Сьветлавы год: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
вікіфікацыя, артаграфія
д r2.6.8) (робат зьмяніў pnb:نوری سال на pnb:چانن ورہ
Радок 86: Радок 86:
[[om:Wagga Iffa]]
[[om:Wagga Iffa]]
[[uz:Yorugʻlik yili]]
[[uz:Yorugʻlik yili]]
[[pnb:نوری سال]]
[[pnb:چانن ورہ]]
[[km:ឆ្នាំពន្លឺ]]
[[km:ឆ្នាំពន្លឺ]]
[[nds:Lichtjohr]]
[[nds:Lichtjohr]]

Вэрсія ад 01:46, 5 сьнежня 2012

Сьветлавы́ го́д — пазасыстэмная адзінка даўжыні, роўная адлегласьці, якую пераадольвае сьвятло за год. Больш дакладна, гэта адлегласьць, якое праходзіць фатон у вакуўме, не адчуваючы ўзьдзеяньняў гравітацыйных палей, за адзін трапічны год, аднесены да эпохі 1900 (ён адпавядае вызначэньню 31 556 925,9747 сэкунд СІ). Улічваючы, што хуткасьць сьвета ў вакуўме роўная ў дакладнасьці 299 792 458 м/с, можна падлічыць, што сьветлавы год роўны дакладна 9 460 528 177 426,82 км (прыкладна 9,5 трыліёнаў кілямэтраў). Дадзенае вызначэньне зьяўляецца найбольш распаўсюджаным, але існуюць іншыя вызначэньні сьветлавога году, якія заснаваныя на іншай працягласьці году; так, калі прыняць юліянскі год (365,25 стандартных сутак па 86 400 сэкунд СІ), то сьветлавы год роўны 9 460 730 472 580,8 км, што адрозьніваецца ад папярэдняга вызначэньня на 0,002%. Таму для дакладных вымярэньняў адлегласьці сьветлавы год ужываць нельга, калі раней не дамовіцца на конт вызначэньня працягласьці году. Аднак гэтае ўдакладненьне малаважнае ў сувязі зь не зусім дакладным вызначэньнем адлегласьцей да пазасонечных аб’ектаў, дзе звычайна выкарыстоўваецца гэтая адзінка адлегласьці.

Сьветлавы год, разам з парсэкам, ужываецца ў якасьці адзінкі вымярэньня адлегласьцей паміж далёкімі астранамічнымі аб’ектамі. Напрыклад адлегласьць да бліжэйшай да Сонца зоркі складае 4,22 сьветлавых году. Адлегласьць паміж галяктыкамі вымяраецца ўжо міліёнамі сьветлавых гадоў.

1 сьветлавы год = 9 460 528 404 879 358 000,0 м ≈ 9,4506 (пэтамэтраў) ≈ 63 240 астранамічных адзінкі ≈ 0,3066 парсэк.

Для вымярэньня адлегласьці ўнутры плянэтных сыстэм калі-некалі выкарыстоўваюць адзінкі сьветлавая сэкунда і сьветлавая хвіліна, роўныя адпаведна адлегласьцям, якія сьвятло ў вакуўме праходзіць за 1 сэк. і 1 хв. (г. зн. 299 792 458 м і 17 987 547 480 м).

Цікавыя факты

  • Астранамічная адзінка прыкладна роўная 500 сьветлавым сэкундам, г.зн. сьвятло даходзіць ад Сонца да Зямлі прыкладна за 500 сэкунд.
  • Радыюс Сонечнай сыстэмы складае 11 сьветлавых гадзін
  • Радыюс Млечнага шляха складае 100 000 сьветлавых гадоў