Казімер Функ: розьніца паміж вэрсіямі
LaaknorBot (гутаркі | унёсак) д робат дадаў: tr:Kazimierz Funk |
д робат дадаў: ar:كازيمير فانك |
||
Радок 12: | Радок 12: | ||
[[Катэгорыя:Асобы па альфабэце]] |
[[Катэгорыя:Асобы па альфабэце]] |
||
[[ar:كازيمير فانك]] |
|||
[[bn:কাসিমির ফুনক]] |
[[bn:কাসিমির ফুনক]] |
||
[[zh-min-nan:Kazimierz Funk]] |
[[zh-min-nan:Kazimierz Funk]] |
Вэрсія ад 19:16, 11 лістапада 2012
Казімер Функ (па-польску: Kazimierz Funk; 23 лютага 1884, Варшава — 19 студзеня 1967, Олбані (Нью-Ёрк)) — польскі біяхімік. У 1912 годзе ўвёў панятак вітамін.
Ён вучыўся ў Бэрліне і ў Швайцарыі. У 1904 годзе ён атрымаў навуковую ступень доктара навук у Бэрнскім унівэрсытэце. Ён пачынаў сваю працу спачатку ў інстытуце Пастэра ў Парыжы. Пазьней ён працаваў у Бэрліне і Лёндане. Публікуючы працы аб захворваньнях, зьвязаных зь недахопам вітамінаў, у тым ліку аб бэры-бэры, ён увёў у 1912 годзе тэрмін «вітаміны». У 1915 годзе ён эміграваў у ЗША, дзе ён атрымаў грамадзянства ў 1920 годзе. У 1923 годзе ён вярнуўся ў Польшчу, дзе працаваў дырэктарам Дзяржаўнага інстытута гігіены. У 1927 годзе ён зноў пакінуў Польшчу ў напрамку Парыжа. У 1936 годзе ён здолеў расшыфраваць структуру вітаміна B1 і распрацаваў мэтад яго сынтэзаваньня. З пачаткам Другой сусьветнай вайны ён канчаткова пераехаў у ЗША. Ён памёр у 1967 годзе ад ракавага захворваньня.
Яму першаму атрымалася ізаляваць нікатынавую кісьлю (адзін зь вітамінаў B).