Адам Дасюкевіч: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д выдаленая Катэгорыя:Сябры Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі; дададзеная [[Катэгорыя:Сябры Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі (За
выпраўленьне спасылак
Радок 1: Радок 1:
'''Адам Дасюкевіч''' ([[5 чэрвеня]] [[1911]], в. [[Капцэвічы]] [[Ашмянскі павет]] (цяпер [[Смаргонскі раён]]) — [[1 лістапада]] [[1943]], [[Паставы]]) — беларускі грамадзка-палітычны дзяяч, журналіст, пэдагог.
'''Адам Дасюкевіч''' ([[5 чэрвеня]] [[1911]], в. [[Копцевічы (Гарадзенская вобласьць)|Копцевічы]], [[Ашмянскі павет]], цяпер [[Смаргонскі раён]] — [[1 лістапада]] [[1943]], [[Паставы]]) — беларускі грамадзка-палітычны дзяяч, журналіст, пэдагог.


== Жыцьцяпіс ==
== Жыцьцяпіс ==


=== Дзяцінства ===
=== Дзяцінства ===
Падчас [[Першая сусьветная вайна|Першай сусьветнай вайны]], пакуль бацька быў у войску, загінула маці Адама (сястра кс. [[Адам Станкевіч|Адама Станкевіча]]) і дзьве сястры. Яго з братам прытулілі чужыя людзі. Бацька Ян пасьля вяртанья з вайны адшукаў сваіх сыноў.
Падчас [[Першая сусьветная вайна|Першай сусьветнай вайны]], пакуль бацька быў у войску, загінула маці Адама (сястра кс. [[Адам Станкевіч|Адама Станкевіча]]) і дзьве сястры. Яго з братам прытулілі чужыя людзі. Бацька Ян пасьля вяртаньня з вайны адшукаў сваіх сыноў.


У [[1933]] скончыў [[Віленская беларуская гімназія|Віленскую беларускую гімназыю]]. Ужо тады пачаў друкавацца ў беларускім друку. Часопіс «[[Шлях моладзі]]» пісаў у верасьні 1933: «''...15-га верасьня с. г. атрымалі матуру гадунцы Беларускай Філіі Дзяржаўнай гімназіі ім. Славацкага ў Вільні А. Марцінчык і А. Дасюкевіч''»<ref>Шлях моладзі (Вільня), № 9 (56), верасень 1933. С. 15.</ref>.
У [[1933]] скончыў [[Віленская беларуская гімназія|Віленскую беларускую гімназію]]. Ужо тады пачаў друкавацца ў беларускім друку. Часопіс «[[Шлях моладзі]]» пісаў у верасьні 1933: «''…15-га верасьня с. г. атрымалі матуру гадунцы Беларускай Філіі Дзяржаўнай гімназіі імя Славацкага ў Вільні А. Марцінчык і А. Дасюкевіч''»<ref>Шлях моладзі (Вільня), № 9 (56), верасень 1933. С. 15.</ref>.


=== Юнацтва ===
=== Юнацтва ===
Затым вучыўся ў [[Віленскі ўнівэрсытэт|Віленскім унівэрсытэце]], быў сябрам [[Беларускі Студэнцкі Саюз|Беларускага студэнцкага саюза]] (''БСС''). У сакавіку [[1936]] — намеснік старшыні [[Беларускі Студэнцкі Саюз|БСС]], сябра рэдкалегіі часопісу «[[Студэнцкая Думка (Вільня)|Студэнцкая думка]]». У [[1937]]—[[1939]] — старшыня [[Беларускі Студэнцкі Саюз|БСС]].
Затым вучыўся ў [[Віленскі ўнівэрсытэт|Віленскім унівэрсытэце]], быў сябрам [[Беларускі студэнцкі саюз|Беларускага студэнцкага саюзу]] (''БСС''). У сакавіку [[1936]] — намесьнік старшыні [[Беларускі студэнцкі саюз|БСС]], сябра рэдкалегіі часопісу «[[Студэнцкая Думка (Вільня)|Студэнцкая думка]]». У [[1937]]—[[1939]] — старшыня [[Беларускі студэнцкі саюз|БСС]].


