Фінская мова: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д r2.7.2+) (робат дадаў: cdo:Hŭng-làng-ngṳ̄
Xqbot (гутаркі | унёсак)
д r2.7.3) (робат дадаў: ast:Finlandés
Радок 58: Радок 58:
[[ar:لغة فنلندية]]
[[ar:لغة فنلندية]]
[[an:Idioma finés]]
[[an:Idioma finés]]
[[ast:Finlandés]]
[[az:Fin dili]]
[[az:Fin dili]]
[[bn:ফিনীয় ভাষা]]
[[bn:ফিনীয় ভাষা]]

Вэрсія ад 07:41, 4 сьнежня 2012

Фінская мова
Suomen kieli
Ужываецца ў Фінляндыі, Швэцыі, Расеі (Карэлія, Ленінградзкая вобласьць)
Рэгіён Фэнаскандыя, паўночная Эўропа
Колькасьць карыстальнікаў 4 863 351 чалавек[1]
Клясыфікацыя Уральская сям’я

 Фіна-вугорская галіна
  Прыбалтыйска-фінская група

Афіцыйны статус
Афіцыйная мова ў Сьцяг Фінляндыі Фінляндыі
Сьцяг Швэцыі Швэцыі
Сьцяг Расеі Расеі (Карэлія)[2]
Сьцяг Эўрапейскага Зьвязу ЭЗ
Рэгулюецца Дэпартамэнт моўнага плянаваньня пры інстытуце моваў Фінляндыі
Статус: 1 дзяржаўная[d][3]
Пісьмо лацінскае пісьмо і Scandinavian Braille[d]
Коды мовы
ISO 639-1 fi
ISO 639-2(Б) fin
ISO 639-2(Т) fin
ISO 639-3 fin
SIL fin

Фі́нская мова — мова паўночнай галіны прыбалтыйска-фінскай падгрупы фіна-вугорскай групы ўральскай моўнай сям'і. Афіцыйная мова Фінляндыі і Эўразьвязу.

Фінская мова адносіцца да моваў аглютынацыйнага тыпу. Пісьмовасьць на базе лацінскага альфабэту.

Найстарэйшыя пісьмовыя тэксты паходзяць з 16 стагодзьдзя. Першую кнігу - пераклад Новага Запавету - выдаў у 1548 годзе рэфарматар Мікаель Агрыколя. Літаратурная мова ўзьнікла на аснове заходняга дыялекту ваколіцаў горада Турку. Аднак пачынаючы з 19 стагодзьдзя ў літаратурнай мове адчуваецца моцны ўплыў усходніх дыялектаў.

Некалькі стагодзьдзяў фінская мова разьвівалася як сродак камунікацыі ніжэйшых і менш адукаваных слаёў грамадзтва, у той час калі шляхта і адукаваныя людзі карысталіся швэдзкай мовай. Гэтая сытуацыя была зьмененая ў 1863 годзе, калі фінская мова набыла статус афіцыйнай. Значны ўнёсак у справу прызнаньня фінскай мовы зрабіў знакаміты філёзаф, публіцыст і дзяржаўны дзяяч Ёган Вільгельм Шнэльман.

Дыялекты і літаратурная мова

Паміж літаратурнай фінскай мовай і гутарковай даволі вялікая розьніца.

Вылучаюцца два буйныя дыялекты фінскай мовы: заходні і ўсходні.

Натуральна, што фінская мова не пазьбегла іншамоўных уплываў. Доўгі час на яе ўплывала швэдзкая і нямецкая, пасьля расейская, а ў апошнім часе ангельская мова.

Марфалёгія

У фінскай мове два лікі і 16 склонаў (зь якіх 2 толькі ў множным ліку). Як і ў бальшыні фіна-вугорскіх моваў, у фінскай няма родавай дыфэрэнцыяцыі.

Вонкавыя спасылкі

Фінская мовасховішча мультымэдыйных матэрыялаў Інфармацыя пра фінскую мову (па-ангельску)

Крыніцы

Шаблён:Link FA Шаблён:Link FA Шаблён:Link FA Шаблён:Link FA