Міжнародны дзень роднай мовы: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
RedBot (гутаркі | унёсак)
д r2.7.2) (робат дадаў: mg:Andro iraisam-pirenen'ny teny nibeazana
д r2.7.3) (робат дадаў: he:יום שפת האם הבינלאומי
Радок 53: Радок 53:
[[os:Мадæлон æвзаджы дунеон бон]]
[[os:Мадæлон æвзаджы дунеон бон]]
[[it:Giornata internazionale della lingua madre]]
[[it:Giornata internazionale della lingua madre]]
[[he:יום שפת האם הבינלאומי]]
[[jv:Dina Basa Ibu Internasional]]
[[jv:Dina Basa Ibu Internasional]]
[[krc:Ана тилни халкъла арасы кюню]]
[[krc:Ана тилни халкъла арасы кюню]]

Вэрсія ад 18:01, 26 верасьня 2012

Міжнародны дзень роднай мовы (па-ангельску: International Mother Language Day; па-гішпанску: Día Internacional de la Lengua Materna; па-француску: la Journée internationale de la langue maternelle) — штогадовае сьвята, якое адзначаецца 21 лютага з мэтай абарона моўнай і культурнай разнастайнасьці[1], заахвочваньня шматмоўнай адукацыі, а таксама спрыяньня ўсьведамленьню моўных і культурных традыцыяў, якія грунтуюцца на ўзаемаразуменьні, талерантнасьці і дыялёгу[2]. Сьвята была заснаванае рашэньнем 30‑й сэсіі Генэральнай канфэрэнцыі ЮНЭСКО ў лістападзе 1999 году і адзначаецца з 2000 году[1]. Заснаванае рашэньнем 30-й сэсіі Генэральнай канфэрэнцыі ЮНЭСКО ў лістападзе 1999 году і адзначаецца з 2000 году. ЮНЭСКО мае намер стварыць сыстэму прэвэнтыўнага маніторынгу, каб адсочваць стан моваў, якія знаходзяцца паз пагрозай зьнікненьня, і садзейнічаць выпраўленьню сытуацыі.

Паводле ацэнак ЮНЭСКО палова з 6 тысячаў моваў сьвету знаходзіцца пад пагрозай зьнікненьня[3].

Дата 21 лютага была выбраная таму, што ў гэты дзень у 1952 годзе загінулі пяць студэнтаў, якія змагаліся за прызнаньне бэнгальскай мовы ў якасьці дзяржаўнай ва ўсходнім Пакістане, які з 1971 году стаў асобнай дзяржавай Банглядэш. Гэты дзень адзначаецца ў Банглядэш як дзень памяці пра падзеі 1952 году.

Генэральная Асамблея ААН падтрымала рашэньне пра абвяшчэньне Міжнароднага дня роднай мовы[4] і заклікала дзяржаваў-чальцоў ААН і Сакратарыят ААН садзейнічаць абароне і захаваньню ўсіх моваў народаў сьвету.

Крыніцы

  1. ^ а б Інфармацыі на старонцы ЮНЭСКА  (анг.)
  2. ^ Каляндар. 21 лютага // budzma.org
  3. ^ Международный день родного языка на сайце ЮНЭСКО (спасылка правераная 20 лютага 2011 г.) (рас.)
  4. ^ Рэзалюцыя № Α/RES/56/262

Вонкавыя спасылкі