Дударства: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
афармленьне, артаграфія
Радок 140: Радок 140:
* [http://community.livejournal.com/dudarstva Беларуская дударская суполка/«Усё пра дуды й дудароў тутэйшых»]
* [http://community.livejournal.com/dudarstva Беларуская дударская суполка/«Усё пра дуды й дудароў тутэйшых»]
* [http://dudar.info Дударскі фэст]
* [http://dudar.info Дударскі фэст]
* [http://www.youtube.com/watch?v=gGE_1_F4LNs Алесь Лось - "Хутар Дудара"]
* [http://kryuja.org/publikacyji/temy/dudarstva.html Артыкулы пра дударства на KRYŬJA.org]
* [http://kryuja.org/publikacyji/temy/dudarstva.html Артыкулы пра дударства на KRYŬJA.org]
* [http://www.youtube.com/view_play_list?p=39EA98188F3BAA3D Беларускія дуды й дудары на YouTube]
* [http://www.youtube.com/view_play_list?p=39EA98188F3BAA3D Беларускія дуды й дудары на YouTube]
* [http://www.belduda.com Старонка Майстра Юрася Панкевіча]
* [http://www.belduda.com Старонка Майстра Юрася Панкевіча]



[[Катэгорыя:Музыка]]
[[Катэгорыя:Музыка]]

Вэрсія ад 02:37, 25 верасьня 2012

Беларускі дудар з дудой

Дуда́рства (дуда́рская трады́цыя) — сукупнасьць абрадаў, традыцыяў, дудароў і дудаў на Беларусі. Калі ў мінулым дударства было звычайным і ўваходзіла ў традыцыйную культуру Беларусі (а таксама сумежных земляў), і ў жывым выглядзе праіснавала да пачатку Другой сусьветнай вайны. Сёньня, дзякаючы намаганьням зацікаўленных людзей, этнографаў, а таксама гісторыкаў і неабыякавай моладзі, дударскі рух (дударская традыцыя) адраджаецца і разьвіваецца.

Першааснова

Асноўны артыкул: Дуда

Першаасновай дударскай традыцыі на Беларусі зьяўялецца аўтэнтычны музычны інструмэнт беларусаў — дуда. Увогуле ж (у дударскай традыцыі), дуда не зусім музычны інструмэнт, такі як, напрыклад, цымбалы, ці скрыпка, бо яна настолькі шчыльна ўпісана ў рытуальную й абрадавую практыку дахрысціянскіх часоў, завязана на беларускім каляндары, на каляндарных сьвятах і сьвятах жыцьця (народзіны, вясельле,пахаваньні)- дуда ўзнікла ў самыя старажытныя часы і з’яўляецца ў пэўным сэнсе рэінкарнацыяй ахвярнай жывёлы—казы альбо казла, якую прыносілі ў ахвяру на Каляды.[1]

Этнагарфічныя сьведчаньні

У 19 стагодзьдзі дзякуючы рамантычным тэндэнцыям у сьвядомасьці тагачаснага грамадзтва і ўзнікненьню цікавасьці да народнай культуры, пакінула найбольш поўную карціну тагачаснай дударскай традыцыі на нашых землях. Адным зь першых тут трэба адзначыць славутага Я. Баршчэўскага зь яго знакамітым творам "Шляхціц Завальня, альбо Беларусь у фантастычных апавяданьнях", зьмест якога прасякнуты сюжэтамі й апавяданьнямі аб дударах (разам з тым, больш пазнавальную інфармацыю аб канструкцыі дуды і яе выглядзе знаходзіцца ў малюнках да твораў Баршчэўскага, зробленых ягоным сябрам ды земляком Р. Жукоўскім). [2]

Пяру М. Нікафароўскага і Е. Раманава належыць найбольш поўнае й дакладнае апісаньне дудаў і дударскай традыцыі на Беларусі. Працы гэных аўтараў зьмяшчаюць апісаньне тэхналёгіі вырабу дудаў, канструкцыйных асаблівасьцяў інструмэнтаў, інфармацыю аб гукарадзе дудаў, а таксама факты, якія характарызыюць дударскі рэпертуар, удзел дудароў у абрадавай практыцы й абразкі з жыцьця, што апісваюць стаўленьне да дудароў і йхняй музыкі з боку вясковага люду.[2]

Аўтэнтычныя дудары

  • Квецька Сьцесь
  • Хведар Стэсь[3]
  • Мікола Навіцкі[3]
  • Сьцяпан Шахавец[3]

Дударства 100 гадоў таму

Да сярэдзіны 20 стагодзьдзя беларуская дуда была самым распаўсюджаным інструмэнтам і актыўна выкарыстоўвалася ў беларускай народнай музыцы, падчас танцавальных вечарын, на кірмашах і розных сьвятах.[3]

У 30-х гадах у савецкіх рэспубліках для кожнага народа вызначаўся самы традыцыйны інструмэнт. У Беларусі ім стала дуда. Беларускія дудары прадстаўлялі сваю культуру на ўсесаюзных конкурсах.[3]

