Тальсынкі: розьніца паміж вэрсіямі
дапаўненьне |
tagged isolated of cluster сіраціна0. |
||
Радок 18: | Радок 18: | ||
* [http://talsinki.net/ Тальсынкі.net]{{ref-en}} |
* [http://talsinki.net/ Тальсынкі.net]{{ref-en}} |
||
* [http://www.baltictimes.com/news/articles/11129/ «Тальсынкі» — мэтраполь XXI стагодзьдзя]{{ref-en}} |
* [http://www.baltictimes.com/news/articles/11129/ «Тальсынкі» — мэтраполь XXI стагодзьдзя]{{ref-en}} |
||
{{Ізаляваны артыкул}} |
|||
[[Катэгорыя:Талін]] |
[[Катэгорыя:Талін]] |
Вэрсія ад 14:07, 22 кастрычніка 2012
Тальсынкі (часам таксама Хэльліна/Хэльлін) — размоўнае азначэньне вандровак між Хэльсынкамі (Фінляндыя) і Талінам (Эстонія) з мэтай танных закупак. Тэрмін упершыню выкарыстаў у 1992 року эстонскі пісьменьнік Яан Каплінскі, відавочна скампанаваўшы яго з назваў абодвух местаў. Аддзялае абедзьве сталіцы адлегласьць усяго 80 км.
Штолета тысячы турыстаў з Хэльсынкаў накіроўваюцца ў Талін на адзін дзень, праводзячы ўвесь гэты час у разнастайных унівэрсамах і на рынках, дзе кошты на тавары ніжэйшыя, чым на іхняй радзіме. Падобныя вандроўкі ладзяць і талінцы, хоць і ў значна меншых маштабах. Іх вабяць ня столькі «танны» шопінг, але магчымасьць прыдбаць нейкія асаблівыя тавары, што адсутнічаюць у Эстоніі. Да таго ж кошты на некаторыя харчовыя прадукты і вопратку ў Хэльсынках нават ніжэйшыя за талінскія.
Пашырэньню падобнага зьяўленьня спрыялі далучэньне Эстоніі да Шэнгенскае прасторы ў 2004 року, скасаваньне памежнага кантролю ў 2007 і, урэшце, пераход Эстоніі на эўра ў 2011.
У пэрспэктыве эстонскія адмыслоўцы прапануюць злучыць Талін і Хэльсынкі чыгункай[прыбраць шаблён] па дне Фінскае затокі замест цяперашняе паромнае пераправы. У якасьці падобнага праекту прыводзіцца прыклад мэтрапольнага абшару Капэнгагену і Мальмё (Эрэсундзкі рэгіён). У дадатак на паўдарозе між Талінам і Хэльсынкі прапанавана збудаваць штучную выспу з назвай Тальсынкі, матэрыял на якую можа быць узяты з рэштак гранітнага камяню ад будаўніцтва падводнага тунэлю[1]. Аднак гэтая ідэя пакуль не атрымала шырокае падтрымкі.
Цікавосткі
- Эстонцы здаўна жартуюць: «Навошта ехаць у Хэльсынкі, калі ўсе фіны і так у Таліне».
- Фіны ж жартоўна называюць Талін «Паўднёвым Хэльсынкі».
Крыніцы і заўвагі
- ^ Между Эстонией и Финляндией планируется искусственный остров (рас.) Эканоміка. Delfi (6 красавіка 2009). Праверана 22 кастрычніка 2012 г.
Вонкавыя спасылкі
- Тальсынкі.net (анг.)
- «Тальсынкі» — мэтраполь XXI стагодзьдзя (анг.)