Аляксандар Рыбак: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д r2.7.1) (робат дадаў: ko:알렉산드르 리박
д r2.7.2) (робат зьмяніў sr:Александр Рибак на sr:Александер Рибак
Радок 170: Радок 170:
[[sk:Alexander Rybak]]
[[sk:Alexander Rybak]]
[[sl:Aleksander Rybak]]
[[sl:Aleksander Rybak]]
[[sr:Александр Рибак]]
[[sr:Александер Рибак]]
[[sh:Alexander Rybak]]
[[sh:Alexander Rybak]]
[[fi:Alexander Rybak]]
[[fi:Alexander Rybak]]

Вэрсія ад 23:04, 30 лістапада 2012

Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Рыбак (неадназначнасьць).
Аляксандар Рыбак
А. Рыбак на прэс-канфэрэнцыі «Эўрабачаньня».
Дата нараджэньня 13 траўня 1986 (37 гадоў)
Месца нараджэньня Менск, БССР
Грамадзянства Нарвэґія
Месца вучобы
Прафэсія музыка, сьпявак, кампазытар
Гады дзейнасьці ад 1991
Псэўданімы Alexander Rybak
Жанры поп, клясыка, фольк
Вакал лірычны тэнар[d]
Інструмэнты скрыпка
Псэўданімы Alexander Rybak
Гурты Сымфанічны моладзевы аркестар «Унг Сымфоні» (Ung Symfoni)
Супрацоўніцтва М. Харкет, Universal music
Лэйблы Universal Music Group
Узнагароды
Сайт Аляксандар Рыбак / Myspace

Алякса́ндар І́гаравіч Рыба́к (па-нарвэску: Alexander Rybak, па-нованарвэску: Alexander Rybak; 13 траўня 1986, Менск) — нарвэскі скрыпач, сьпявак, кампазытар і актор беларускага паходжаньня, пераможца «конкурсу песьні Эўрабачаньне-2009» у Маскве.

Дзяцінства

Сын скрыпача Ігара Аляксандравіча (нарадзіўся ў 1954) і піяністкі Натальлі Валянцінаўны (нарадзілася ў 1959) Рыбакоў.

З раньніх гадоў выхоўваўся на фальклёры і клясычнай музыцы, зь дзяцінства ён успамінае «Купалінку» і інш. беларускія народныя песьні. Бацька і першы настаўнік Аляксандра — Ігар Рыбак — працаваў у музычным ансамблі ў Віцебску; надаваў сыну час, каб пазаймацца зь ім музыкай. Схільнасьць да мастацтва ў Аляксандра выявілася рана — па ўспамінах яго бацькі, калі сыну было 3 гады, аднойчы падчас прагулкі ў лесе ён засьпяваў песьню ўласнага складаньня. Зь пяці гадоў пачаў гуляць на скрыпцы і фартэпіяна, складаць песьні і сьпяваць.

У 6 гадоў Аляксандар разам з бацькамі пераехаў у Нарвэґію, куды яго бацькі запрасілі працаваць; затым на паўгода вярнуўся ў Менск, вучыцца пачаў у школе пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. У Нарвэґіі сям’я пасялілася ў прыгарадзе Осла — г. Нэсодэн (фюльку Акерсхус). Аляксандар скончыў кансэрваторыю ў Осла.

Творчасьць

У 2004 быў узнагароджаны прызам Андэрса Ярэса ў вобласьці культуры. Дайшоў да паўфіналу ў нарвэскім варыянце «Фабрыкі зорак» — шоў «Ідал». У 2006 выйграў конкурс «Вялікі шанец» тэлекампаніі NRK з уласнай песьняй «Foolin'». Супрацоўнічаў са шматлікімі акторамі, у тым ліку лідэрам гурту a-ha Мортэнам Харкетам і Арвэ Тэлефсэнам, выступаў з адным з самых вядомых у сьвеце скрыпачоў Пінхасам Цукерманам. У 2007 годзе граў ролю скрыпача ў пастаноўцы нарвэскага тэатру Oslo Nye Teater мюзыклу «Скрыпач на даху», за што атрымаў Heddaprisen. З гэтым мюзыклам гастраляваў у Эўропе, Амэрыцы, Кітаі. Здымаўся ў ролі Леві ў фільме «Ёган» рэжысэра Грэтэ Салямонсэна.

Працуе канцэртмайстрам у найбуйнейшым у Нарвэґіі сымфанічным моладзевым аркестры «Унг Сымфоні» (Ung Symfoni), у плянах — здымкі ў тэлестужцы. Сваімі кумірамі ў музыцы сьпявак называе Моцарта, The Beatles і Стынга.[2]

У 2009 годзе выйграў са сваёй песьняй у стылі фольк «Fairytale» нарвэскі нацыянальны адбор (Melodi Grand Prix 2009), атрымаў 700 тысяч галасоў тэлегледачоў, і быў абраны прадстаўніком Нарвэґіі на «конкурсе Эўрабачаньне-2009», а затым стаў пераможцам гэтага конкурсу. Акампанаваў яму фолькавы танцавальны гурт Frikar. Рыбак набраў 387 балаў, усталяваўшы новы рэкорд. Папярэдні прыналежаў фінскаму гурту «Лордзі» — 292 бала — і быў усталяваны ў 2006 годзе. Яшчэ да конкурсу Аляксандар сказаў, што калі пераможа, то палова гэтай перамогі будзе прыналежаць Беларусі.

Па вяртаньні ў Нарвэґію сьпявак працягнуў працаваць над альбомам. 1 чэрвеня 2009 году выйшаў дэбютны альбом Аляксандра Рыбака «Fairytales» («Казкі»). Аляксандар хутка адправіцца на гастролі ў шматлікія краіны, у тым ліку і ў Беларусь.

Сувязі з радзімай

Нягледзячы на тое, што Аляксандар пасьля пераезду ў Нарвэґію не бываў на радзіме, ён і яго бацькі захоўваюць сувязі зь Беларусьсю. Бабулі і дзядулі жывуць у Менску і Віцебску, а дзядзька Аляксандра па бацьку, журналіст, жыве ў Маскве. Кнігі на беларускай ці расейскай мовах Аляксандар цяпер чытае рэдка, але выконвае песьні свайго бацькі на вершы Максіма Багдановіча.[3] Лічыць, што родная культура паўплывала на фармаваньне яго музычных пераваг.[4]

29 траўня 2009 году А. Рыбак удзельнічаў у журы конкурсу «Новыя галасы Беларусі» ў Менску.[5] Яго запрасілі на 18 Міжнародны фэст мастацтваў «Славянскі базар» у Віцебску[6]. Пра сваё вандраваньне ў Беларусь Аляксандр сказаў, што лепш выступіць з канцэртам у маленькай краіне, дзе ўсе цябе любяць і чакаюць, чым у вялікай, дзе цябе ніхто ня ведае.[7]

Дыскаграфія

Альбомы

Год Альбом Пазыцыі ў чартах
NOR RUS
2009 Fairytales - -

Самотнікі

Год Самотнік Пазыцыі ў чартах[9]
NOR SWE GRE RUS
2009 «Fairytale» 1 4 1 74
Папярэднік
Марыя Гаўкас Сторэнг
Нарвэгія на конкурсе песьні Эўрабачаньне
2009
Наступнік
Дзідрык Солі-Танген
Папярэднік
Дзіма Білан
Пераможца конкурсу песьні «Эўрабачаньне»
2009
Наступнік
Лена Мэер-Ландрут

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі