Твэнтэ Энсхэдэ: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dymitr (гутаркі | унёсак)
дапаўненьне крыніца — https://ru.wikipedia.org/wiki/Твенте_(футбольный_клуб)?oldid=49453347
д r2.7.2+) (Робат: зьмяніў vi:Câu lạc bộ bóng đá Twente на vi:F.C. Twente
Радок 122: Радок 122:
[[tr:FC Twente]]
[[tr:FC Twente]]
[[uk:Твенте (футбольний клуб)]]
[[uk:Твенте (футбольний клуб)]]
[[vi:Câu lạc bộ bóng đá Twente]]
[[vi:F.C. Twente]]
[[zh:特温特足球俱乐部]]
[[zh:特温特足球俱乐部]]

Вэрсія ад 16:44, 10 лістапада 2012

Сьцяг Нідэрляндаў Твэнтэ
Поўная назва F.C. Twente '65
Заснаваны 1 ліпеня 1965
Горад Энсхэдэ, Нідэрлянды
Стадыён Дэ Грольс Вэстэ
Умяшчальнасьць: 24 000
Галоўны трэнэр Стыў Макларэн
Чэмпіянат Эрэдывізія
 · 2011—2012 6 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Афіцыйны сайт

Твэнтэ (па-нідэрляндзку: Twente) — нідэрляндзкі футбольны клюб з гораду Энсхэдэ. Заснаваны ў 1965 годзе. Чэмпіён Нідэрляндаў (2010) і трохразовы ўладальнік Кубка Нідэрляндаў (1977, 2001, 2011). Хатнім стадыёнам «Твэнтэ» з 1998 году зьяўляецца арэна «Дэ Грольс Вэстэ», якая здольная зьмясьціць 24 тысячы чалавек. Галоўным трэнэрам клюбу зьяўляецца ангельскі спэцыяліст Стыў Макларэн.

Гісторыя

«Твэнтэ» быў створаны ў 1965 годзе пасьля зьліцьця двух футбольных клюбаў — «Энсхэдэ» й «Энсхэдэзэ Бойз». Клюб «Энсхэдэ» аднойчы выйграваў чэмпіянат у 1926 годзе.

Першыя посьпехі клюба пачаліся адразу ж пасля аб’яднаньня двух клюбаў, галоўным трэнэрам новага клюба стаў аўстрыец Фрыдрых Данэнфэльд, якога праз год зьмяніў Кес Рэйвэрс, зь якім зьвязваюць пачатак удалага часу для клюба. «Твэнтэ» ў чэмпіянаце заняў трэцяе месца ў 1969 годзе, чацьвёртае месца ў 1970 годзе, пятае ў 1971 годзе, трэцяе ў 1972 годзе й зноўку трэцяе ў 1973 годзе. Асноўнымі гульцамі каманды на той момант былі такія футбалісты, як то Эпі Дрост, Эдзі Агтэрбэрг, Кік ван дэр Валь і Тэо Пагльплятз.

«Твэнтэ» перад гульнёй у эўракубках

Сэзон 1973—1974 гадоў стаў для «Твэнтэ» сэзонам калі клюб змагаўся за званьне чэмпіёна супраць клюба «Фэеноорд», але ў выніку «Твэнтэ» заняў другое месца ў чэмпіянаце, якое давала права выступаць у Кубку УЭФА. У эўракубкавы сэзоне 1974—1975 гадоў «Твэнтэ» стартаваў у першым раўндзе турніру, у якім клюб сустрэўся супраць ангельскага «Іпсўіч Таўн», абодва матчы скончыліся ўнічыю 2:2 і 1:1, але дзякуючы таму, што футбалісты «Твэнтэ» забілі два мячы ў Ангельшчыне гэта дало ім права прайсьці ў наступны раўнд. «Твэнтэ» здолеў дайсьці да фіналу Кубка УЭФА, на сваім шляху абыграўшы ў паўфінале італьянскі «Ювэнтус» зь лікам 3:1 і 1:0. У фінальным двухгульнявым супрацьстаяньні за Кубак УЭФА «Твэнтэ» сустрэўся зь нямецкай «Барусіяй» з Мёнхэнглядбаха. У Нямеччыне клюбы згулялі ўнічыю 0:0, а ў Нідэрляндах «Твэнтэ» атрымаў паразу з разгромным лікам 5:1, адзіны мяч за «Твэнтэ» забіў Эпі Дрост на 76 хвіліне. У 1977 годзе «Твэнтэ» атрымаў перамогу ў Кубку Нідэрляндаў, які стаў першым трафэем клюбу пасьля зьліцьця дзьвюх камандаў у 1965 годзе.

Пасьля паразы ў Кубку УЭФА «Твэнтэ» сэзон за сэзонам стаў выступаць усё горш у чэмпіянаце. У 1982 годзе клюб пакінуў вышэйшы дывізіён Нідэрляндаў і адправіўся ў першы дывізіён. Праз год «Твэнтэ» вярнуўся ў эліту нідэрляндзкага футболу, але неўзабаве стаў вядомы дзякуючы таму, што каманда стала гуляла ўнічыю, такім чынам «Твэнтэ» сталі называць самай сумнай камандай у чэмпіянаце, але нягледзячы на ​​гэта клуб здолеў кваліфікавацца ў эўракубкі пяць разоў на запар пачынаючы з 1985 году.

