Нарвэжцы: розьніца паміж вэрсіямі
д r2.7.3) (робат дадаў: an:Noruegos |
д робат дадаў: vi:Người Na Uy |
||
Радок 73: | Радок 73: | ||
[[uk:Норвежці]] |
[[uk:Норвежці]] |
||
[[ur:ناروینی]] |
[[ur:ناروینی]] |
||
[[vi:Người Na Uy]] |
|||
[[bat-smg:Nuorvegā]] |
[[bat-smg:Nuorvegā]] |
||
[[zh:挪威人]] |
[[zh:挪威人]] |
Вэрсія ад 00:44, 29 лістапада 2012
Нарвэ́жцы — народ у Паўночнай Эўропе, асноўнае насельніцтва Нарвэгіі. Агульная колькасьць — больш 5 мільёнаў чалавек, у тым ліку ў Нарвэгіі — каля 4,3 мільёнаў, яшчэ больш за 500 тыс. чалавек у ЗША, звыш за 150 тыс. у Канадзе, па некалькі дзясяткаў тысяч ва ўсіх скандынаўскіх краінах-суседзях Нарвэгіі.
Мова і рэлігія
У нарвэскай мове, што належыць да скандынаўскай падгрупы германскай групы індаэўрапейскай моўнай сям’і, значны дыялектны падзел. Існуюць дзьве літаратурныя нормы.
Веравызнаньне нарвэжцаў пераважна лютэранскае, ёсьць прадстаўнікі іншых плыней пратэстантызму і католікі.
Гісторыя
Лічыцца, што нарвэжцы — патомкі германскіх плямёнаў жывёлаводаў і земляробаў, што пасяліліся ў Скандынавіі ў канцы 3-га тысячагодзьдзя да н. э. Даўнейшыя ўзоры нарвэскай пісьменнасьці — рунічныя надпісы (не пазьней за 8 ст.).
Тэрмін «нарвэжац», менавіта нордман («паўночны чалавек») упершыню фіксуецца ў стараангельскіх крыніцах 9 стагодзьдзя.
Стварэньне ў 10-11 стагодзьдзях раньнефэадальнай дзяржавы і хрысьціянізацыя (з канца 10 ст.) спрыялі фармаваньню нарвэскага народа.
У часы вікінгаў (9—11 ст.) нарвэскія перасяленцы заснавалі калёніі на астравах Паўночнай Атлянтыкі і Ісьляндыі, дзе зьмяшаліся зь іншымі этнасамі, ствараючы новыя этнасы — ісьляндцы і фарэрцы.
У канцы 14 ст. нарвежцы трапляюць пад уладу Даніі і адбываюцца працэсы данізацыі, якія яшчэ ўзмацніліся пасьля Рэфармацыі 1536 году.
У 1814 годзе заключаная швэдзка-нарвэская унія. Зь яе разарваньнем у 1905 годзе Нарвэгія здабывае незалежнасьць.
Сёньня Нарвэгія — адна з найбольш разьвітых дзяржаваў сьвету. Разам з нарвэжцамі ў Нарвэгіі цяпер жыве і працуе шмат эмігрантаў зь іншых краін сьвету.
Вядомыя нарвэжцы
Сярод выдатных нарвэжцаў былі:
- клясык нарвэскай літаратуры Б’ёрнсьцьернэ Б’ёрнсан
- матэматык Нільс Хэнрык Абэль
- кампазытар Эдвард Грыг
- дасьледнікі Руаль Амундсэн, Фрыцьёф Нансэн і Тур Хэердал
- пісьменьнік, клясык нарвэскай літаратуры Кнут Гамсун
- паэт і драматург Генрык Ібсэн
- мастак Эдвард Мунк
- шмат спартсмэнаў, у прыватнасьці зімовых відаў спорту, і зорак шоў-бізнэсу.