Паўліна Мядзёлка: розьніца паміж вэрсіямі
д r2.7.2+) (робат зьмяніў: be:Паўліна Вінцэнтаўна Мядзёлка; касмэтычныя зьмены |
Ганцавічук (гутаркі | унёсак) Няма апісаньня зьменаў |
||
Радок 23: | Радок 23: | ||
У 1898 сям'я пераехала ў [[Глыбокае]]. Тут Паўліна Мядзёлка скончыла Глыбоцкую царкоўнапрыходскую вучэльню. З [[1907]] у [[Рыга|Рызе]], вучылася на вечаровых курсах для дарослых. З [[1909]] у [[Вільня|Вільні]], займалася ў прыватнай жаночай гімназіі Няздзюравай і Райсмілер. Пазнаёмілася зь [[Янка Купала|Янкам Купалам]], [[Аляксандар Бурбіс|А. Бурбісам]], [[Ядвігін Ш.|Ядвігіным Ш.]], [[Алаіза Пашкевіч|Цёткай]], [[Зьмітрок Бядуля|З. Бядулем]], [[Карусь Каганец|К. Каганцом]], стала ўдзельніцай сацыялістычных гурткоў. Увосень [[1912]], пасьля сканчэньня гімназіі, накіравалася ў [[Санкт-Пецярбург|Пецярбург]] на Вышэйшыя камэрцыйныя курсы, якія скончыла ў 1914. |

У [[1913]] выканала ролю Паўлінкі ў пецярбурскай прэм’еры п’есы [[Янка Купала|Я. Купалы]]. |
У [[1913]] выканала ролю Паўлінкі ў пецярбурскай прэм’еры [[Паўлінка (п’еса)|п’есы]] [[Янка Купала|Я. Купалы]]. |
||
Падчас [[Першая сусьветная вайна|1-ай сусьветнай вайны]] ў эвакуацыі ў [[Царыцын]]е. З восені [[1916]] у Петраградзе, сакратар Беларускага камітэта дапамогі ахвярам вайны. У [[1917]] працавала ў [[Кіеў|Кіеве]] ў «Саюзе гарадоў», у аддзеле дапамогі ахвярам вайны па арганізацыі дзіцячых прытулкаў. У кастрычніку 1917 па дамоўленасьці з княгіняй [[Магдалена Радзівіл|Магдаленай Радзівіл]] арганізавала беларускую школу ў вёсцы [[Жорнаўка]] Ігуменскага павету. Пасьля таго, як у сакавіку 1918 школа была закрытая, перабралася ў [[Менск]]. |

Вэрсія ад 08:06, 3 лістапада 2012
Паўліна Мядзёлка | |
Дата нараджэньня | 24 верасьня 1893 |
---|---|
Месца нараджэньня | Будслаў, Расейская імпэрыя |
Дата сьмерці | 13 лютага 1974 |
Месца сьмерці | Будслаў, СССР |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | акторка, пэдагог, мэмуарыстка |
Месца працы | |
Псэўданімы | Паўлінка |
Узнагароды | |
Паўлі́на Вінцэ́нтаўна Мядзё́лка (12 (24) верасьня 1893, мястэчка Будслаў Вілейскага павету Віленскай губэрні (цяпер Мядзельскі раён Менскай вобласьці) — 13 лютага 1974, Будслаў) — беларуская артыстка, пэдагог, мэмуарыстка. Псэўданім: Паўлінка; крыптанім: М..
Біяграфія
У 1898 сям'я пераехала ў Глыбокае. Тут Паўліна Мядзёлка скончыла Глыбоцкую царкоўнапрыходскую вучэльню. З 1907 у Рызе, вучылася на вечаровых курсах для дарослых. З 1909 у Вільні, займалася ў прыватнай жаночай гімназіі Няздзюравай і Райсмілер. Пазнаёмілася зь Янкам Купалам, А. Бурбісам, Ядвігіным Ш., Цёткай, З. Бядулем, К. Каганцом, стала ўдзельніцай сацыялістычных гурткоў. Увосень 1912, пасьля сканчэньня гімназіі, накіравалася ў Пецярбург на Вышэйшыя камэрцыйныя курсы, якія скончыла ў 1914.
У 1913 выканала ролю Паўлінкі ў пецярбурскай прэм’еры п’есы Я. Купалы.
