Чарлз Дыкенз: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д r2.7.1) (робат дадаў: ilo:Charles Dickens
д r2.7.3) (робат дадаў: stq:Charles Dickens
Радок 169: Радок 169:
[[ru:Диккенс, Чарльз]]
[[ru:Диккенс, Чарльз]]
[[sah:Чарлз Дикенс]]
[[sah:Чарлз Дикенс]]
[[stq:Charles Dickens]]
[[sq:Charles Dickens]]
[[sq:Charles Dickens]]
[[scn:Charles Dickens]]
[[scn:Charles Dickens]]

Вэрсія ад 21:18, 15 лістапада 2012

Чарлз Дыкенз
па-ангельску: Charles Dickens
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Charles John Huffam Dickens (Чарлз Джон Хафам Дыкенз)
Нарадзіўся 7 лютага 1812(1812-02-07)[1][2][3][…]
Памёр 9 чэрвеня 1870(1870-06-09)[4][3][1][…] (58 гадоў)
Пахаваны
Бацькі Джон Дыкенс[d][7][8]
Элізабэт Дыкенс[d][8]
Сужэнец Кэтрын Дыкенс[d][8][9]
Дзеці Charles Dickens, Jr.[d][8][9], Mary Dickens[d][8][9], Kate Perugini[d][8], Walter Landor Dickens[d][8], Francis Dickens[d][8], Alfred D'Orsay Tennyson Dickens[d][8], Sydney Smith Haldimand Dickens[d][8][6], Henry Fielding Dickens[d][8], Dora Annie Dickens[d][8] і Edward Dickens[d][8]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік-навэліст
Гады творчасьці 18331870
Жанр рэалізм
Мова ангельская мова[10][11][12] і брытанская ангельская мова[d]
Значныя творы Нарысы Боза, Антыкварная крама, Олівэр Твіст, Нікалас Нікльбі, Барнэбі Радж, Калядны харал, Мартын Чэзлвіт, Аповесьць пра два горада, Дэйвід Копэрфілд, Вялікія спадзяваньні, Халодны дом, Маленькая Дорыт, Цяжкія часы, Наш агульны сябар, Пасьмяротныя запіскі Піквікскага клюбу
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографу
[[::en:s:Charles Dickens|Творы]] ў Вікікрыніцах

Чарлз Джон Хафам Дыкенз (па-ангельску: Charles John Huffam Dickens; 7 лютага 1812, Портсмут, Англія9 чэрвеня 1870, сядзіба Гэйдсхіл Плэйс, Кент) — найпапулярнейшы брытанскі навэліст Віктарыянскай эры і найвядомейшы ангельскі пісьменьнік, які ўвёў у ангельскую літаратуру адных з самых іранічных пэрсанажаў[13]. Працаваў журналістам газэты «Morning Chronicle», рэдактарам літаратурнага часопісу «Bentley's Miscellany».

На беларускую мову былі перакладзеныя тры творы Дыкенза: «Домбі і сын» (1937), «Вялікія чаканьні» (1940)[14], «Олівэр Твіст» (2010)[15].

Біяграфія

  • 7 лютага 1812 — у Лендпарту (Портсмут) у сям'і чыноўніка марскога ведамства нарадзіўся Чарлз Дыкенз
  • 1817 — сям'я Дыкензаў пасяляецца ў Чатэме
  • 1823 — Чарлз прыязджае ў Лёндан
  • 1824 — Дыкенза працуе на фабрыцы ваксы; яго айцец трапляе ў пазыковую турму. Чарлз паступае ў «Акадэмію Вэлінгтан-Хаўс»
  • 1827 — работа клеркам у канторы страпчых
  • 1828 — Дыкенз працуе ў судзе; захапляецца тэатрам і аматарскімі спэктаклямі
  • 18311835 — Дыкенз становіцца рэпартэрам; пад псэўданімам Боз друкуе нарысы
  • 1836 — у лютым выходзяць Нарысы Боза; 31 сакавіка апублікаваны першы выпуск «Запісак Піквікскага клюба»
  • 1838 — Чарлз Дыкенз знаёміцца са станам школаў у Ёркшыру, пачынае публікаваць раман «Жыцьцё і прыгоды Нікаласа Нікльбі»
  • 1839 — завяршаюцца публікацыю «Олівэра Твіста» і «Нікаласа Нікльбі»
  • 1840 — публікуецца раман «Лаўка старажытнасьцяў» (скончаны ў студзені 1841 г.)
  • 1842 — у студзені Дыкенз адплывае ў Амэрыку. Вяртаецца ў Англію ў чэрвені. У кастрычніку выходзяць «Амэрыканскі нататкі».
  • 1843 — праца над раманам «Жыцьцё і прыгоды Марціна Чэзлвіта» (скончаны ў 1844 г.) Публікуе «Калядны харал у прозе»
  • 1844 — вандроўка па Італіі. Выходзіць апавяданьне «Званы»
  • 1845 — вандроўка па Італіі, Швайцарыі, Бэльгіі. Выходзіць «Цвыркун на печы»
  • 1846 — Дыкенз пачынае работу над раманам «Домбі і сын», першы выпуск якога выходзіць у кастрычніку
  • 1847 — пісьменьнік у Парыжы. Сустрэча з Гансам Хрысьціянам Андэрсанам у Лёндане
  • 1848 — у красавіку завяршаецца публікацыя «Домбі і сына»
  • 1849 — у траўні пачынаецца публікацыя «Дэйвіда Копэрфілда»
  • 1850 — Дыкенз пачынае выдаваць часопіс «Дамашняе чытаньне». У сьнежні завяршае «Дэйвіда Копэрфілда»
  • 1852 — у сакавіку выходзіць першы выпуск раману «Халодны дом»
  • 1853 — завяршаньне «Халоднага дому» (верасень). Першы досьвед публічных чытаньняў. У Бірмінгеме Дыкенз чытае «Калядны харал у прозе»
  • 1854 — публікацыя рамана «Цяжкія часы» (з красавіка па жнівень)
  • 1855 — публічная прамова ў Асацыяцыі па правядзеньню рэформы кіраваньня краінай (чэрвень). У сьнежні пачынаецца публікацыя «Крошкі Дорыт»
  • 1856 — Дыкенз пасяляецца ў набыты ім у Рочэстэры доме Гэдсхіл-Плейс
  • 1857 — у чэрвені завяршаецца публікацыя «Крошкі Дорыт». У Гэдсхіле гасьцюе Андэрсан
  • 1858 — Дыкенз выступае з публічнымі чытаньнямі ў гарадах Англіі, Шатляндыі і Ірляндыі
  • 1859 — пачынае выходзіць часопіс Дыкенза «Круглы год», дзе друкуецца яго раман «Аповесьць аб двух гарадах»
  • 1860 — у сьнежні апублікаваны першы выпуск рамана «Вялікія надзеі»
  • 1861 — завяршаецца публікацыя «Вялікіх надзеяў». Публічные чытаньні Дыкенза ў Лёндане ды іншых гарадах Англіі
  • 18621863 — чытаньні працягваюцца. У студзені 1863 г. Дыкенз чытае ў Парыжы
  • 1864 — пачынаецца публікацыя рамана «Наш агульны сябар»
  • 1865 — у лістападзе раман «Наш агульны сябар» завершаны
  • 1866 — выступ з чытаньнямі ў Англіі, Ірляндыі, Шатляндыі, а таксама ў Парыжы
  • 1867 — вандроўка ў Амэрыку (лістапад)
  • 1868 — вяратньне ў Англію ў траўні
  • 1869 — пачатак работы над «Таямніцай Эдвіна Друда»
  • 9 чэрвеня 1870 — сьмерць Чарлза Дыкенза

Літаратурная дзейнасьць

Дыкенз знайшоў сябе перша за ўсё як рэпартэр. Палітычнае жыцьцё, якое пашырылася, глыбокая цікавасьць да дэбатаў, якія адбываліся ў парлямэнце, і да падзеяў, якімі гэтыя дэбаты суправаджаліся, павысілі цікавасьць ангельскай публікі да прэсы, колькасьць і тыраж газэтаў, патрэба ў газэтных работніках. Як толькі Дыкенз выканаў на пробу некалькі рэпартэрскіх заданьняў, ён адразу быў адзначаны і пачаў узьнімацца, чым далей, тым болей зьдзіўляючы сваіх таварышаў рэпартэрскай іроніяй, жвавасьцю выкладаньня, багацьцем мовы. Дыкенз ліхаманкава ўхапіўся за газэтную работу, і ўсё тое, што расквітнела ў ім яшчэ ў дзяцінстве і што атрымлаа своеасаблівы, крыху пакутлівы ўхіл у больш позьнейшую пору, вылівалася цяпер з-пад яго пяра, прычым ён цудоўна ўсьведамляў ня толькі, што ты самым ён даводзіць свае ідэі да ўсеагульнай ўавгі, але і тое, што робіць сваю кар'еру. Літаратура — вось што цяпер зьяўлялася цяпер яго лесьвіцай, па якой ён узьнімаецца на вяршыню грамадзтва, у той жа час зьдзяйсьняючы добрую справу дзеля ўсяго чалавецтва, дзеля сваёй краіны і перш за ўсё дзеля ўсіх прыгнечаных.

Ушанаваньне памяці

У 1906 годзе Гільбэрт Кійт Чэстэртан напісаў біяграфію Дыкенза.

Крыніцы

  1. ^ а б в SE T. Dickens, Charles John Huffam (анг.) // Encyclopædia Britannica: a dictionary of arts, sciences, literature and general information / H. Chisholm — 11 — New York, Cambridge, England: University Press, 1911. — Vol. 8.
  2. ^ а б Сильман Т. И., Сильман Т. И. Диккенс // Краткая литературная энциклопедия (рас.)Москва: Советская энциклопедия, 1962. — Т. 2.
  3. ^ а б в г Dickens, Charles // The American Cyclopædia — 1879.
  4. ^ Dickens, Charles // Encyclopædia Britannica: dictionary of arts, sciences, and general literature — 9 — 1875. — Т. 7.
  5. ^ Dickens, Charles (анг.) // The New Student's Reference Work for teachers, students and families / C. Beach, F. M. McMurryChicago: 1914.
  6. ^ а б Oxford Dictionary of National Biography (анг.) / C. MatthewOxford: OUP, 2004.
  7. ^ http://d-nb.info/gnd/118525239
  8. ^ а б в г д е ё ж з і к л м Kindred Britain
  9. ^ а б в Catalog of the German National Library (ням.)
  10. ^ Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
  11. ^ Dickens, Charles, 1812-1870 // CONOR.SI
  12. ^ Диккенс Чарльз // ПроДетЛит (рас.) — 2019.
  13. ^ "Victorian squalor and hi-tech gadgetry: Dickens World to open in England", The New York Times, 23 May 2007. (анг.)
  14. ^ Судленкова О.А., Кортес Л.П. 100 писателей Великобритании. - Мн.: Выш. шк., 1997. С. 76.
  15. ^ Будзьма.org - «Олівер Твіст» Дыкенса па-беларуску, 15.11.2010

Вонкавыя спасылкі

Чарлз Дыкензсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Шаблён:Link FA Шаблён:Link FA