У 1925 годзе беларускіх дудароў па прапанове наркама культуры Луначарскага накіравалі на мастацкую выставу ў Парыж. Выступленне ансамбля беларускіх дудароў абудзіла за мяжой цікавосьць да беларускага інструмэнтальнага мастацтва — кансерваторыя італьянскага горада Пізары нават зьвярнулася ў Інбелкульт з просьбай даслаць для мясцовага музэя старадаўнія беларускія інструмэнты.[3]

На міжнароднай музычнай выставе, якая праходзіла ў 1927 годзе ў Франкфурце-на-Майне, дэманстравалася й калекцыя беларускіх інструмэнтаў, сярод якіх была дуда. Дапоўніла калекцыю карціна Дудар.[3]

Беларускія дуды трапілі ў музэй музычнай культуры імя М. Глінкі, у сховішчы і этнаграфічныя ўстановы Вільні, Масквы і Пецярбурга.

Адраджэньне традыцыі

1990 - закладзены пачатак дударскіх вечарынаў майстрамі Алесем Лосём і Тодарам Кашкурэвічам выступілі разам у Вільні на фэстывалі Skamble kankles. Неўзабаве да гэтых дудароў далучыўся майстар Алесь Жура.А. Лось, Т. Кашкурэвіч і А. Жура пачалі зьбірацца й граць разам.[4]

1991 - Ігар Міхно авалодаў наборам беларускіх, латыскіх і летувіскі танцаў і распачаў традыцыю танцавальных вечарынаў пад дуду, якія адбываліся ў розных местах Беларусі (Менску, Гародне, Гомлі й інш.). Традыцыйныя беларускія дуды сталі актыўна пашырацца.[4]

1992 - правядзеньне ў Менску першага фэстываля дуды. Паводле распрацаванай канцэпцыі Дударскі фэст мусіў аб'ядноўваць традыцыі дудаў рэгіёна Балтыскага мора, куды геаграфічна й гістарычна ўваходзіць і Беларусь. Таму фэст атрымаў назву Дударскага балтыцкага фэсту. Дударскі балтыцкі фэст 1992 улучыў шэраг імпрэзаў - канцэрты, сустрэчы, танцавальныя вечарыны, канферэнцыю й рэканструкцыю беларускіх абрадаў.[4]

1993 - быў праведзены Дударскі балтыцкі фэст 1993. Канцэрты й мерапрыемствы фэста выклікалі цікавосьць шырокага кола этнографаў, фальклярыстаў, гісторыкаў і шматлікіх аматараў. У фэсьце ўдзельнічалі дудары Беларусі, Летувы, Латвіі й Шатляндыі. Ініцыятарамі й арганізатарамі дударскіх фэстаў 1992-1993 гг. былі Цэнтар этнакасмалёгіі Крыўя, фірма Ваўкалака й Фонд развіцьця традыцыйнай этнічнай культуры.[4]

1999-2000 - Тодар Кашкурэвіч разам з Алесем Ласём зладзілі тры экспедыцыі з мэтай відэа-фіксацыі сьлядоў дуды на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Былі запісаны ўспаміны людзей, ў сьвядомасьці якіх захаваўся вобраз гэтага інструмэнта. Такога ўнікальнага матэрыялу было запісана на 18 гадзінаў, што дастаткова для стварэньня ў будучым якаснай дакумэнтальнай кіна-стужкі.[1]

2002-2003 - адбыліся 2 дударскіх фэстывалі ў Заслаўі Заслаўскі Дуднік. Дударскі фэстываль адбываўся ў межах фэстываля сярэдневечнай традыцыі й культуры Заслаўскі Набат. У будынку Заслаўскай школы мастацтваў адбыліся 2 канферэнцыі на тэму традыцыйнасьці й манэры граньня на беларускіх дудах з дакладам А. Лася й У. Пузыні, а на адкрытым канцэртным пляцы прайшлі паказальныя выступленьні ў 2-х намінацыях:

  • дуда сола
  • дуда ў капэлі.

Гралі дудары зь Беларусі: У. Пузыня, А. Жура, З. Сасноўскі, В. Калацэй, У. Бербераў і інш. Арганізатар фэсту Заслаўскі Дуднік - Васіль Грынь.[4]

2003-2006 - фестывалі не праводзіліся, але дударскі рух на Беларусі пашыраўся і мацнеў. Вырасла новае пакаленьне музыкаў і майстроў. Адкрылі свае майстэрні па вырабу дудаў Юрась Панкевіч, Дзяніс Сухі, Алесь Сурба. Беларускія дуды ахапілі амаль усе стылі музыкі - ад фольк-джаза да цяжкага року. Быў заснаваны Дударскі клуб і Дударскае братэрства сьв. Васіля.[4]

2006 - кіраўнік гурта Стары Ольса Зьміцер Сасноўскі вырашыў адрадзіць штогадовасьць Дударскага фэста і стаў яго прадзюсарам.[4]

2007 — адбыўся штогадовы Дударскі Фэст 2007, у якім прынялі ўдзел:[4]

Ладзіліся адмысловыя канцэрты (канцэртная заля Менск, клюб Стэп) й канфэрэнцыі (на хутары старэйшага майстра-дудара Беларусі А. Лася навуковая канфэрэнцыя «Традыцыя й захаваньне дударскай музыкі на Беларусі». У канфэрэнцыі ўдзельнічалі 23 беларускія дудары, 5 беларускіх майстроў, 10 замежных гасьцей і журналісты).

