Уладзімер Пуцін: розьніца паміж вэрсіямі
д Робат: af:Wladimir Poetin зьяўляецца абраным артыкулам |
Няма апісаньня зьменаў |
||
Радок 41: | Радок 41: | ||
| подпіс = Putin signature.svg |
| подпіс = Putin signature.svg |
||
}} |
}} |
||
'''Уладзі́мер Уладзі́меравіч Пу́цін''' ({{мова-ru| |
'''Уладзі́мер Уладзі́меравіч Пу́цін''' ({{мова-ru|Влади́мир Влади́мирович Пу́тин}}; нарадзіўся [[7 кастрычніка]], [[1952]], [[Ленінград]]) — расейскі дзяржаўны дзяяч, з [[8 траўня]] [[2012]] году — прэзыдэнт [[Расея|Расейскай Фэдэрацыі]]. |
||
Другі прэзыдэнт Расейскай Фэдэрацыі з [[7 траўня]] [[2000]] году па [[7 траўня]] [[2008]] году (пасьля адстаўкі прэзыдэнта [[Барыс Ельцын|Ельцына]] выконваў абавязкі прэзыдэнта з [[31 сьнежня]] [[1999]] па [[7 траўня]] [[2000]] году). Зьяўляўся таксама старшынём Савету бясьпекі РФ. У 2008-2012 гадох — прэм’ер-міністар. |
Другі прэзыдэнт Расейскай Фэдэрацыі з [[7 траўня]] [[2000]] году па [[7 траўня]] [[2008]] году (пасьля адстаўкі прэзыдэнта [[Барыс Ельцын|Ельцына]] выконваў абавязкі прэзыдэнта з [[31 сьнежня]] [[1999]] па [[7 траўня]] [[2000]] году). Зьяўляўся таксама старшынём Савету бясьпекі РФ. У 2008-2012 гадох — прэм’ер-міністар. |
Вэрсія ад 23:08, 8 кастрычніка 2012
Уладзі́мер Уладзі́меравіч Пу́цін (па-расейску: Влади́мир Влади́мирович Пу́тин; нарадзіўся 7 кастрычніка, 1952, Ленінград) — расейскі дзяржаўны дзяяч, з 8 траўня 2012 году — прэзыдэнт Расейскай Фэдэрацыі.
Другі прэзыдэнт Расейскай Фэдэрацыі з 7 траўня 2000 году па 7 траўня 2008 году (пасьля адстаўкі прэзыдэнта Ельцына выконваў абавязкі прэзыдэнта з 31 сьнежня 1999 па 7 траўня 2000 году). Зьяўляўся таксама старшынём Савету бясьпекі РФ. У 2008-2012 гадох — прэм’ер-міністар.
Біяграфія
Уладзімер Пуцін нарадзіўся ў Ленінградзе (цяпер Санкт-Пецярбург). У кнізе «От первого лица» («Ад першае асобы»), біяґрафіі Пуціна паводле ягоных інтэрвію ў расейскай прэсе, распавядаецца пра бедныя гады дзяцінства будучага прэзыдэнта, праведзеныя ў камунальнай кватэры.
У 1975 годзе Пуцін скончыў юрыдычны факультэт Ленінградзкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту і паступіў на службу ў КГБ, з 1985 па 1990 год працаваў аґентам савецкае выведкі ў НДР (Усходняй Нямеччыне).
У 1990 годзе Пуцін вернуўся ў Расею, працаваў памочнікам рэктару Ленінградзкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту па міжнародных пытаньнях, потым — дарадцам старшыні Ленінградзкага Савету (месцкі заканадаўчы сход) вядомага расейскага дэмакрата Анатолія Сабчака.
У чэрвені 1991 году Пуцін быў прызначаны старшынём Камітэту па Зьнешніх Сувязях мэрыі (бурмістарства) Санкт-Пецярбурґу. На гэтай пасадзе ён займаўся прыцягненьнем у горад замежных інвэстыцыяў, адкрыцьця сумесных прадпрыемстваў. Пуцін быў куратарам стварэньня ў Пецярбурґу валютнае біржы, пры яго судзеяньні (як кажуць, з дапамогаю яго кантактаў ў былым савецкім КҐБ і ўсходненямецкай Stasi) было адчыненае прадстаўніцтва BNP-Dresdner Bank. Адначасова з 1994 году Пуцін быў першым намесьнікам старшыні ўраду Санкт-Пецярбурґу.
У жніўні 1996 пачалася «маскоўская» кар'ера Ўладзімера Пуціна — ён быў прызначаны намесьнікам упраўляючага справамі прэзыдэнта Расеі. У сакавіку 1997 г. Пуцін прызначаны намесьнікам кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта, начальнікам галоўнага кантрольнае ўправы прэзыдэнта РФ. З траўня 1998 г. Пуцін — першы намесьнік кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта Расеі.