У пачатку 1990-х гадоў клюб спадкала сапраўдная перабудова. У 1996 годзе на пасаду галоўнага трэнэра прыйшоў немец Ганс Маер. Пад кіраўніцтвам новага трэнэра «Твэнтэ» здолеў заняць трэцяе месца ў чэмпіянаце Нідэрляндаў сэзону 1996—1997 гадоў і дайсьці да трэцяга раўнда Кубка УЭФА сэзону 1997—1998 гадоў. 24 траўня 2001 году «Твэнтэ» стаў уладальнікам Кубка Нідэрляндаў праз дваццаць чатыры гады пасьля першай перамогі каманды ў розыгрышу кубка краіны ў 1977 годзе. У фінальным матчы за кубак «Твэнтэ» ў сэрыі пэнальці быў мацнейшы за «ПСВ» зь лікам 3:1.

Стадыён

Трыбуна стадыёну «Дэ Грольс Вэстэ»

«Твэнтэ» хатнія матчы праводзіць на стадыёне «Дэ Грольс Вэстэ», які раней называўся «Арке». «Дэ Грольс Вэстэ» месьціць 24 тысячы гледачоў, стадыён знаходзіцца ў Энсхэдэ побач з унівэрсытэтам Твэнтэ. Арэна замяніла стары стадыён «Дыкман» у 1998 годзе. Пляны на пашырэньне й мадэрнізацыю старога стадыёна «Дыкман» былі адпрэчаныя й стадыён быў зьнесены. Кошт будаўніцтва новага стадыёна на месцы старога, ацэньваўся прыкладна ў 33 млн гульдэнаў і заняў на будаўніцтва чатырнаццаць месяцаў, першы сымбалічны камень быў закладзены 31 студзеня 1997 года.

Першы матч на новым стадыёне прайшоў 10 траўня 1998 года ў рамках чэмпіянату Нідэрляндаў супраць «ПСВ», матч скончыўся гістарычнай перамогай «Твэнтэ» зь лікам 3:0. Вядомая песьня You'll Never Walk Alone у запісе музыкаў Gerry & The Pacemakers прайграецца на стадыёне перад кожным матчам.

У 2006 годзе зьявіліся пляны аб пашырэньні стадыёну да ёмістасьці ў 24 353 месцаў. Гэтае пашырэньне было зроблена ў верасьні 2008 году, і першапачатковая лічба ў 24 353 месцы была зьменшана да 24 244 месцаў.

Склад

Па стане на 3 верасьня 2012 года

Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Нідэрляндаў Бр Сандэр Босхкер 1970
2 Сьцяг Даніі Аб Андрэас Б’елян 1988
3 Сьцяг Нідэрляндаў Аб Нікі Кёйпэр 1989
4 Сьцяг Нідэрляндаў Аб Пэтэр Вісгергоф (капітан) 1979
5 Сьцяг Нідэрляндаў Аб Робэрт Схільдэр 1986
6 Сьцяг Нідэрляндаў ПА Вут Брама 1986
7 Сьцяг Нідэрляндаў ПА Дэні Ляндзаат 1976
8 Сьцяг Нідэрляндаў ПА Лярой Фэр 1990
9 Сьцяг Расеі Нап Дзьмітры Булыкін 1979
10 Сьцяг Сэрбіі Нап Душан Тадзіч 1988
11 Сьцяг Нідэрляндаў Нап Джэрсан Кабраль 1991
12 Сьцяг Нідэрляндаў Аб Тым Карнэлісэ 1978
13 Сьцяг Баўгарыі Бр Мікалай Міхайлаў 1988
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
14 Сьцяг Нідэрляндаў ПА Вілем Янсэн 1986
15 Сьцяг Вэнэсуэлы Аб Рабэрта Расалес 1988
16 Сьцяг Нідэрляндаў Аб Тым Брокерс 1987
17 Сьцяг Швэцыі Аб Расмус Бэнгтсан 1986
18 Сьцяг Бэльгіі Аб Дэдрык Баята (у арэндзе з «Манчэстэр Сіці») 1990
19 Сьцяг Нідэрляндаў Аб Дугляс 1988
20 Сьцяг Нідэрляндаў Аб Эдсан Браафгэйд (у арэндзе з «Гофэнгайму») 1983
21 Сьцяг Чылі ПА Фэліпэ Гут’ерэс 1990
22 Сьцяг Бэльгіі Нап Насэр Шадлі 1989
25 Сьцяг Партугаліі Бр Даніел Фэрнандэш 1983
30 Сьцяг Нідэрляндаў Нап Люк Кастайньнёс 1992
45 Сьцяг Нідэрляндаў Нап Эдвін Гыясі 1991

Вонкавыя спасылкі