Зь верасьня [[1936]] да [[1938]] рэдактар газэты «[[Беларуская крыніца]]» (з 39-га нумару) — воргана [[Беларуская хрысьціянская дэмакратыя (1927)|Беларускай хрысціянскай дэмакратыі]].
Зь верасьня [[1936]] да [[1938]] рэдактар газэты «[[Беларуская крыніца]]» (з 39-га нумару) — воргана [[Беларуская хрысьціянская дэмакратыя (1927)|Беларускай хрысціянскай дэмакратыі]].


Напрыканцы [[1937|1937 году]] памёр бацька Адама. Часопіс «[[Шлях моладзі]]» пісаў: «''7 сьнежня 1937 г. у в. Копцевічы, Ашмянскага пав., памёр сьв. п. Ян Дасюкевіч, бацька старшыні Беларускага Студэнцкага Саюзу ў Вільні студэнта Адама Дасюкевіча''»<ref>Шлях моладзі, № 17 (116), 16 сьнежня 1937. С. 16</ref>.
Напрыканцы [[1937]] году памёр бацька Адама. Часопіс «[[Шлях моладзі]]» пісаў: «''7 сьнежня 1937 г. у в. Копцевічы, Ашмянскага пав., памёр сьв. п. Ян Дасюкевіч, бацька старшыні Беларускага Студэнцкага Саюзу ў Вільні студэнта Адама Дасюкевіча''»<ref>Шлях моладзі, № 17 (116), 16 сьнежня 1937. С. 16</ref>.


За вострыя артыкулы ў газэце Дасюкевіч неаднаразова трапляў пад суд. [[19 красавіка]] [[1938]] асуджаны на 6 месяцаў турмы з адтэрміноўкай на 2 гады. Сябра [[Беларускі нацыянальны камітэт (Вільня)|Беларускага нацыянальнага камітэту]] ў [[Вільня|Вільні]].
За вострыя артыкулы ў газэце Дасюкевіч неаднаразова трапляў пад суд. [[19 красавіка]] [[1938]] асуджаны на 6 месяцаў турмы з адтэрміноўкай на 2 гады. Сябра [[Беларускі нацыянальны камітэт (Вільня)|Беларускага нацыянальнага камітэту]] ў [[Вільня|Вільні]].
Радок 28: Радок 28:
Дасюкевіч быў забіты немцамі [[1 лістапада]] [[1943]].
Дасюкевіч быў забіты немцамі [[1 лістапада]] [[1943]].


Паводле адной з вэрсіяў, немец застрэліў яго на вуліцы зь пісталету пад час збору падаткаў, калі Дасюкевіч тлумачыў, што людзі аддалі ўсё, немагчыма ад іх яшчэ вымагаць, бо нічога ня маюць<ref>А. Катковіч, В. Катковіч-Клентак. Успаміны. — Беласток, 1999, б. 39, 107</ref>. Паводле іншай вэрсіі, Дасюкевіча эсэсавец расстраляў з аўтамата «''за трыццаць куль выпусьцілі''»<ref>Тацяна Сьнітко. [http://www.nn.by/2000/19/16.htm Доўгая вайна Віктара Сікоры] // [[Наша Ніва]] №19, 2000</ref> .
Паводле адной з вэрсіяў, немец застрэліў яго на вуліцы зь пісталету падчас збору падаткаў, калі Дасюкевіч тлумачыў, што людзі аддалі ўсё, немагчыма ад іх яшчэ вымагаць, бо нічога ня маюць<ref>А. Катковіч, В. Катковіч-Клентак. Успаміны. — Беласток, 1999, б. 39, 107</ref>. Паводле іншай вэрсіі, Дасюкевіча эсэсавец расстраляў з аўтамата «''за трыццаць куль выпусьцілі''»<ref>Тацяна Сьнітко. [http://www.nn.by/2000/19/16.htm Доўгая вайна Віктара Сікоры] // [[Наша Ніва]] №19, 2000</ref> .


[[Язэп Малецкі]] ў сваіх успамінах піша: «''Дасюкевіч — ціхі, працавіты патрыёт... займаў становішча старшыні Пастаўскага павету. Застрэлены зондэрфюрэрам за тое, што ў вызначаны дзень ня прыбылі ўсе сялянскія падводы з пастаўкай збожжа на высылку ў Нямеччыну''»<ref>Язэп Малецкі. Пад знакам Пагоні (успаміны). — Таронта, 1976, б. 58.</ref>.
[[Язэп Малецкі]] ў сваіх успамінах піша: «''Дасюкевіч — ціхі, працавіты патрыёт… займаў становішча старшыні Пастаўскага павету. Застрэлены зондэрфюрэрам за тое, што ў вызначаны дзень ня прыбылі ўсе сялянскія падводы з пастаўкай збожжа на высылку ў Нямеччыну''»<ref>Язэп Малецкі. Пад знакам Пагоні (успаміны). — Таронта, 1976, б. 58.</ref>.


На пахаваньне Дасюкевіча выйшлі сотні людзей. Яго ўрачыста пахавалі, і на ягонай магіле было шмат вянкоў зь бел-чырвона-белымі стужкамі. Немцы пабаяліся разагнаць шматлюдную пахавальную працэсію.
На пахаваньне Дасюкевіча выйшлі сотні людзей. Яго ўрачыста пахавалі, і на ягонай магіле было шмат вянкоў зь бел-чырвона-белымі стужкамі. Немцы пабаяліся разагнаць шматлюдную пахавальную працэсію.
Радок 37: Радок 37:


== Крыніцы ==
== Крыніцы ==
{{зноскі}}
{{Зноскі}}


== Літаратура ==
== Літаратура ==

Вэрсія ад 14:35, 7 кастрычніка 2012

Адам Дасюкевіч (5 чэрвеня 1911, в. Копцевічы, Ашмянскі павет, цяпер Смаргонскі раён — 1 лістапада 1943, Паставы) — беларускі грамадзка-палітычны дзяяч, журналіст, пэдагог.

Жыцьцяпіс

Дзяцінства

Падчас Першай сусьветнай вайны, пакуль бацька быў у войску, загінула маці Адама (сястра кс. Адама Станкевіча) і дзьве сястры. Яго з братам прытулілі чужыя людзі. Бацька Ян пасьля вяртаньня з вайны адшукаў сваіх сыноў.

У 1933 скончыў Віленскую беларускую гімназію. Ужо тады пачаў друкавацца ў беларускім друку. Часопіс «Шлях моладзі» пісаў у верасьні 1933: «…15-га верасьня с. г. атрымалі матуру гадунцы Беларускай Філіі Дзяржаўнай гімназіі імя Славацкага ў Вільні А. Марцінчык і А. Дасюкевіч»[1].

Юнацтва

Затым вучыўся ў Віленскім унівэрсытэце, быў сябрам Беларускага студэнцкага саюзу (БСС). У сакавіку 1936 — намесьнік старшыні БСС, сябра рэдкалегіі часопісу «Студэнцкая думка». У 19371939 — старшыня БСС.

Зь верасьня 1936 да 1938 рэдактар газэты «Беларуская крыніца» (з 39-га нумару) — воргана Беларускай хрысціянскай дэмакратыі.

Напрыканцы 1937 году памёр бацька Адама. Часопіс «Шлях моладзі» пісаў: «7 сьнежня 1937 г. у в. Копцевічы, Ашмянскага пав., памёр сьв. п. Ян Дасюкевіч, бацька старшыні Беларускага Студэнцкага Саюзу ў Вільні студэнта Адама Дасюкевіча»[2].

