Элвіс Прэсьлі: розьніца паміж вэрсіямі
д Робат: es:Elvis Presley зьяўляецца абраным артыкулам |
д r2.7.2+) (робат дадаў: sco:Elvis Presley; касмэтычныя зьмены |
||
Радок 75: | Радок 75: | ||
{{Link FA|az}} |
{{Link FA|az}} |
||
{{Link FA|en}} |
{{Link FA|en}} |
||
⚫ | |||
{{Link FA|es}} |
{{Link FA|es}} |
||
⚫ | |||
[[af:Elvis Presley]] |
[[af:Elvis Presley]] |
||
Радок 164: | Радок 164: | ||
[[ru:Пресли, Элвис]] |
[[ru:Пресли, Элвис]] |
||
[[sc:Elvis Presley]] |
[[sc:Elvis Presley]] |
||
[[sco:Elvis Presley]] |
|||
[[stq:Elvis Presley]] |
[[stq:Elvis Presley]] |
||
[[sq:Elvis Presley]] |
[[sq:Elvis Presley]] |
Вэрсія ад 19:39, 25 кастрычніка 2012
Элвіс Прэсьлі | |
Elvis Aaron Presley | |
Элвіс Прэсльлі ў 1970 годзе | |
Дата нараджэньня | 8 студзеня 1935 (89 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэньня | Т’юпэла, Місысыпі, ЗША |
Дата сьмерці | 16 жніўня 1977 |
Месца сьмерці | Мэмфіс, Тэнэсі, ЗША |
Прычына сьмерці | інфаркт міякарда |
Месца пахаваньня | |
Грамадзянства | ЗША |
Месца вучобы | |
Прафэсія | сьпявак, актор |
Гады дзейнасьці | 1954 – 1977 |
Жанры | госпэл, рок-н-рол, кантры, рытм-энд-блюз |
Вакал | барытон |
Інструмэнты | вакал, гітара, фортэпіяна |
Псэўданімы | кароль рок-н-ролу |
Лэйблы | Sun Records[d] і RCA Victor[d] |
Бацька | Вэрнан Элвіс Прэсьлі[d] |
Маці | Глэдыс Прэсьлі[d] |
Дзеці | Ліза Марыя Прэсьлі[d] |
Узнагароды | |
Сайт | elvis.com |
Подпіс | |
Элвіс Аарон Прэсьлі (па-ангельску: Elvis Aaron Presley) (нар. 8 студзеня 1935 года ў Т’юпэла, Місысыпі, пам. 16 жніўня 1977 года ў Мэмфісе, Тэнэсі) – амэрыканскі пясьняр і актор. Элвіс Прэсьлі стаў адным з выбітнейшых выканаўцаў музычнага жанру рок-н-рол, а так сама культавай постацьцю масавай культуры ХХ стагодзьдзя. З Элвісам Прэсьлі асацыюецца ўстойлівае словазлучэньне «Кароль рок-н-ролу».
Біяграфія
Дзяцінства
Элвіс Прэсьлі нарадзіўся ў небагатай сям’і ў Т’юпэла ў штаце Місысыпі. Яго бацькамі былі Глэдзіс Лав Прэсьлі (1912 – 1958 г.г.) і Вэрнан Прэсьлі (1912 – 1979 г.г.)[1]. У 1948 годзе сям’я пераехала ў горад Мэмфіс. У дзяцінстве Элвіс сьпяваў у царкоўным хоры[2].
Пачатак кар’еры
У 1954 годзе ў студыі гуказапісу «Sun Records» была запісана першая песьня «That's All Right Mama», якая стала хітом мясцовых радыёстанцыяў. Хутка папулярнасьць Прэсьлі значна вырасла. У 1955 годзе на адным з яго канцэртаў зьявіўся палкоўнік Том Паркер, які, убачыўшы хуткі рост папулярнасьці сьпевака, падпісаў з ім кантракт. Хутка Элвіс стаў пісаць свае песьні ў студыі «RCA». Адной зь першых песьняў запісаных тут была «Heartbreak Hotel»[3]. У 1956 годзе пачалася яшчэ і акторская карь’ера Элвіса, пасьля здымкаў у вэстэрне «Love Me Tender». У гэтым жа годзе Прэсльі атрымаў нефармальную мянушку «кароль рок-н-ролу», якой яго называюць і ў нашы дні. У пэрыяд 1956 – 1958 г.г. было створана шмат хітоў. Акрамя ўзгаданай песьні «Heartbreak Hotel», былі яшчэ і «I Got a Woman», «Hound Dog», «Don't Be Cruel», «Jailhouse Rock», «Teddy Bear», «One Night», «An American Trilogy» і «Burning Love».
Войска
24 сакавіка 1958 году Элвіс зьвярнуўся ў прызыўную камісію і быў прызваны ў войска ЗША[4]. У гэтым жа годзе памерла яго маці Глэдзіс. Два гады Прэсьлі праслужыў на амэрыканскіх вайсковых базах у Заходняй Нямеччыне. Двухгадовая адсутнасьць не адбілася на яго папулярнасьці, запісаныя матэрыялы дазвалялі выпускаць яго альбомы і без яго прысутнасьці. Служба ў войску надала Элвісу Прэсьлі яшчэ большую папулярнасьць, асабліва сярод кансэрватыўнага старэйшага асяродзьдзя. Пасьля вяртаньня з войска (у званьні сяржанта) Элвіс працягваў музычную і акторскую кар’ёру.
Вяртаньне
Пасьля перапынку Элвіс вярнуўся да канцэртаў са спэцыяльнай тэлевізійнай праграмай «Elvis Comeback Special», якая пачала выходзіць у сьнежні 1968 году. У 1969 годзе, у студыі «American Sound» у Мэмфісе былі запісаныя песьні якія злучалі стылі госпэл, блюз і рок-н-рол. У жніўні 1969 году Элвіс, з новымі песьнямі вярнуўся на сцэну ў Лас Вэгасе. Пасьля гэтага адбыўся тур па ўсёй Амэрыцы, а так сама запісваліся новыя музычныя альбомы. Былі зьнятыя дакумэнтальныя фільмы з яго канцэртаў у Лас Вэгасе з верасьня 1970 году («That's the way it is»), а так сама з яго канцэртаў ў красавіку 1972 году («Elvis on Tour»).
У 60-х г.г. ён здымаўся, у асноўным, у музычных камэдыях. Менавіта ў гэты час утварыўся яго імідж, які адбіўся на ўсёй масавай амэрыканскай культуры. Элвіс стаў адным з самых вядомых і аплачваемых актораў Галівуду.
У гэты ж час Прэсьлі стаў самым папулярным амэрыканскім сьпеваком, яго вядомасьць не зьнізілася нават пад час «вялікай брытанскай інвазіі»[5], калі на амэрыкаснкі музычны рынак прыйшлі шматлікія брытанскія рок-н-рольныя а потым і рок музыкі. З посьпехам Прэсьлі сьпяваў музыку стыляў кантры, рытм-энд-блюз, поп, рок а так сама госпэл, за што атрымаў тры ўзнагароды Грэмі. Увогуле быў намінаваны на ўзнагароду Грэмі 14 разоў. Акрамя гэтага ён атрымаў узнагароду «Grammy Lifetime Achievement Award» у 1971 годзе.
1 траўня 1967 году Элвіс Прэсьлі ажаніўся ў Лас Вэгасе з Прысцылай Булье, з якой пазнаёміўся пад час вайсковай службы ў Нямеччыне ў 1959 годзе[6]. 1 лютага 1968 году нарадзілася дачка Элвіса - Ліза Мары Прэсьлі.
Апошнія гады
14 студзеня 1973 году Элвіс Прэсьлі даў дабрачынны канцэрт на Гаваях, які атрымаў назву «Aloha from Hawaii», і гэта быў першы канцэрт, які, праз спадарожнік, перадаваўся на ўвесь сьвет[7]. Ён сабраў перад тэлевізарамі каля 1,5 млрд. чалавек. У лютым 1973 году студыя «RCA Records» выпусьціла альбом з матэрыяламі гэтага міжнароднага канцэрту. Элвіс займаўся канцэртнай дзейнасьцю да канца жыцьця. З 1974 да 1977 году ён атрымаў дадатковую папулярнасьць, у 1974 годзе атрымаў яшчэ адну ўзнагароду Грэмі за песьню «How great thou art». Апошні канцэрт Элвіс даў у Індыянапалісе 26 чэрвеня 1977 году[8]. Пасьля вяртаньня на сцэну з 31 ліпеня 1969 году Прэсьлі даў 1156 канцэртаў, зьдзейсьніў 52 канцэртныя туры і прадаў міл’ёны плытаў. Яго апошняя плыта «Elvis in Concert» была выдана 3 кастрычніка 1977 году.
Элвіс Прэсьлі памёр 16 жніўня 1977 году ва ўласным доме ў Мэмфісе, за дзень перад пачаткам заплянаваным новым канцэртным турам. Афіцыйнай прычынай сьмерці была абвешчана спыненьне дзейнасьці сэрца. Яго пахаваньне адбылася 18 жніўня 1977 году[9].
Крыніцы
- ^ http://www.history-of-rock.com/elvis_presley.htm Гісторыя року.
- ^ http://www.history-of-rock.com/elvis_presley.htm Гісторыя року.
- ^ http://www.history-of-rock.com/elvis_presleytwo.htm Гісторыя року.
- ^ http://www.elvis.com/elvisology/bio/elvis_1958_1965.asp Элвіс.com
- ^ http://www.history-of-rock.com/elvis_presleythree.htm Гісторыя року.
- ^ http://www.elvis.com/elvisology/bio/elvis_1958_1965.asp Элвіс.com
- ^ http://www.history-of-rock.com/elvis_presleythree.htm Гісторыя року.
- ^ http://www.history-of-rock.com/elvis_presleyfour.htm Гісторыя року.
- ^ http://www.history-of-rock.com/elvis_presleyfour.htm Гісторыя року.
Вонкавыя спасылкі
Элвіс Прэсьлі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў