Мапуту: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д r2.7.2+) (робат зьмяніў: az:Maputu
д r2.7.3) (робат зьмяніў: la:Maputo
Радок 111: Радок 111:
[[ky:Мапуту]]
[[ky:Мапуту]]
[[mrj:Мапуту]]
[[mrj:Мапуту]]
[[la:Maputum]]
[[la:Maputo]]
[[lv:Maputu]]
[[lv:Maputu]]
[[lb:Maputo]]
[[lb:Maputo]]

Вэрсія ад 12:58, 16 кастрычніка 2012

Мапуту
Мапуту
Сьцяг Мапуту
Першыя згадкі: ХVIII стагодзьдзе
Акругі: Мапуту (правінцыя)
Насельніцтва: 1 114 000
Геаграфічныя каардынаты: 25°58′ пд. ш. 32°35′ у. д. / 25.967° пд. ш. 32.583° у. д. / -25.967; 32.583Каардынаты: 25°58′ пд. ш. 32°35′ у. д. / 25.967° пд. ш. 32.583° у. д. / -25.967; 32.583
Мапуту на мапе Мазамбіку
Мапуту
Мапуту
Мапуту
Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons

Мапу́ту (па-партугальску: Maputo, да 1975 году — Lourenço Marques) — сталіца Мазамбіку, знаходзіцца ў паўднёвай частцы краіны. Мапуту разьмешчана на ўзьбярэжжы аднаіменнай затокі ў вусьці ракі Тэмбе. Затока вельмі доўгая — 95 км і шырокая — 30 км. Колькасьць насельніцтва налічвае 1114 тыс. чалавек.

Мапуту — гэта вялікі порт Індыйскага акіяна. Вакол порта сканцэнтравана эканамічнае жыцьцё гораду. Асноўнымі таварамі, якія ідуць праз Мапуту, зьяўляюцца вугаль, бавоўна, цукар, хром, дрэва і іншыя. У горадзе ёсьць прадпрыемствы, якія вырабляюць цэмэнт, мэблю, ганчарныя вырабы, вырабы з гумы. Таксама ёсьць вялікае прадпрыемства, якое вырабляе алюміній.

Горад быў закладзены ў канцы XVIII стагодзьдзя пад назвай Lourenço Marques, у гонар партугальскага купца, які дасьледаваў гэтую тэрыторыю ў 1544 годзе. Хуткае разьвіцьцё гораду пачалося з 1895 году, калі праз горад прайшла чыгунка з Прэторыі. У 1907 годзе горад пераўтварыўся ў сталіцу Мазамбіку. Пасьля атрыманьня незалежнасьці назва гораду была зьменена на сучасную.

У Мапута знаходзіцца Мазамбіцкі ўнівэрсытэт.

Вонкавыя спасылкі

Мапутусховішча мультымэдыйных матэрыялаў