Ураніборг: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д r2.7.1) (робат дадаў: be:Ураніборг
д r2.7.1) (робат дадаў: eu:Uraniborg
Радок 18: Радок 18:
[[en:Uraniborg]]
[[en:Uraniborg]]
[[es:Uraniborg]]
[[es:Uraniborg]]
[[eu:Uraniborg]]
[[fr:Uraniborg]]
[[fr:Uraniborg]]
[[ko:우라니보르크]]
[[ko:우라니보르크]]

Вэрсія ад 16:53, 14 кастрычніка 2012

Гэтак выглядаў Ураніборг

Ураніборг, таксама Ураніенборг (па-дацку: Uraniborg,Uranienborg) — былы замакабсэрваторыя Тыха Брагэ, пабудаваны ў 1576 годзе на востраве Вен у праліве Эрэсунд (да сярэдзіны XVII стагодзьдзя Вен, як і ўвесь Сконэ, належыў Даніі; цяпер ён зьяўляецца швэдзкім). Зямля пад будаўніцтва Ураніборгу была падаравана Тыха Брагэ дацкім каралём Фрэдэрыкам II, а названы ён быў у гонар Ураніігрэцкай музы астраноміі. Будынак зьяўляецца амаль копіяй вілы Ратонда архітэктара Палядыё, якая знаходзіцца ў Вічэнцы, аднак у ім прысутнічае й значны ўплыў галяндзкай архітэктуры. Ураніборг меў найлепшае для свайго часу абсталяваньне для астранамічных назіраньняў. У 1584 годзе Тыха Брагэ пабудаваў побач з Ураніборгам яшчэ адну абсэрваторыю — Шэрнэборг. Аднак ужо праз некалькі гадоў пасьля таго як Брагэ пакінуў Вен, Ураніборг прыйшоў у заняпад — да нашага часу засталіся толькі сьляды ад валоў ды контуры галоўнага будынку. Ураніборг надаў назву аднаму з кварталаў ОсьлёУраніенборг.

Вонкавыя спасылкі

Ураніборгсховішча мультымэдыйных матэрыялаў