2008 - адбыўся штогадовы Дударскі Фэст 2008, у якім прынялі ўдзел:[4]

  • беларускія гурты - Стары Ольса, Келіх кола, Litvintroll, Testamentum terrae, Ceilidh Ceol, Ліцьвінскі хмель, Яварына, ESSA, Кашлаты Вох, Рарог,
  • польскія гурты - Mozaik
  • украінскія гурты - Neolitic Age
  • латвійскія гурты - Abra
  • беларускія дудары - Алесь Лось, Тодар Кашкурэвіч, Дзяніс Сухі, Алесь Сурба, Павел Макоўскі
  • баўгарскія дудары - Ютака Бан
  • летувіскія дудары - Вітаўтас Лінкявічус
  • эстонскія дудары - Ліанэ Барбо
  • латвійскія дудары - Эдуардс Клінтс
  • новазеляндскія дудары - Андрэй Мароз
  • танцавальная падтрымка: гурт Гістрыён і тэатр Яварына.

Ладзіліся адмысловыя канцэрты (канцэртная заля Менск, клюб Рэактар) й канферэнцыі (на хутары старэйшага майстра-дудара Беларусі А. Лася)

2009 - адбыўся штогадовы Дударскі Фэст 2009, у якім прынялі ўдзел:[4]

  • беларускія гурты - Стары Ольса, Testamentum terrae, Расалія, Ceilidh Ceol, Келіх кола, Litvintroll, ESPRIT, Кашлаты Вох, Сахор, Galiarda, Крэва
  • дацкія гурты - Рунэ GNY
  • беларускія дудары - Тодар Кашкурэвіч, Дзяніс Сухі й інш.
  • танцавальная падтрымка: гурт Гістрыён

Ладзіліся адмысловыя канцэрты (Музэйны комплекс Дудуткі, клюб Рэактар) й канферэнцыі (на хутары старэйшага майстра-дудара Беларусі А. Лася Захаваньне дударскай традыцыі на Беларусі).

Сучасны стан

Сёньня ў Беларусі аўтэнтычных дудароў не засталося. Апошнія музыкі памёрлі 30–40 гадоў таму. Ад былой велічнай традыцыі застаўся толькі адзіны нотны запіс дудовага найгрыша. І гэта для тых, хто займаецца рэканструкцыяй традыцыі з’яўляецца сапраўднай трагедыяй.[1]

Аднак дзякуй намаганьням этнографаў, музыкаў, навукоўцаў, моладзі - дударская традыцыя паступова набывае моц і рушыцца наперад.

Дударскі рух у Беларусі развіваецца ў трох кірунках:[4]

  • дударскі фэст,
  • дударскі цэх
  • дударскі клуб.

З канца 80-х гадоў 20 стагодзьдзя ў Беларусі пашыраецца рух па вяртаньні беларускай дуды — ладзяца міжнародныя дударскія фэсты, майстар-клясы для моладзі й дзяцей, міжнарожныя канфэрэнцыі «Традыцыя й захаваньне дударскай музыкі на Беларусі», дуду пачалі вывучаць ў Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце культуры, расьце колькасць майстроў і музыкаў, якія прысьвячаюць сваю дзейнасьць гэтаму інструмэнту.[4]

Музычныя гурты

Майстры

Дударства й творчасьць

  • мастак М. Філіповіч — карціна Дудар
  • паэт Аляксандар Дайлідовіч — псэўданім Алесь Дудар
  • зборнік В. Дуніна-Марцінкевіча — Дудар беларускі

Глядзіце таксама

Крыніцы

  1. ^ а б в Беларускія архетыпы — дуда // Размова Анатоля Мяльгуя з Тодарам Кашкурэвічам — Kryuja centar etnakasmalogiji, 2008.
  2. ^ а б Тодар Кашкурэвіч. Літоўская дуда (Інструмэнт-міт) // DRUVIS, №2 — Менск: Рэдакцыя DRUVIS, 2008. С. 101—111
  3. ^ а б в г д е ё ж з Вяртаньне забытага сымбаля (размова з З. Сасноўскім) // Гомельская праўда, №126-127, 14.08.08
  4. ^ а б в г д е ё ж з і к л Афіцыйная старонка Дударскага Фэсту на Беларусі

Вонкавыя спасылкі