909 і 1911 гадох прыцягвалася да суда). У 1914 годзе арганізоўвала прытулак для дзяцей уцекачоў. Прапагандавала беларускую літаратуру, друкавала вершы ў «Нашай Ніве».

У 1916 годзе выйшла замуж за Янку Купалу. 3 1919 году ў Менску, працавала інспэктарам дашкольных установаў Наркамасьветы БССР, выхавацелькай і пэдагогам-мэтадыстам дзіцячых установаў, на радыё. У 1944—1960 гадох — дырэктар Літаратурнага музэю Янкі Купалы.

Творчасьць

Складальніца зборнікаў матэрыялаў пра жыцьцё і творчасьць Янкі Купалы «Янка Купала» (1952, з В. Тарасавым), «Любімы паэт беларускага народа» (1960), «Янка Купала ў беларускім мастацтве» (1958), «Бібліяграфія твораў Янкі Купалы» (ч. 1, 1955, з Н. Кудраўцавай). Аўтарка артыкулаў і ўспамінаў пра Я. Купалу, успамінаў пра З. Бядулю, Цётку.

Сабрала і апрацавала «Народныя дзіцячыя песенькі» (1939), склала «Дашкольны сьпеўнік» (1928, з А. Савёнак), «Зборнік вершаў для дашкольных устаноў» і «Для маленькіх» (абодва 1940), апрацоўвала народныя казкі.

Бібліяграфія

  • Янка Купала ў Вільні // Беларусь. 1945. № 6;
  • Мае ўспаміны пра Змітрака Бядулю // Беларусь. 1946. № 11-12;
  • 3 успамінаў аб Янку Купалу // Янка Купала. Мн., 1955;
  • Новыя матэрыялы пра Янку Купалу // ЛіМ. 1959. 30 мая.

Літаратура

  • Андрэева Е. Педагог і грамадскі дзеяч // Полымя. — № 7. — 1982.
  • Раманоўская Я. Акрыленая песняй // Полымя. — № 12. — 1971.
  • Тарасава Т. Песня вернасці // Дэень паэзіі — 82. — Мн.: 1982.