Сьвяты Марцін: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
артаграфія; – непацьверджаныя зьвесткі
стыль
Радок 3: Радок 3:
'''Сьвяты Марцін''' ({{мова-la|Martinus}}; каля [[316]]—[[317]] — [[8 лістапада]] [[397]]) — хрысьціянскі сьвятар, біскуп [[Тур (горад)|Туру]] ([[Францыя]]).
'''Сьвяты Марцін''' ({{мова-la|Martinus}}; каля [[316]]—[[317]] — [[8 лістапада]] [[397]]) — хрысьціянскі сьвятар, біскуп [[Тур (горад)|Туру]] ([[Францыя]]).

Дзень Сьвятога Марціна, які каталіцкі касьцёл святкуе 11 лістапада, быў калісьці адным з самых прыкметных у каталіцкім календары (урачыстасьці ў ягоны гонар доўжыліся тры дні, з 10 па 12), а сам Марцін — адным з самых улюбёных сьвятых з агульнаэўрапейскім культам. Калі [[Беларусь]] была інтэгральнай часткай заходняга сьвету, гэты культ быў пашыраны і ў нас. У праваслаўнай традыцыі гэтага сьвятога называюць Марцінам Міласэрным і адзначаюць ягоную памяць [[13 лютага]].
Дзень Сьвятога Марціна, які каталіцкі касьцёл святкуе 11 лістапада, быў калісьці адным з самых прыкметных у каталіцкім календары (урачыстасьці ў ягоны гонар доўжыліся тры дні, з 10 па 12), а сам Марцін — адным з самых улюбёных сьвятых з агульнаэўрапейскім культам. У праваслаўнай традыцыі гэтага сьвятога называюць Марцінам Міласэрным і адзначаюць ягоную памяць [[13 лютага]].

Адзін з самых славутых сьвятых Рымскага касьцёлу, Марцін нарадзіўся каля 316—317 гадоў у рымскай правінцыі [[Панонія]] (сучасная [[Вугоршчына]]). Ягоны бацька быў [[легіянер|легіянерам]], які даслужыўся да пасады [[трыбун]]а і заставаўся перакананым прыхільнікам [[рымскае паганства|рымскага паганства]]. Таму свядома назваў сына ў гонар [[Марс (бог)|Марса]] — рымскага бога вайны. Калі пазней бацьку перавялі служыць у італьянскую [[Павія|Павію]], Марцін пазнаёміўся з тамтэйшымі [[хрысціяне|хрысціянамі]] і стаў [[катэхумены|катэхуменам]], але да хросту не дайшло, бо тамтэйшы біскуп папросту баяўся хрысціць дзесяцігадовага хлапчука, каб не наразіць на сябе гнеў уплывовага бацькі. Толькі больш як праз 10 гадоў здарыўся выпадак, які канчаткова вызначыў выбар Марціна, на той час ужо легіянера. У [[338]] годзе, пад час побыту ў гарнізоне [[Амьена]], ён у лютую зімовую сцюжу спаткаў жабрака і аддаў яму палову свайго плашча. Уначы ён сасніў Хрыста, апранутага ў ягоны плашч, які казаў анёлам: «Глядзіце, як мяне Марцін-катэхумен апрануў!» Вясной [[339]] года, на [[Вялікдзень]], як было тады прынята, Марцін хрысціўся. Пасля звальнення з вайсковай службы Марцін з некалькімі таварышамі заклаў першую пустэльню ў [[Галія|Галіі]] ([[360]]), зрабіўшыся пачынальнікам гальскага (пазней французскага) манаства, і хутка слава пра ягонае святое жыццё разнеслася і па захадзе, і па ўсходзе [[Рымская імпэрыя|Рымскай імпэрыі]].

Вэрсія ад 15:32, 7 лістапада 2012

Жан Фуке. Учынак сьвятога Марціна

Сьвяты Марцін (па-лацінску: Martinus; каля 3163178 лістапада 397) — хрысьціянскі сьвятар, біскуп Туру (Францыя).

Дзень Сьвятога Марціна, які каталіцкі касьцёл святкуе 11 лістапада, быў калісьці адным з самых прыкметных у каталіцкім календары (урачыстасьці ў ягоны гонар доўжыліся тры дні, з 10 па 12), а сам Марцін — адным з самых улюбёных сьвятых з агульнаэўрапейскім культам. У праваслаўнай традыцыі гэтага сьвятога называюць Марцінам Міласэрным і адзначаюць ягоную памяць 13 лютага.

Адзін з самых славутых сьвятых Рымскага касьцёлу, Марцін нарадзіўся каля 316—317 гадоў у рымскай правінцыі Панонія (сучасная Вугоршчына). Ягоны бацька быў легіянерам, які даслужыўся да пасады трыбуна і заставаўся перакананым прыхільнікам рымскага паганства. Таму свядома назваў сына ў гонар Марса — рымскага бога вайны. Калі пазней бацьку перавялі служыць у італьянскую Павію, Марцін пазнаёміўся з тамтэйшымі хрысціянамі і стаў катэхуменам, але да хросту не дайшло, бо тамтэйшы біскуп папросту баяўся хрысціць дзесяцігадовага хлапчука, каб не наразіць на сябе гнеў уплывовага бацькі. Толькі больш як праз 10 гадоў здарыўся выпадак, які канчаткова вызначыў выбар Марціна, на той час ужо легіянера. У 338 годзе, пад час побыту ў гарнізоне Амьена, ён у лютую зімовую сцюжу спаткаў жабрака і аддаў яму палову свайго плашча. Уначы ён сасніў Хрыста, апранутага ў ягоны плашч, які казаў анёлам: «Глядзіце, як мяне Марцін-катэхумен апрануў!» Вясной 339 года, на Вялікдзень, як было тады прынята, Марцін хрысціўся. Пасля звальнення з вайсковай службы Марцін з некалькімі таварышамі заклаў першую пустэльню ў Галіі (360), зрабіўшыся пачынальнікам гальскага (пазней французскага) манаства, і хутка слава пра ягонае святое жыццё разнеслася і па захадзе, і па ўсходзе Рымскай імпэрыі.

Адкуль такая трывалая сувязь Марціна з гусямі? У 371 годзе памёр біскуп гальскага гораду Тур. Святары і цывільныя вернікі прагнулі бачыць на турскай катэдры менавіта Марціна, але ён не хацеў пакідаць свой прыстанак. Тады яго прыхільнікі ўжылі падман. Адзін з паважаных грамадзянаў Тура папрасіў, каб Марцін, які славіўся цудоўнымі аздараўленнямі, адведаў ягоную хворую жонку. Заманіўшы пустэльніка да сябе пад такім годным прэтэкстам, турскія мяшчане гвалтам зацягнулі яго ў катэдру і пакорна-настойліва ўпрасілі, каб прыняў годнасць біскупа. Пасля доўгіх намоваў ён урэшце пагадзіўся і 4 ліпеня 371 года быў высвячаны на біскупа Тура.

Народная традыцыя сьцьвярджае, што Марцін спачатку здолеў уцячы ад сваіх надакучлівых прыхільнікаў і схавацца ў гусятніку, але колішнія выратавальнікі Рыму выдалі яго сваім гергетаньнем. Таму першым учынкам разгневанага Марціна на новай пасадзе быў нібыта загад засмажыць адну са «здрадніц». Паводле іншай легенды, гусі аднойчы перапынілі казаньне Марціна, чым і наразілі ягоны гнеў. Афіцыйная каталіцкая агіяграфія на гэты конт маўчыць — сапраўды, такі імпульсіўны ды помсьлівы учынак дрэнна стасуецца з хрысьціянскімі разважнасьцю ды стрыманасьцю. Хутчэй за ўсё, гэтая легенда паўстала значна пазьней за рэальныя падзеі, праз шмат гадоў па сьмерці сьвятога. Але ж на чымсьці такое трывалае атаясамліваньне Марціна з гусямі мусіць грунтавацца? Мо справа ў тым, што гусі лічыліся ў рымлянаў свяшчэннымі птушкамі Марса, у гонар якога і быў названы будучы сьвяты? На біскупскай пасадзе Марцін праявіў сябе бескампрамісным змагаром з паганствам, руйнуючы капішчы паганскіх багоў і ўсяляк выкараняючы старыя вераваньні. Ці не сымбалізуе прыпісаная яму нянавісьць да гусей свядомае ды пасьлядоўнае адрачэньне ад рымскага паганства, ад традыцыі, у якой намагаліся яго выхаваць бацькі — якіх Марціну, дарэчы, незадоўга да іх сьмерці ўдалося схіліць да хросту?

Сьвяты Марцін памёр 8 лістапада 397 году ў заснаваным ім кляштары Мармуцье за 14 км ад Туру, а праз тры дні яго цела перавезлі Люарай у Тур і ўрачыста пахавалі — таму дзень яго памяці святкуюць менавіта 11 лістапада. Зь цягам часу ён быў абвешчаны сьвятым патронам Францыі. Каля 700 населеных пунктаў Францыі, а таксама больш за 3600 францускіх парафіяў носяць ягонае імя. У Рэчы Паспалітай Марцін быў адным з самых папулярных сьвятых, якому было прысьвечана больш за 200 касьцёлаў (большая частка гэтых парафіяў, прынамсі ў Польшчы, захавалася да нашых дзён). Шмат стагодзьдзяў ягоны дзень быў абавязковым касьцёльным сьвятам. Найбольш гарлівыя каталікі ў Рэчы Паспалітай захоўвалі саракадзённы пост перад Божым Нараджэньнем, які пачынаўся адразу па Сьвятым Марціне, 12 лістапада, як аналаг Вялікага Посту перад Вялікднём.

Вонкавыя спасылкі

Сьвяты Марцінсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Шаблён:Link GA