Пэрыцэнтар і апацэнтар: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д r2.7.2) (робат зьмяніў nn:Aphel на nn:Apsis i astronomi
д Robot: Modifying interwiki simple
Радок 86: Радок 86:
[[pt:Apoastro]]
[[pt:Apoastro]]
[[ru:Апоцентр и перицентр]]
[[ru:Апоцентр и перицентр]]
[[simple:Aphelion]]
[[simple:Apsis]]
[[sk:Apsida (astronómia)]]
[[sk:Apsida (astronómia)]]
[[sl:Apsidna točka]]
[[sl:Apsidna točka]]

Вэрсія ад 14:32, 6 сьнежня 2012

Пэрыцэнтар і апацэнтар (грэц. περί) «пэры» — вакол, каля, поруч, (грэц. από) «апа» — з, ад (частка складанага слова, якая азначае адмаўленьне й адсутнасьць чагосьці), (лац. centrum} — цэнтар) — кропкі арбіты нябеснага цела — самая блізкая да цэнтральнага цела і самая далёкая ад цэнтральнага цела, вакол якога адбывяецца рух. Раней таксама выкарыстоўвалася абагульняючае паняцьце апсы́да (ад грэц. ἁψίς — дуга, пятля, звод).

Лінія абсыд — лінія, якая злучае пэрыцэнтар і апацэнтар; для эліптычнай арбіты лінія абсыд супадае зь вялікай восьсю эліпса.

У арбітах плянэт Сонечнай сыстэмы пэрыцэнтар і апацэнтар завуць, адпаведна, пэрыгель альбо прысонцавік і афэль.

У арбітах Месяца і штучных спадарожнікаў Зямлі пэрыгей і апагей.

У арбітах падвойных зоракпэрыястар і апаастар.

У арбітах спадарожнікаў іншых плянэт — пэрыплянэт і апаплянэт, а таксама часам:

Пэрыгей і апагей

1 Зямля
2 арбіта спадарожніка
3 спадарожнік Зямлі
4 лінія зямнога экватара
5 вось кручэньня Зямлі
6 пэрыгей
7 апагей
8 лінія абсід

Пэрыге́й (грэц. περίγειος, літар. «калязямны») — самая блізкая да Зямлі кропка арбіты нябеснага цела, якое рухаецца ў полі ягонага прыцягненьня. Звычайна гэта Месяц або штучны спадарожнік Зямлі.

Сілы ўзбурэньня выклікаюць зьмену становішча пэрыгея ў прасторы. Так, з-за дзеяньня сілы ўзбурэньня з боку Сонцы пэрыгей Мэркурыю рухаецца па арбіце ў напрамку руху плянэта па арбіце, зьдзяйсняючы поўнае абарачэньне за 8,85 гады. Перасоўваньне пэрыгея штучных спадарожнікаў Зямлі абумоўленае галоўным чынам адрозненьнем формы Зямлі ад шара, прычым велічыня і накірунак гэтага руху залежаць ад нахілу плоскасьці арбіты спадарожніка да плоскасьці зямнога экватара.

Адлегласьць ад пэрыгея да цэнтра Зямлі завецца пэрыгейнай адлегласьцю.

Апаге́й (ад грэц. απόγεια, літар. «ад зямлі») — самая далёкая ад цэнтру Зямлі кропка арбіты нябеснага цела, якое рухаецца вакол Зямлі.

Кропка апагею прама процілеглая кропцы пэрыгея, бо абедзьве гэтыя кропкі — канцы лініі абсыд і зьмяняюць сваё становішча зь зьменай становішча лініі абсыд. Такім чынам, зьмена накірунку лініі апагею, напрыклад, Месяца непасрэдна атрымліваецца са зьмены становішча пэрыгея яе арбіты. Што тычыцца адлегласьці кропкі апагею, то зьмена гэтай адлегласьці залежыць ад зьмен эксцэнтрысытэта месяцовай арбіты і яе вялікай восі.

У пераносным значэньні

Апагей — вышэйшая кропка, росквіт чагосьці, напрыклад, «апагей славы».