Трэці крыжовы паход: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dymitr (гутаркі | унёсак)
крыніца — http://en.wikipedia.org/wiki/Third_Crusade?oldid=524325059
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 19:54, 22 лістапада 2012

Старажытны малюнак аблогі Акры

Трэці крыжовы паход (11891192), вядомы таксама як Паход каралей, быў чарговай спробай эўрапейскіх лідэраў адваяваць Сьвятую Зямлю ў Саладына. Паход у выніку быў адным з самых пасьпяховым, аднак, ён не апраўдаў сваёй канчатковай мэты, то бок адваёвы Ерусаліма.

Пасьля правалу другога крыжовага паходу, дынастыя Зэнгідаў кіравала Сырыяй і ўдзельнічала ў канфлікце супраць дынастыі Фатымідаў, якія панавалі ў Эгіпце. У канчатковым выніку гэты канфлікт прывёў да аб’яднаньня эгіпецкіх і сырыйскіх войскаў пад камандаваньнем Саладына, які выкарыстаў іх для зьмяншэння моцы хрысьціянскіх дзяржаваў, і ў 1187 годзе вярнуў Ерусалім пад мусульманскі кантроль. Натхнёныя рэлігійнай стараннасьцю, кароль Ангельшчыны Генрых II і кароль Францыі Філіп II скончылі барацьбу адзін з адным, каб узначаліць новы крыжовы паход. У 1189 годзе пасьля сьмерці Генрыха II ангельскае войска ачоліў Рычард Ільвінае Сэрца. Пажылы імпэратар Сьвятой Рымскай імпэрыі Фрыдрых Барбароса таксама адгукнуўся на заклік да зброі, сабраўшы вялікае войска, але патануў у рацэ ў Малой Азіі 10 чэрвеня 1190 года, не дайшоўшы да Сьвятой зямлі. Ягоная сьмерць выклікала найбольшы адцёк сярод нямецкіх крыжакоў. Большасьць нямецкіх жаўнераў у роспачы адправілася дадому.

Пасьля выгнаньня мусульманаў з Акры, Леапольд V Аўстрыйскі й Філіп II пакінуў Сьвятую Зямлю ў жніўні 1191 году. Саладын ня здолеў перамагчы Рычарда ў любых ваенных сутыкненьнях, і Рычард забясьпечыў сабе ўзяцьцё яшчэ некалькіх ключавых прыбярэжных гарадоў. Тым ня менш, 2 верасьня 1192 года, Рычард склаў мірную дамову з Саладынам, паводле якой Ерусалім застаўся пад мусльманскім кантролем, але якая таксама дазволіла бяззбройным хрысьціянскім паломнікам і гандлярам наведаць горад. Рычард пакінуў Сьвятую Зямлю 9 кастрычніка. Посьпехі Трэцяга крыжовага паходу дазволілі крыжакам валодам значнымі тэрыторыямі, то бок было заснавана хрысьціянскае царства на Кіпры й на сырыйскім ўзьбярэжжы. Тым ня менш, ягоная няздольнасьць вярнуць пад хрысьціянскі кантроль Ерусалім прывяло да закліку да Чацьвёртага крыжовага паходу ўсяго праз шэсьць гадоў.

Вонкавыя спасылкі


Шаблён:Link GA