Наступным моцным узьлётам пецярбурскага палітыка было прызначэньне яго дырэктарам ФСБ — расейскае спэцслужбы. З сакавіку 1999 г. Пуцін стаў сакратаром Рады Бясьпекі Расеі.
Прэм’ер-міністарства і першы прэзыдэнцкі тэрмін
У жніўні 1999 г. прэзыдэнт Расеі Барыс Ельцын прызначыў Уладзімера Пуціна прэм'ер-міністрам Расеі. 31 сьнежня 1999 году Ельцын сышоў у адстаўку, Пуцін стаўся выканаўчым абавязкі прэзыдэнта да наступных выбараў.
26 сакавіка 2000 г. былі праведзеныя прэзыдэнцкія выбары, у якіх Пуцін перамог у першым туры.
Уладзімер Пуцін з самога пачатку дасягнуў шалёнае папулярнасьці ў расейскім грамадзтве дзякуючы свайму іміджу маладога, энэрґічнага прэзыдэнта-спартоўцы на фоне старога й хворага Барыса Ельцына. З пункту гледжаньня сваёй палітычнае плятформы Пуцін здолеў аб'яднаць вакол сябе прыхільнікаў часам дыямэтральна супрацьлеглых ідэй. Для дэмакратаў ён быў колішнім сябрам і паплечнікам Анатолія Сабчака і, мяркуючы па прамовах маладога прэзыдэнта, прыхільнікам далейшых і больш радыкальных дэмакратычных і рынкавых рэформ. Для кансэрватараў і нацыяналістаў Пуцін быў сымбалем адраджаючаеся «Вялікае Расеі», новым «водцам».
Вялікадзяржаўніцкі складнік пуцінскага курсу апынуўся больш яскравым. Разам з Пуціным да ўлады прыйшлі г. зв. «сілавікі» — нацыяналістычныя этатысцкія элемэнты з шэрагаў спэцыяльных службаў і войска. Пачалася палітыка па рэабілітацыі савецкага рэжыму. Адным зь першых рашэньняў Пуціна было прыняцьце новага гімну на музыку гімну СССР і зацьверджаньне чырвонае савецкае харугвы для расейскага войска. У 2004 годзе Пуцін назваў распад Савецкага Зьвязу «буйнейшаю геапалітычнаю катастрофаю стагодзьдзя».
Прадстаўнікі «сямейнага кляну», палітычнае эліты ельцынскае эпохі, паступова выціскаліся з улады. За сваю падтрымку дэмакратаў пачаліся рэпрэсіі супраць буйных бізнэсмэнаў-аліґархаў Барыса Беразоўскага і Ўладзімера Гусінскага. 24 лютага 2004 г., менш чым за месяц да парлямэнцкіх выбраў, Пуцін звольніў з пасады прэм’ер-міністра не дастаткова ляяльнага Міхаіла Касьянава, прадстаўніка эліты ельцынскага часу, і прызначыў на яго пазыцыю дыплямата Міхаіла Фрадкова.
У 2003 годзе быў сарваны ґешэфт па зьліцьці нафтавых кампаніяў «ЮКОС» і «Сыбнафта», у выніку якое меўся зьявіцца найбуйнейшы ў сьвеце нафтавы канцэрн, які мог пагражаць аўтарытэту Пуціна ўнутры краіны і ўплываць на ўнутрыпалітычную сытуацыю. Па сфабрыкаваных абвінавачаньнях быў арыштаваны кіраўнік «ЮКОС» Міхаіл Хадаркоўскі, пачаўся працэс зьнішчэньня гэтае некалі найбуйнейшае і найбольш пасьпяховае расейскае карпарацыі.
У сфэры зьнешняе палітыкі Пуцін узяў курс на ўзмацненьне стасункаў з краінамі СНД з мэтаю стварэньня процівагі пашыраючымся NATO і ЭЗ, да якіх далучыліся многія краіны цэнтральнае і ўсходняе Эўропы і пачалі далучацца краіны былога СССР. Разам зь лідэрамі Эўрапейскага Зьвязу Пуцін асудзіў амэрыканскую кампанію ў Іраку. Увогуле, ня гледзячы на нарастаючы ціск на дэмакратыю ў Расеі і крытыку Пуціна як аўтакрата, прэзыдэнт падтрымлівае добрыя, «сяброўскія» адносіны з прэзыдэнтам ЗША Джорджам Бушам, нямецкім канцлерам Ґергардам Шродэрам, італійскім прэм'ерам Сыльвіё Бэрлюсконі.
