Грузія: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
MerlIwBot (гутаркі | унёсак)
д робат выдаліў: ne:जर्जिया (missing)
Chobot (гутаркі | унёсак)
д r2.7.1) (робат дадаў: ne:जर्जिया (देश) зьмяніў: si:ජෝර්ජියා (රට)
Радок 201: Радок 201:
[[na:Djiordjiya]]
[[na:Djiordjiya]]
[[nl:Georgië]]
[[nl:Georgië]]
[[ne:जर्जिया (देश)]]
[[new:ज्योर्जिया]]
[[new:ज्योर्जिया]]
[[ja:グルジア]]
[[ja:グルジア]]
Радок 230: Радок 231:
[[sq:Gjeorgjia]]
[[sq:Gjeorgjia]]
[[scn:Giorgia]]
[[scn:Giorgia]]
[[si:ජෝර්ජියා]]
[[si:ජෝර්ජියා (රට)]]
[[simple:Georgia (country)]]
[[simple:Georgia (country)]]
[[ss:IJojiya]]
[[ss:IJojiya]]

Вэрсія ад 11:47, 25 кастрычніка 2012

Грузія
საქართველო
Sakartvelo
Сьцяг Грузіі Герб Грузіі
Сьцяг Герб
Нацыянальны дэвіз: ძალა ერთობაშია - Dzala ertobashia
Дзяржаўны гімн: «Tavisupleba»
Месцазнаходжаньне Грузіі
Афіцыйная мова Грузінская
Сталіца Тбілісі
Найбуйнейшы горад Тбілісі
Форма кіраваньня Рэспубліка
Міхаіл Саакашвілі
Зураб Ногаідэлі
Плошча
 • агульная
 • адсотак вады
118-е месца ў сьвеце
69 700 км²
нязначны
Насельніцтва
 • агульнае (2008)
 • шчыльнасьць
112-е месца ў сьвеце
4 730 841
67/км²
СУП
 • агульны (2008)
 • на душу насельніцтва
122 месца ў сьвеце
$21,397 мільярда
$4863
Валюта Лары (GEL)
Часавы пас
 • улетку
MSK (UTC+3)
MSD (UTC+4)
Незалежнасьць
 - ад СССР

9 красавіка 1991
Дамэн верхняга ўзроўню .ge
Тэлефонны код +995
Мапа Грузіі
Мапа Грузіі

Гру́зія (па-грузінску: საქართველო ці Sakartvelo) — краіна на ўсходнім узьбярэжжы Чорнага мора, большая частка якой знаходзіцца на паўднёвым Каўказе. Мяжуе з Расеяй на поўначы і Турэччынай, Армэніяй і Азэрбайджанам на поўдні.

Гісторыя

Палітыка

Грузія — дэмакратычная прэзыдэнцкая рэспубліка, у якой прэзыдэнт зьяўляецца кіраўніком краіны, а прэм’ер-міністар кіруе ўрадам.

Выканаўчая ўлада належыць прэзыдэнту і Кабінэту Грузіі. Кабінэт складаецца зь міністраў, якіх узначальвае прэм’ер-міністар, якога, у сваю чаргу, назначае прэзыдэнт. Міністар абароны выведзены са складу Кабінэту Грузіі і падпарадкоўваецца непасрэдна прэзыдэнту.

Міхаіл Саакашвілі зьяўляецца прэзыдэнтам Грузіі, пасьля таго як перамог на выбарах 2008 году з вынікам 53,47% галасоў.

Заканадаўчая ўлада належыць парлямэнту Грузіі, які складаецца са 150 дэпутатаў, зь якіх 75 выбіраюцца на прапарцыянальнай аснове, і астатнія 75 праз аднамандатныя акругі. Парлямэнтарыі выбіраюцца на пяцігадовы тэрмін.

Геаграфія

На тэрыторыі Грузіі пануе субтрапічны клімат, вельмі вільготны ў заходніх рэгіёнах і кантынэнтальны на ўсход ад Сурамскіх гор. У выніку ўзвышанага характару паверхні краіны клімат мае ярка выражаны паясны характар. Самая большая колькасьць ападкаў назіраецца на схілах Мехецкіх гораў, у пабліжу Батумі (болей за 4000 мм штогод), а ў паўднёва-ўсходняй частцы Грузіі колькасьць ападкаў дасягае толькі 200 мм штогод. Выразная кліматычная мяжа ў Грузіі праходзіць праз Сурамскія горы. Паўднёвыя схілы гэтых гор дзеляць краіну на практычна роўныя часткі: заходнюю, з субтрапічным марскім кліматам і усходнюю з субтрапічным сухім.

На захадзе Грузіі растуць фігавыя дрэвы, пальмы, аліўкі і іншыя міжземнаморскія расьліны. У цэнтральная Грузіі сустракаюцца мясцовасьці, дзе вырошчваюць ківі і бананы. Цытрусавыя, гранаты і хурму можна сустрэць нават на вуліцах Тбілісі. У астатняй частцы краіны, уздоўж Каўказу растуць тыпова горныя ці альпійскія расьліны. Ва ўсёй Грузіі значнае разьвіцьцё атрымала вырошчваньне вінаграду. Грузінскія віны вядомыя далёка па-за межамі краіны.

Эканоміка

У сярэдзіне 2000-х гадоў урад Грузіі прыняў праграму інтэнсіўнай прыватызацыі і барацьбы з карупцыяй. Лібэралізацыя эканомікі для замежных інвэстараў, прывалі да росту замежных інвэстыцыяў і павялічэньню фінансавай дапамогі з боку міжнародных арганізацыяў.

Асноўнымі сельскагаспадарчымі культурамі зьяўляюцца жыта, цытрусы, гарбата. Існуе значныя радовішчы марганцу (Чыятура), каменнага вугалю (Ткібулі), медзі (Марнэўлі). Радовішчы нафты і прыроднага газу зьяўляюцца нязначнымі, аднак важнае эканамічнае значэньне мае трубаправод які ідзе праз тэрыторыю Грузіі і злучае нафтавыя радовішчы Касьпійскага мора і Цэнтральнай Азіі з Эўропай і Турэччынай.

Прамысловасьць Грузіі прадстаўлена прадпрыемствамі харчовай, хімічнай, будаўнічай і лёгкай прамысловасьці, машынабудаўніцтвам, чорнай і каляровай мэталюргіяй. Будова прамысловай вытворчасьці складаецца зь перапрацоўчай прамысловасьці — 69%, энэргетыка — 24%, горная прамысловасьць — 7%.

Дэмаграфія

Грузіны зьяўляюцца нацыянальнай большасьцю краіны (83,8%). Астатнія этнічныя групы складаюць: азэрбайджанцы — 6,5%, армяне — 5,7%, расейцы — 1,5%, абхазы і асэтыны — меней за 1% агульнай колькасьці насельніцтва. Існуюць і больш дробныя этнічныя групы: асырыйцы, чачэнцы, кітайцы, габрэі, грэкі, кабардынцы, курды, татары, туркі і ўкраінцы. Габрэйская абшчына зьяўляецца адной з самых старажытных на сьвеце.

У Грузіі існуе значная моўная разнастайнасьць. У краіне ўжываюцца наступныя мовы: грузінская, лазкая, мінгрэліянская і сванская, акрамя гэтага этнічныя групы карыстаюцца ўласнымі мовамі. Афіцыйнай мовай зьяўляецца грузінская і абхаская (у аўтаномнай рэспубліцы Абхазія). Грузінская мовай карыстаюцца 71% насельніцтва, 9% размаўляюць па-расейску, 7% карыстаюцца армянскай мовай, 6% — азэрбайджанскай, і 7% карыстаюцца іншымі мовамі. 100% насельніцтва Грузіі зьяўляюцца пісьменнымі.

У пачатку 1990-х гадоў пасьля распаду СССР, у выніку этнічных канфліктаў, якія ўзьніклі ў Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі, шматлікія асэтыны пакінулі Грузію і перасяліліся ў іншыя краіны (большасьць у Паўночную Асэтыю ў Расеі). Болей за 150 000 грузінаў перасяліліся з Абхазіі ў іншыя рэгіёны краіны пасьля 1993 году.

Большасьць насельніцтва Грузіі зьяўляюцца праваслаўнымі хрысьціянамі Грузінскай Праваслаўнай Царквы (81,9%). Акрамя гэтага існуюць рэлігійныя абшчына мусульманаў (9,9%), хрысьціянаў армянскай царквы (2%), каталікоў (0,8%), а 0,7% насельніцтва зьяўляюцца атэістамі.

Транспарт

Культура

Спорт

Вонкавыя спасылкі

Грузіясховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Шаблён:Link FA Шаблён:Link FA Шаблён:Link FA Шаблён:Link GA Шаблён:Link GA