Асманская імпэрыя: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д r2.7.2+) (робат зьмяніў: zh-classical:奧斯曼帝國; касмэтычныя зьмены
MastiBot (гутаркі | унёсак)
д r2.7.3) (робат дадаў: uz:Usmonli imperiyasi
Радок 148: Радок 148:
[[nn:Det osmanske riket]]
[[nn:Det osmanske riket]]
[[oc:Empèri Otoman]]
[[oc:Empèri Otoman]]
[[uz:Usmonli imperiyasi]]
[[pa:ਸਲਤਨਤ ਉਸਮਾਨੀਆ]]
[[pa:ਸਲਤਨਤ ਉਸਮਾਨੀਆ]]
[[pnb:سلطنت عثمانیہ]]
[[pnb:سلطنت عثمانیہ]]

Вэрсія ад 22:27, 4 лістапада 2012

Файл:OttomanEmpire.png
Тэрыторыя Асманскай імпэрыі ў 1683 годзе

Асманская імпэрыя, Атаманская імпэрыя (па-турэцку: Osmanlı İmparatorluğu) — адна з найбуйнейшых і наймацнейшых дзяржаваў у Міжземнамор’і, якая існавала з 1299 да 1923 году і займала тэрыторыю Малай Азіі, Балканаў, чарнаморскага басэйну, Блізкага і Сярэдняга Ўсходу, а таксама Паўночнай Афрыкі. З 16 стагодзьдзя Асманская імпэрыя стаецца чыста ісламскай дзяржавай.

Гісторыя

Асманская імпэрыя была першапачаткова часткай уладаньняў сэльджукаў. У 1299, Асман I аб'яўляе незалежнасьць Атаманскага прынцыпіята, яго праўнук Мурад I быў першым, хто абвясьціў тытул валадара Асманскай дзяржавы — султанам. Пасьля заваяваньня Канстантынопаля ў 1453 г., дзяржава стала магутнай імпэрыяй.

Краіна дасягнула свайго піка пад кіраўніцтвам Сулеймана І ў 16-м ст, калі межы яе раскінуліся ад Пэрсыдзкага заліва да ўсходняй частцы Вугоршчыны на паўночным-захадзе і ад Эгіпту на поўдні да Каўказа на поўначы.

Дзякуючы сваёй магутнасьці аказвала ўплыў на краіны розных частак сьвету, напрыклад: Асманская імпэрыя вяла падтрымку мусульманскіх кіраўнікоў у Кеніі, а таксама дапамагла галяндзкай пратэстанцкай уладзе ў змаганьни з каталіцкай Гішпаніяй.

У 17-м стагодзьдзі, пад уплывам зьнешніх і нутраных ворагаў, дарагіх войнаў, асабліва супраць Пэрсіі, Расеі і Аўстра-Вугоршчыны, пачынаецца палітычны і эканамічны спад. Нягледзечы на цяжкія абставіны імпэрыі і дагэтуль атрымоўваецца заставацца адной з найболей важных палітычных сілаў у Эўропе і Заходняй Азіі. У Першай сусьветнай вайне, далучылася да цэнтральных сіл, якія ў выніку прайгралі вайну. Пасля турэцкай вайны за незалежнасьць (19181923), на астатках былой імпэрыі 29 кастрычніка 1923 ўтвараецца новая краіна — Рэспубліка Турцыя.

Эканоміка

Асманскі ўрад наўмысна вёў палітыку разьвіцьця такіх гарадоў як Бурса, Эдзірне (Адрыянопаль) і Канстантынопаль, пасьлядоўныя Атаманскія сталіцы, у далейшым галоўныя камэрцыйныя і прамысловыя цэнтры краіны, вакол якіх фармавалася нутраная эканоміка краіны.

Асманская імпэрыя, якой эканамічнае меркаваньне было цесна зьвязана з фундамэнтальнымі паняцьцямі грамадзтва на Блізкім Ўсходзе, у якім абсалютнай мэтай была кансалідацыя і пашырэньне магутнасьці кіраўніка, імкнулася дасягнуць гэтага павелічэньнем прыбыткаў у дзяржаўную казну, ствараючы прадукцыйныя багатыя клясы. Абсалютная мэта складалася ў тым, каб павялічыць дзяржаўныя прыбыткі ў максымальна магчымай ступені, не парушаючы традыцыйную арганізацыю грамадзтва. Казначэйства і канцылярыі былі на многа больш разьвітыя, чым у любой іншай ісламскай краіне, да XVII стагодзьдзя, яны былі вядучымі арганізацыямі сярод усіх дзяржаўных установаў.