Падчас 1-ай сусьветнай вайны ў эвакуацыі ў Царыцыне. З восені 1916 у Петраградзе, сакратар Беларускага камітэта дапамогі ахвярам вайны. У 1917 працавала ў Кіеве ў «Саюзе гарадоў», у аддзеле дапамогі ахвярам вайны па арганізацыі дзіцячых прытулкаў. У кастрычніку 1917 па дамоўленасьці з княгіняй Магдаленай Радзівіл арганізавала беларускую школу ў вёсцы Жорнаўка Ігуменскага павету. Пасьля таго, як у сакавіку 1918 школа была закрытая, перабралася ў Менск.
Працавала настаўніцай, удзельнічала ў пастаноўках Першага таварыства беларускай драмы і камэдыі. Наведвала Вільню і Гародню. З 1918 выступала ў друку з вершамі. З вясны 1919 інспэктар беларускіх школ, кіраўнік Грамады беларускай моладзі і драматычнага гуртку ў Гародні. 20 ліпеня 1919 арыштаваная польскімі ўладамі за ўдзел у выданьні газэты «Родны край» (Гародня), дзе, дарэчы, і друкавалася.
З пачатку 1920 у Менску, кіравала беларускай жаночай школай. Зноў арыштавана разам з мужам Т. Грыбам польскімі ўладамі ў траўні 1920. Перад наступленьнем Чырвонай Арміі вывезена ў Варшаву, сядзела ў турме Вронкі на Пазнаншчыне. Пасьля вызваленьня накіравана на жыхарства ў Лодзь з забаронай пераяжджаць на «ўсходнія крэсы». Па падробных дакумантах выехала ў Вільню, потым (у лютым 1921) трапіла ў Летуву.
У Коўне займалася выданьнем агітацыйнай літаратуры, накіраванай супраць польскай акупацыі Заходняй Беларусі. Друкавалася ў газэце «Сялянская доля». З восені 1921 па прапанове Ц. Гартнага працавала ў выдавецкім аддзеле пры савецкім пасольстве ў Бэрліне. У 1922 пераехала ў Латвію, выкладала ў беларускай гімназіі ў Дзьвінску (цяпер Даўгаўпілс). У траўні 1924 арыштаваная латыскімі ўладамі разам зь іншымі выкладчыкамі. Апраўданая судом у красавіку 1925.
22 траўня 1925 разам з братам прыехала ў БССР. Працавала ў сектары мастацтва Інбелкульту. У 1927—1930 выкладала беларускую мову ў Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі.
Арыштаваная ГПУ БССР 18 ліпеня 1930 па справе «Саюзу вызваленьня Беларусі»; высланая ў Казань. З восені 1932 выкладала расейскую мову і літаратуру ў адной з маскоўскіх школ.
Улетку 1947 пераехала ў Будслаў. Да 1958 працавала настаўніцай. У Будславе напісала свой найбольш значны твор — мэмуары «Сьцежкамі жыцьця», якія ў фрагмэнтах пачалі друкавацца з 1958 (асобным выданьнем выйшлі ў 1974; ч. 2 надрукавана ў 1993).
Заслужаны дзеяч культуры Беларусі (1966).
Творы
- Сялянская доля: Паэма. Б.м., 1921;
- Сьцежкамі жыцьця. Мн., 1974.
Літаратура
- Людмила СЕЛИЦКАЯ (9 сьнежня 2010) В кого был влюблен песняр Купала (рас.). Комсомольская правда.
- МЯДЗЁЛКА Паўліна Вінцэнтаўна // Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т. 2. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9.
- Ермаловіч М. Першая выканаўца. — Настаўніцкая газета, 15 верасьня 1973.
- Калесьнік У. Галгофа адроджаных. — Полымя, № 2, 1993.
- Марціновіч А. Паўліна, Паўлінка, Журавінка. — ЛіМ, 10 верасьня 1993.
- Янушкевіч Я. Невядомыя старонкі жыцця Паўліны Мядзёлкі. — Голас Радзімы, 23 верасьня 1993.
- Міхнюк У. «Невінаватым ад нас не выйдзеш…». — Беларуская мінуўшчына № 6, 1995.
- Пахаваныя ў Менскай вобласьці
- Выкладчыкі Дзьвінскай дзяржаўнай беларускай гімназіі
- Супрацоўнікі Інстытуту беларускай культуры
- Узнагароджаныя мэдалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Заслужаныя дзеячы культуры БССР
- Асобы па альфабэце
- Нарадзіліся 12 верасьня
- Нарадзіліся ў 1893 годзе
- Нарадзіліся ў Мядзельскім раёне
- Беларускія літаратары
- Рэпрэсаваныя ў Польскай Рэспубліцы (1918—1939)
- Рэпрэсаваныя ў БССР
- Памерлі 13 лютага
- Памерлі ў 1974 годзе
- Памерлі ў Мядзельскім раёне
- Выбітныя асобы Дзьвінску