Афрадыта: розьніца паміж вэрсіямі
→Міты: дапаўненьне |
|||
Радок 27: | Радок 27: | ||
== Міты == |
== Міты == |
||
=== Нараджэньне === |
|||
Па раньняй вэрсіі нарадзілася з марское пены і кропляў крыві [[Уран (міталёгія)|Урана]] каля выспы Кіфера, а ласкавы [[Зэфір]] прынёс яе на выспу [[Кіпр]]а, там яе атачылі [[Оры]] і адвялі на [[Алімп]]. У клясычнай вэрсіі Афрадыта зьяўляецца дачкой [[Зэўс]]а і [[Дыёна|Дыёны]] |
Па раньняй вэрсіі нарадзілася з марское пены і кропляў крыві [[Уран (міталёгія)|Урана]] каля выспы Кіфера, а ласкавы [[Зэфір]] прынёс яе на выспу [[Кіпр]]а, там яе атачылі [[Оры]] і адвялі на [[Алімп]]. У клясычнай вэрсіі Афрадыта зьяўляецца дачкой [[Зэўс]]а і [[Дыёна|Дыёны]] |
||
=== Пігмаліён === |
|||
Жыў на [[Кіпр]]ы адзін мастак [[Пігмаліён]], жыў у адзіноцтве, пазьбягаючы шлюбу, бо не падабалася яму аніводная дзяўчына. І зрабіў зь белай слановай косьці дзяўчыну незвычайнай прыгажосьці, ды так зрабіў, што, здавалася, яна вось зараз працягне руку яму, або зрушыць з месца. Закахаўся мастак у яе, і стаў падносіць ёй розныя падарункі: прыгожыя каралі, запясьці, завушніцы. Пад час чарговых сьвятаў у гонар Афрадыты, [[Пігмаліён]], каб не абурыць гнеў багоў на сябе, не стаў прасіць у Афрадыты ажыўленьня статуі, таму папрасіў каб багіня даравала дзяўчыну падобную на абточаную ім косьць. Вярнуўшыся дадому, замест абточанай косьці - дзяўчыны, [[Пігмаліён]]а ўжо чакала сапраўдная прыгажуня. Вось так багіня каханьня Афрадыта даравала мастаку [[Пігмаліён]]у сапраўднае каханьне. |
|||
== Літаратура == |
== Літаратура == |
Вэрсія ад 19:55, 24 лістапада 2012
Афрадыта | |
Вэнэра Арлезыанская | |
багіня прыгажосьці й каханьня | |
Сымбалі | мірт, ружа, мак і яблык |
---|---|
Маці | Дыёна |
Дзеці | Эрат |
Гара | Алімп |
Адпаведнік у Рымскай міталёгіі | Вэнэра |
Афрады́та (па-старажытнагрэцку: Ἀφροδίτη) (Понтыя, Лімэнія, Анадыямена, Кіпрыда) — першапачаткова багіня ўрадлівасьці, затым багіня каханьня.
Афрадыта абуджае каханьне ў сэрцах багоў і людзей. Дзякуючы гэтаму яна пануе над сьветам. Ніхто ня можа пазьбегнуць ейнай улады. Толькі Атэна, Гестыя і Артэміда не падначаленыя ейнай магутнасьці. Афрадыта — увасабленьне прыгажосьці і вечнай маладосьці.
Культ Афрадыты шырока распаўсюджаны ў Старажытнай Грэцыі, Малой Азіі ды на выспах Міжземнага мора, у Сіцыліі і асабліва на Кіпры.
Зьяўлялася ўлюбёным пэрсанажам антычных мастакоў.
Міты
Нараджэньне
Па раньняй вэрсіі нарадзілася з марское пены і кропляў крыві Урана каля выспы Кіфера, а ласкавы Зэфір прынёс яе на выспу Кіпра, там яе атачылі Оры і адвялі на Алімп. У клясычнай вэрсіі Афрадыта зьяўляецца дачкой Зэўса і Дыёны
Пігмаліён
Жыў на Кіпры адзін мастак Пігмаліён, жыў у адзіноцтве, пазьбягаючы шлюбу, бо не падабалася яму аніводная дзяўчына. І зрабіў зь белай слановай косьці дзяўчыну незвычайнай прыгажосьці, ды так зрабіў, што, здавалася, яна вось зараз працягне руку яму, або зрушыць з месца. Закахаўся мастак у яе, і стаў падносіць ёй розныя падарункі: прыгожыя каралі, запясьці, завушніцы. Пад час чарговых сьвятаў у гонар Афрадыты, Пігмаліён, каб не абурыць гнеў багоў на сябе, не стаў прасіць у Афрадыты ажыўленьня статуі, таму папрасіў каб багіня даравала дзяўчыну падобную на абточаную ім косьць. Вярнуўшыся дадому, замест абточанай косьці - дзяўчыны, Пігмаліёна ўжо чакала сапраўдная прыгажуня. Вось так багіня каханьня Афрадыта даравала мастаку Пігмаліёну сапраўднае каханьне.
Літаратура
- Кун, Н. А. Легенды и мифы древней Греции / Н. А. Кун. - М: Государственное учебно - педагогическое издательство министерства просвещения РСФСР, 1957. - 464с.
- Тахо-Годи, А. А. Греческая мифилогия / А. А. Тахо-Годи. - М: Искусство, 1989. - 304с.
Вонкавыя спасылкі
Афрадыта — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў