Залатая брама: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д артаграфія
дНяма апісаньня зьменаў
Радок 1: Радок 1:
{{Іншыя значэньні|Залатая брама}}
{{Іншыя значэньні|Залатая брама (неадназначнасьць)}}
[[Файл:Kiev gate 2001 07 09.jpg|міні|300пкс|Залатая брама, рэканструкцыя]]
[[Файл:Kiev gate 2001 07 09.jpg|міні|300пкс|Залатая брама, рэканструкцыя]]
'''Залатая брама''' ў [[Кіеў|Кіеве]] — паўднёвая абарончая брама старажытнарускага пэрыяду, помнік абарончага дойлідзтва ХІ стагодзьдзя.
'''Залатая брама''' ў [[Кіеў|Кіеве]] — паўднёвая абарончая брама старажытнарускага пэрыяду, помнік абарончага дойлідзтва ХІ стагодзьдзя.

Вэрсія ад 00:21, 5 кастрычніка 2012

Залатая брама, рэканструкцыя

Залатая брама ў Кіеве — паўднёвая абарончая брама старажытнарускага пэрыяду, помнік абарончага дойлідзтва ХІ стагодзьдзя.

Гісторыя

  • 1037 — згадваецца ў летапісе ўпершыню ў сувязі з пабудовай Яраславам Мудрым абарончых ўмацаваньня вакол Кіева.
  • 1069 — польскі кароль Баляслаў I Харобры пры ўваходзе ў Кіеў ударыў па варотах брамы сваім мячом, ад чаго апошні атрымаў назву «Шчарбец».
  • Сяр. XVIII — рэшткі брамы засыпаны, брама ў паўднёвым кірунку перанесеная ў іншае месца.
  • 1832 — археоляг аматар К. Лахвіцкі раскапаў рэшткі Залатой брамы.
  • Кан. ХІХ — пачалася кансэрвацыя збудаваньня.
  • 1910 — першая прапанова аб рэканструкцыі Залатой брамы ў ейным першапачатковым выглядзе.
  • 19721973 — археалягічныя раскопкі, якія зрабілі важкі ўнёсак ў справу будучага аднаўленьня брамы.

Архітэктура

Залатая брама была адной з трох брамаў Кіева старажытнарускага пэрыяду. Браму збудавалі на паўднёвым кірунку й назвалі па аналёгіі з Залатой брамай Канстантынопалю. Амаль да канца XVIII ст. Залатая брама заставалася галоўнай брамай Кіева.

Даўжыня брамы складае 26,8 м. Падмуркі зроблены зь вялікіх камянёў на цэмэнтнай рошчыне. Зямля пад падмуркам умацавана шчыльна ўбітымі драўлянымі каламі. У браме меўся адзін праезд вышэйшыя аркі якога дасягалі ў вышыню 13,36 мэтраў. Земляны вал, што прылягаў да брамы меў у шырыню 30, ў вышыню 11,12 мэтры, а таксама зрубныя канструкцыі ўнутры. Вышэй на вале стаялі драўляныя сьцены.

Наверсе на браме меўся храм, асьвячоны ў гонар Дабравешчаньня Багародзіцы. Ён быў зьвернуты апсідаю ў бок гораду і быў ў пляне блізкі да квадрату (10,5—11,0 м). Перад храмам на ўзроўні асноўнага вала мелася баявая пляцоўка.

Залатая брама ў Кіеве стала правобразам для будаўніцтва аднайменнае брамы ва Ўладзімеры.

Літаратура

  • Высоцкі, С. А. Залатыя вароты // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. 4/1981

Вонкавыя спасылкі

Залатая брамасховішча мультымэдыйных матэрыялаў