За вострыя артыкулы ў газэце Дасюкевіч неаднаразова трапляў пад суд. 19 красавіка 1938 асуджаны на 6 месяцаў турмы з адтэрміноўкай на 2 гады. Сябра Беларускага нацыянальнага камітэту ў Вільні.

15 сьнежня 1939 атрымаў дыплём інжынэра аграноміі. У 1940 віцэ-старшыня беларускай групы пры Літоўскім Чырвоным крыжы.

11 красавіка 1940 году ў віленскім Бэрнардынскім касьцёле браліся шлюбам зь Лідзіяй Сікорай. Празь цяжкасьці з працаю ў студзені 1941 сям’я выехала ў БССР, у Малыя Алашкі, да бацькі Лідзіі Івана Паўлавіча Сікоры. Там Адам дапамагаў цесьцю даглядаць ягоны вялікі й знакаміты сад.

Пасьля пачатку ВАВ арыштаваны немцамі на Шаркаўшчыне паводле польскага даносу, але з дапамогай сваякоў, якія падкупілі за золата немцаў, Адама вызвалілі. Працаваў настаўнікам у Варапаеве. З 1942 — старшыня Пастаўскага павету, бурмістр Паставаў. Сябра невядомай падпольнай беларускай арганізацыі[3].

Выратваў Барыса Кіта ад сьмерці. Пасьля адмовы Кіта даць студэнтаў Пастаўскай сэмінарыі на зьбіраньне трупаў на вуліцах гораду немец дастаў пісталет і стрэліў у Барыса. Дасюкевіч выбіў пад час стрэлу пісталет [4].

Сьмерць

Дасюкевіч быў забіты немцамі 1 лістапада 1943.

Паводле адной з вэрсіяў, немец застрэліў яго на вуліцы зь пісталету падчас збору падаткаў, калі Дасюкевіч тлумачыў, што людзі аддалі ўсё, немагчыма ад іх яшчэ вымагаць, бо нічога ня маюць[5]. Паводле іншай вэрсіі, Дасюкевіча эсэсавец расстраляў з аўтамата «за трыццаць куль выпусьцілі»[6] .

Язэп Малецкі ў сваіх успамінах піша: «Дасюкевіч — ціхі, працавіты патрыёт… займаў становішча старшыні Пастаўскага павету. Застрэлены зондэрфюрэрам за тое, што ў вызначаны дзень ня прыбылі ўсе сялянскія падводы з пастаўкай збожжа на высылку ў Нямеччыну»[7].

На пахаваньне Дасюкевіча выйшлі сотні людзей. Яго ўрачыста пахавалі, і на ягонай магіле было шмат вянкоў зь бел-чырвона-белымі стужкамі. Немцы пабаяліся разагнаць шматлюдную пахавальную працэсію.

У 1944 годзе памерла трохгадовая дачка Дасюкевічаў.

Крыніцы

  1. ^ Шлях моладзі (Вільня), № 9 (56), верасень 1933. С. 15.
  2. ^ Шлях моладзі, № 17 (116), 16 сьнежня 1937. С. 16
  3. ^ Сяргей Ёрш. Жыцьцё і сьмерць Адама Дасюкевіча //Голас Камбатанта № 4, верасень-кастрычнік 2000 г.
  4. ^ Алег Гардзіенка. Бурмістар // Наша Ніва №08, 2000
  5. ^ А. Катковіч, В. Катковіч-Клентак. Успаміны. — Беласток, 1999, б. 39, 107
  6. ^ Тацяна Сьнітко. Доўгая вайна Віктара Сікоры // Наша Ніва №19, 2000
  7. ^ Язэп Малецкі. Пад знакам Пагоні (успаміны). — Таронта, 1976, б. 58.

Літаратура