Мікола Гусоўскі: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
Скасаваньне праўкі 1447852 удзельніка 37.45.205.39 (гутаркі)вандалізм
Радок 30: Радок 30:


=== Нараджэньне ===
=== Нараджэньне ===
Нарадзіўся верагодна ў вёсцы Уса (Усава) цэнтральнай [[Беларусь|Беларусі]]<ref name="evkl"/>, дакладнае месцазнаходжаньне якой дагэтуль нявысьветленае за нястачаю дакумэнтальных крыніцаў. Паходзіў з сям’і паляўнічага.
Нарадзіўся верагодна ў вёсцы Уса (Усава) цэнтральнай [[Беларусь|Беларусі]]<ref name="evkl"/>, дакладнае месцазнаходжаньне якой дагэтуль нявысьветленае за нястачаю дакумэнтальных крыніцаў. Паходзіў зь сям’і паляўнічага.


=== Адукацыя ===
=== Адукацыя ===

Вэрсія ад 21:58, 21 лістапада 2012

Мікола Гусоўскі
Nicolaus Hussovianus
Мікола Гусоўскі. Марка Белпошты (1996)
Мікола Гусоўскі. Марка Белпошты (1996)
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся каля 1470
Памёр 1533[1][2]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэзія
Кірунак новалацінізм
Жанр паэма, верш
Мова лацінская мова[3]
Значныя творы «Песьня пра зубра»

Міко́ла Гусо́ўскі (па-лацінску: Nicolaus Hussovianus, па-польску: Mikołaj Hussowczyk; прыкладна 1470 — прыкладна пасьля 1533) — паэт Вялікага Княства Літоўскага; у мадэрновым літаратуразнаўстве — беларускі[4][5] і польскі паэт-гуманіст і асьветнік эпохі Адраджэньня, прадстаўнік новалацінскай усходнеэўрапейскай школы паэзіі.

Біяграфія

Нараджэньне

Нарадзіўся верагодна ў вёсцы Уса (Усава) цэнтральнай Беларусі[5], дакладнае месцазнаходжаньне якой дагэтуль нявысьветленае за нястачаю дакумэнтальных крыніцаў. Паходзіў зь сям’і паляўнічага.

Адукацыя

Авалодаў пісьмом у катэдральнай або царкоўна-прыходзкай школе. Працягваў навучаньне ва ўнівэрсытэтах Балёньні, Вільні, Кракава.

Місія ў Рым (15181522)

Песьня пра зубра

Быў у складзе пасольства Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага на чале з Эразмам Вітэліюсам у Рым. На замову Папы Рымскага Льва Х напісаў паэму: «Песьня пра зубра». Арыгінальная назва: «Carmen de statura feritate ac venatione Bisontis» («Песьня пра аблічча, дзікасьць зубра і паляваньне на яго»). Калі паэт скончваў пісаць паэму, чума прыйшла на Апэнінскі паўвостраў. Уражаны трагічнымі падзеямі, Гусоўскі стварае верш-малітву «Да сьвятога Сэбастыяна». Памерлі і папа Леў X і біскуп Вітэліюс. Без апекуноў ён ня змог надрукаваць свой твор у Рыме, але толькі ў 1523 годзе ў Кракаве, пры дапамозе вялікай княгіні літоўскай і каралевы польскай Боны Сфорца.

Верагодна аўтэнтычны партрэт

Мікола Гусоўскі

Баларуская дасьледніца Жанна Вацлаваўна Некрашэвіч-Кароткая лічыць, што адшукала аўтэнтычную выяву, на якой адлюстраваны Мікола Гусоўскі. Выява зьмешчана ў першым выданьні паэмы, якое доўгі час не было даступна беларускім дасьледнікам.

Творы

Пераклады

На беларускай мове існуе тры перастварэньні «Песьні пра зубра», якія належаць пяру Язэпа Семяжона, Уладзімера Шатона і Натальлі Арсеньневай. Акрамя беларускай яна перакладзеная на польскую, летувіскую, расейскую і ўкраінскую мовы.

У 1980 годзе ЮНЭСКО з нагоды 500-годзьдзя паэта ўключыла імя Міколы Гусоўскага ў каляндар міжнародных датаў выдатных дзеячоў сусьветнае культуры.

Крыніцы

  1. ^ Deutsche Nationalbibliothek Record #118962507 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
  2. ^ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr (фр.): плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
  3. ^ Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
  4. ^ Гусоўскі Мікола // Беларусь: энцыкл. даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш. — Мінск: БелЭн, 1995. С. 256
  5. ^ а б Вячаслаў Чамярыцкі. Гусоўскі Мікола // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 562

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Мікола Гусоўскісховішча мультымэдыйных матэрыялаў