Эканамічная структура імпэрыі таксама вызначалася яе геапалітычнай структурай. Асманская імпэрыя стаяла паміж Захадам і Ўсходам, такім чынам кантралюючы маршрут ва ўсходнім кірунку, што вымусіла гішпанскіх і партугальскіх мараходаў шукаць новыя маршруты на Ўсход. Перад адкрыцьцём новых марскіх шляхоў, Асманская імпэрыя была ў зеніце эканамічнага разьвіцьця, сваёй тэрыторыяй яна ахапіла тры кантынэнта. Пасьля настаў эканамічны спад, выкліканы зьніжэньнем маршрутаў ва ўсходнім кірунку праз Блізкі Ўсход і Міжземнамор'е, паколькі Заходняя Эўропа адчыняла новыя акіянскія маршруты.

Грамадзтва

Адным з посьпехаў сацыяльнай структуры Асманскай імпэрыі было адзінства, якое існавала сярод шматнацыянальнасьці насельніцтва, праз арганізацыю названую, як мілет. Мілеты ўяўлялі сабой рэгілійныя групы, якім дазвалялі ўстаёлўваць уласныя адміністрацыйныя установы, паводле Асманскага кіраваньня. Таксама дазвалялася захоўваць уласныя рэлігійныя законы, традыцыі і мову, пад агульнай абаронай султана. Такім чынам мілеты паслужылі ключом да даўгавечнасьці імпэрыі. Ужо ў часы панавання Мэхмэда II, шырокія правы атрымалі фанарыёты і габрэі. У выніку, адносна высокая ступень недапушчэня этнічных розніц, была адной з яе самых вялікіх сіл у аб'яднанні новых вобласьцей, але гэтая неасымілюючая палітыка стала слабасьцю, пасьля павышыння нацыяналізму ў народаў, якія апынуліся ў складзе Асманскай імпэрыі.

Насельніцтва імпэрыі

1520 11,692,480[1]
1566 15,000,000[2]
1683 30,000,000[3]
1831 7,230,660[1]
1856 35,350,000[1]
1881 17,388,604[1]
1906 20,884,000[1]
1914 18,520,000
1919 14,629,000

Унікальная асаблівасьць грамадзкага жыцьця заключалася ў суіснаваньні шматлікіх культураў, з традыцыйным мусульманскім вобразам жыцьця і запазычваньнем заходніх манэраў жыцьця. Сталіца Асманскай імпэрыі — Канстантынопаль таксама мела ўнікальную культуру, галоўным чынам таму што да асманаў горад зьяўляўся сталіцай рымскай і бізантыйскай культураў. Асманскі суд ў шматлікіх аспэктах сабраў старажытныя традыцыі пэрсыдзкіх шахаў, але меў шмат грэцкіх і эўрапейскіх уплываў.

Адной з галоўных частак грамадзтва ў Асманскай імпэрыі было рабства, якое мела рэгілійныя і сацыяльныя падтрымкі. Яшчэ ў 1908 у імпэрыі прадаваліся рабы. На працягу 19 ст. імпэрыя пад ціскам заходнеэўрапейскіх краінаў, абвясьціла рабства па-за законам, але на практыкі гандаль рабамі працягваўся.

Культура

Глыбокі сацыяльна-эканамічны крызіс у XVIII—XIX стагодзьдзях пагубна адлюстравалася на разьвіцьці нацыянальнай культуры Асманскай імпэрыі. Навука, літаратура, мастацтва прыйшлі ў заняпад. Яшчэ больш стала непераадольнай прорва паміж чуждай народу культурай клясаў, якія кіруюць, і працоўнымі масамі. З-за адыходу ад асноўных каштоўнасьцяў Іслама пры султанскім двары, у палацах фэўдалаў назіралася перайманьне заходнеэўрапейскіх каралеўскіх двароў. Першыя турэцкія тыпаграфіі, створаныя ў XVIII стагодзьдзі, друкавалі галоўным чынам багаслоўскія трактаты. У кнігах і афіцыйных дакумэнтах ужывалася мова, якая складалася амаль цалкам з арабскіх і пэрсыдзкіх словаў. Асьветніцтва і школа знаходзілася ў рукох духавенства. Пісьменных людзей было вельмі мала. У гэтым цяжкіх умовах народныя масы захоўвалі і разьвівалі сваю нацыянальную культуру пераважна ў форме фальклёра і іншых відаў народнай творчасьці.

Крыніцы

  1. ^ а б в г д M. Kabadayı, Inventory for the Ottoman Empire / Turkish Republic 1500—2000
  2. ^ L. Kinross, The Ottoman Centuries: The Rise and Fall of the Turkish Empire, 206
  3. ^ L. Kinross, The Ottoman Centuries: The Rise and Fall of the Turkish Empire, 281

Вонкавыя спасылкі

Асманская імпэрыясховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Шаблён:Link FA Шаблён:Link FA Шаблён:Link FA Шаблён:Link FA Шаблён:Link FA Шаблён:Link FA Шаблён:Link GA Шаблён:Link GA