Касьпійскае мора: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д r2.7.1) (робат дадаў: ilo:Baybay Kaspio
д r2.7.1) (робат дадаў: jv:Laut Kaspia
Радок 99: Радок 99:
[[it:Mar Caspio]]
[[it:Mar Caspio]]
[[he:הים הכספי]]
[[he:הים הכספי]]
[[jv:Laut Kaspia]]
[[kn:ಕ್ಯಾಸ್ಪಿಯನ್‌ ಸಮುದ್ರ(Caspian Sea)]]
[[kn:ಕ್ಯಾಸ್ಪಿಯನ್‌ ಸಮುದ್ರ(Caspian Sea)]]
[[ka:კასპიის ზღვა]]
[[ka:კასპიის ზღვა]]

Вэрсія ад 00:30, 19 лістапада 2012

Касьпійскае мора з космасу

Касьпі́йскае мо́ра (па-пэрсыдзку: دریای خزر (дарьёйе хазар — «Хазарскае мора») ці менш пашыраная назва -دریای مازندران (дарьёйе мазандаран — Мазандаранскае мора), па-расейску: Каспийское море) — безвыточнае салёнае возера ў Азіі. Зьяўляецца самым вялікім возерам ў сьвеце па плошчы паверхні (плошча складае каля 370 тыс. км²), але плошча зьмяняецца ў выніку зьмяншэньня ўзроўню вады (у 1930 годзе плошча складала 442 тыс.км²).

Максымальная глыбіня 1025 мэтраў. Салёнасьць ад 10-12‰ да вельмі высокага ўзроўню, што дасягае нават 300‰ у закрытых затоках. У старажытнасьці мора насіла розныя назвы: Гірканскі акіян, Арабскае мора, Квалійскае мора.

Узьбярэжжа Касьпійскага мора належыць наступным краінам:

У Касьпійскім моры жыве вялікая колькасьць асетраў, ікра якіх цэніцца ва ўсім сьвеце. З пункту гледжаньня смаку — асятровая ікра — гэта адзін зь лепшых гатункаў ікры. Але папуляцыі асятроў пагражае зьнікненьне з-за неабмежаванай лоўлі (асабліва каля расейскага ўзьбярэжжа, дзе асетр адкладае ікру), але экалягічныя арганізацыі спрабуюць забараніць лоўлю асетраў да павялічэньня іх колькасьці.

На шэльфе Касьпійскага мора існуюць вялікія радовішчы нафты, што робіць рэгіён вельмі важным для сусьветнай гаспадаркі. Гэта таксама выклікае праблему падзела тэрытарыяльных вод паміж узьбярэжнымі краінамі.

Узровень вады мора паднімаўся і апускаўся многа разоў. Некаторыя расейскія гісторыкі ўпэўнены, што пад'ём узроўню вады ў моры ў Сярэднявеччы выклікаў вялікую паводку ў гэтым рэгіёне.

У Касьпійскае мора ўпадаюць рэкі Кура, Урал і Волга. Мора злучанае з Азоўскім морам каналам.

Найвялікшыя месты ўзьбярэжжа Касьпійскага мора:

Найвялікшыя рэкі, якія ўпадаюць у Касьпійскае мора:

Вонкавыя спасылкі

Касьпійскае морасховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Шаблён:Link GA