Ва ўнутранай палітыцы Пуцін усталяваў рэжым асабістае ўлады шляхам кантролю за электроннымі сродкамі масавае інфармацыі і паступовага выцісканьня дэмакратычнае апазыцыі з орґанаў дзяржаўнае ўлады. Былі зачыненыя ці падпарадкаваныя Крамлю незалежныя тэлеканалы НТВ, ТВ6 і ТВС, на парлямэнцкіх выбарах у 2003 годзе створаная ўладаю партыя «Адзіная Расея» атрымала больш за палову месцаў у Дзяржаўнай Думе дзякуючы манаполіі на тэлевізійны этэр і іншыя буйныя прэфэрэнцыі падчас перадвыбарчае кампаніі. Адначасова ў парлямэнт упершыню за гісторыю новае Расеі не прайшлі дэмакратычныя партыі «СПС» і «Яблоко».
За Пуцінам працягнулася і ўзмацнілася расейская актыўнасьць у Чачэніі. Міжнародныя праваабарончыя арґанізацыі сьведчаць аб узмацненьні парушэньняў правоў чалавека ў паўночна-каўкаскай рэспубліцы.
Другі прэзыдэнцкі тэрмін
14 сакавіка 2004 г. Уладзімер Уладзімеравіч Пуцін 71% выбаршчыкаў быў у першым туры абраны на другі тэрмін прэзыдэнцтва. Як і на парлямэнцкіх выбарах некалькі месяцаў да гэтага, зноў па Расеі ішла неабаснавана актыўная кампанія на карысьць Пуціна у пра-крамлёўскіх агульнанацыянальных мэдыях. Расейская канстытуцыя не дазваляе адной асобе займаць пасаду прэзыдэнта больш, чым два тэрміны запар, таму Пуцін ня мае права балятавацца на выбарах у 2008 г.
13 верасьня 2004 г., з нагоды крызы з закладнікамі ў Бэслане і тэрарыстычных актаў у Маскве, Пуцін пачаў рэформу дзяржаўнага кіраваньня, у ходзе якое былі адмененыя выбары ґубэрнатараў расейскіх рэґіёнаў. Гэты крок быў многімі раскрытыкаваны, у тым ліку Барысам Ельцынам і Міхаілам Гарбачовам, як адступ ад прынцыпаў дэмакратыі і вяртаньне да цэнтралізацыі ўлады, як за савецкім часам. Разам з гэтым былі ўскладненыя ўсовы праходу незалежных дэпутатаў у Дзяржаўную Думу.
Падчас прэзыдэнцкіх выбараў ва Ўкраіне ў канцы 2004 году Расея актыўна ўмешвалася ў ход перадвыбарчае кампаніі. Пуцін двойчы наведваў Украіну з мэтаю падтрымаць кандыдата ад улады Віктара Януковіча і адзіны разам зь беларускім лідэрам Аляксандрам Лукашэнкам павіншаваў Януковіча зь перамогай у выбарах, пазьней прызнаных сфальсыфікаванымі.
Рознае
Уладзімер Пуцін зьяўляецца практыкуючым праваслаўным вернікам пасьля таго, як перажыў пажар на лецішчы ў пачатку 1990-х. З маладосьці прэзыдэнт займаецца дзюдо. Пуцін ёсьць кандыдатам эканамічных навук, свабодна валодае нямецкаю і анґельскаю мовамі. Жанаты зь Людмілай Пуцінай, у мінулым настаўніцай нямецкае мовы. Мае дзьвюх дачок — Екацярыну (нар. 1985) і Марыю (нар. у 1986).
Глядзіце таксама
Вонкавыя спасылкі
Уладзімер Пуцін — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Шаблён:Link FA Шаблён:Link GA Шаблён:Link FA
- ^ http://putin.kremlin.ru/bio
- ^ http://www.kommersant.ru/doc/662935
- ^ а б https://www.thoughtco.com/when-was-st-petersburg-known-as-petrograd-and-leningrad-4072464
- ^ а б https://web.archive.org/web/20100514164020/http://premier.gov.ru/eng/premier/biography.html
- ^ а б http://www.rosbalt.ru/piter/2014/08/22/1306942.html
- Нарадзіліся ў Санкт-Пецярбургу
- Кавалеры ордэна Пашаны (Расея)
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Кавалеры Вялікага Крыжа ордэна Ганаровага легіёну
- Кавалеры ордэна РПЦ «Славы і Гонару»
- Кавалеры ордэна РПЦ вялебнага Сергія Раданескага
- Кавалеры ордэна Алтын Кыран
- Кавалеры ордэна Хасэ Марці
- Людзі году часопісу «Time»
- Майстры спорту СССР
- Ганаровыя грамадзяне Санкт-Пецярбургу
- Нарадзіліся 7 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1952 годзе
- Спэцслужбы СССР
- Прэзыдэнты Расеі
- Прэм’ер-міністры Расеі
- Пуціны
- Дзейсныя кіраўнікі дзяржаваў