Алесь Аркуш: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 41: Радок 41:
* [http://knihi.com/Ales_Arkus/ Творы на «Беларускай Палічцы»]
* [http://knihi.com/Ales_Arkus/ Творы на «Беларускай Палічцы»]
* [http://kamunikat.org/Arkusz_Ales.html Старонка на Камунікаце] // Kamunikat.org
* [http://kamunikat.org/Arkusz_Ales.html Старонка на Камунікаце] // Kamunikat.org
* [http://www.rv-blr.com/biography/view/782/ Персанальная старонка на «Родныя вобразы»]
* [http://www.rv-blr.com/biography/view/782/ Персанальная старонка] // rv-blr.com


{{Пісьменьнікі і паэты Беларусі}}
{{Пісьменьнікі і паэты Беларусі}}

Вэрсія ад 22:01, 6 сьнежня 2012

Алесь Аркуш
Алесь Аркуш у Варшаве на прэзэнтацыі раману «Палімпсэст».
Алесь Аркуш у Варшаве на прэзэнтацыі раману «Палімпсэст».
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 28 траўня 1960
Жодзіна, Менская вобласьць, БССР
Сужэнец Тацяна Козік[d]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэт, эсэіст, выдавец
Мова беларуская мова[1]
Подпіс
Творы на сайце Knihi.com
http://alesarkush.livejournal.com

Алесь Аркуш (нарадзіўся 28 траўня 1960) — беларускі паэт, эсэіст, выдавец, які друкуе ў Беларусі і Польшчы; сябра польскага ПЭН-Цэнтра.

Нарадзіўся ў Жодзіне. Скончыў Жодзінскі політэхнікум і Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі. З 1987 году жыве ў Полацку. Уваходзіў у літаратурную суполку «Тутэйшыя». У 1993 годзе стварыў Таварыства Вольных Літаратараў. Выдаваў літаратурны альманах «Ксэракс Беларускі». Выдавец і галоўны рэдактар літаратурнага альманаху «Калосьсе». Старшыня арганізацыйнага камітэту літаратурнай прэміі «Гліняны Вялес». Аўтар каля дзесяці зборнікаў паэзіі і трох зборнікаў эсэістыкі: «Выпрабаваньне развоем» (2000), «Аскепкі вялікага малюнку» (2007), «Брызгалаўка» (разам з Барысам Козікам, 2009), раману «Палімпсэст» (2012). Аўтар тэксту гімна горада Полацка і песень шэрагу рок-гуртоў: «Мясцовы час», «RIMA». Сталы аўтар тыднёвіка «Наша Ніва» і часопісаў «Arche», «Дзеяслоў».

Алесь Аркуш з'яўляецца сябрам польскага ПЭН-Цэнтра; друкаваў свае творы ў польскіх часопісах: «Kartki» (Беласток), «Czas Kultury» (Познань) і «Borussia» (Ольштын)[2].

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі