Біятэхналёгія: розьніца паміж вэрсіямі
д робат дадаў: mk:Биотехнологија |
д робат дадаў: jv:Bioteknologi |
||
Радок 55: | Радок 55: | ||
[[he:ביוטכנולוגיה]] |
[[he:ביוטכנולוגיה]] |
||
[[kn:ಜೈವಿಕತಂತ್ರಜ್ಞಾನ]] |
[[kn:ಜೈವಿಕತಂತ್ರಜ್ಞಾನ]] |
||
[[jv:Bioteknologi]] |
|||
[[ka:ბიოტექნოლოგია]] |
[[ka:ბიოტექნოლოგია]] |
||
[[kk:Биотехнология]] |
[[kk:Биотехнология]] |
Вэрсія ад 07:59, 18 кастрычніка 2012
Біятэхналёгія — навука, якая вывучае магчымасьці выкарыстаньня жывых арганізмаў, іх сыстэмаў ці прадукты іх жыцьцядзейнасьці дзеля вырашэньня тэхналягічных задачаў, а таксама магчымасьці стварэньня жывых арганізмаў зь неабходнымі ўласьцівасьцямі з дапамогай геннай інжынэрыі.
Біятэхналёгіей часьцяком называюць выкарыстаньне геннай інжынэрыі ў XX—XXI стагодзьдзях, але тэрмін адносіцца й да больш шырокага комплексу працэсаў мадыфікацыі біялягічных арганізмаў дзеля забясьпячэньня патрэбаў чалавека, пачынаючы з мадыфікацыі расьлінаў і свойскіх жывёлаў шляхам штучнага адбору й гібрыдызацыі. З дапамогай сучасных мэтадаў традыцыйныя біятэхналягічныя вытворчыя комплексы атрымалі магчымасьць палепшыць якасьць харчовых прадуктаў і павялічыць прадуктыўнасьць жывых мікраарганізмаў.
Да 1971 году тэрмін «біятэхналёгія» выкарыстоўваўся да харчовай прамысловасьці й сельскай гаспадаркі. З 1970 году навукоўцы выкарыстоўваюць слова ў дачыненьні да лябараторных мэтадаў.
Біятэхналёгія заснавана на генэтыцы, малекулярнай біялёгіі, біяхіміі, эмбрыялёгіі й вузнай біялёгіі, а таксама на хімічнай і інфармацыйнай тэхналёгіях і робатэхніцы.
У Беларусі біятэхналёгіі распрацоўваюцца ў шэрагу наступных ўстановаў:
- Інстытут біяфізыкі й вузнай інжынэрыі Нацыянальнай акадэміі навук
- Інстытут мікрабіялёгіі Нацыянальнай акадэміі навук
- Інстытут генэтыкі й цыталёгіі Нацыянальнай акадэміі навук
- Беларускі навукова-дасьледчы інстытут эпідэміялёгіі й мікрабіялёгіі Міністэрства аховы здароўя.
Вытворчыя прадпрыемствы аб’яднаныя ў Беларускі дзяржаўны канцэрн па вытворчасьці й рэалізацыі фармацэўтычнай і мікрабіялягічнай прадукцыі (канцэрн «Белбіяфарм»).
Вонкавыя спасылкі
Біятэхналёгія — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў