Маскоўская лінія: розьніца паміж вэрсіямі
абнаўленьне зьвестак |
д Ліцьвін перанёс старонку Маскоўская лінія мэтро у Маскоўская лінія паўзьверх перанакіраваньня: слушная назва |
||
(Розьніцы няма)
|
Вэрсія ад 20:12, 11 лістапада 2012
Маскоўская лінія | |
---|---|
Менскі мэтрапалітэн | |
Пачатак працы | 30 чэрвеня 1984 |
Даўжыня, км | 17,3 |
Колькасьць станцыяў | 14 (+1 будуецца, +1 праектуецца) |
Вагонаў у складзе | 5 |
Завантажаныя станцыі | Кастрычніцкая |
Наземныя часткі | Няма |
Электрадэпо | ЦЧ-1 «Маскоўскае» |
Маскоўская лінія — першая лінія Менскага мэтрапалітэну, пачала сваю працу 30 чэрвеня 1984 году ў складзе васьмі станцыяў. Зараз лінія доўжыцца 17,3 км і складаецца з 14 станцыяў[1]. Маскоўская лінія ідзе пад праспэктам Незалежнасьці і праспэктам Дзяржынскага.
Гісторыя
Будаўніцтва першае лініі мэтрапалітэну пачалося ў 1977 годзе. 26 чэрвеня 1984 году кіраўнікі краіны аднымі зь першых апрабавалі новы від транспарту, афіцыйна свае дзьверы першая лінія расчыніла праз 4 дні — 30 чэрвеня.
Першая чарга лініі складалася з васьмі станцыяў: «Інстытут Культуры», «Плошча Леніна», «Кастрычніцкая», «Плошча Перамогі», «Плошча Якуба Коласа», «Акадэмія навук», «Парк Чалюскінцаў» і «Маскоўская».
Пазьней, праз два з паловай гады — 31 сьнежня 1986 году — была здана другая чарга, якая складалася толькі з адной станцыі пасьля «Маскоўскай» — «Усход». Апошні працяг лініі, зноў жа на паўночны ўсход, адбыўся 7 лістапада 2007 году. Пачалі сваю працу дзьве новыя станцыі: «Барысаўскі тракт» і «Уручча». 7 лістапада 2012 году адкрыты тры станцыі «Грушаўка», «Міхалова» і «Пятроўшчына»
Участак | Пачатак працы | ||
---|---|---|---|
Інстытут Культуры | — | Маскоўская | 30 чэрвеня 1984 |
Маскоўская | — | Усход | 31 сьнежня 1986 |
Усход | — | Уручча | 7 лістапада 2007 |
Інстытут Культуры | — | Пятроўшчына | 7 лістапада 2012 |
Першая чарга
3 траўня 1977 году ў Менску пачаліся першыя работы, а 16 чэрвеня забітая першая паля.
Крыніцы
Гэта — накід артыкула пра мэтрапалітэн. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |