Яўген Кулік: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д →‎Творчасьць: злучнасьць
Радок 38: Радок 38:
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Кулік, Яўген}}
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Кулік, Яўген}}
[[Катэгорыя:Беларускія мастакі і мастачкі]]
[[Катэгорыя:Беларускія мастакі і мастачкі]]
[[Катэгорыя:Пахаваныя па Кальварыйскіх могілках]]
[[Катэгорыя:Пахаваныя на Кальварыйскіх могілках]]


[[be:Яўген Кулік]]
[[be:Яўген Кулік]]

Вэрсія ад 01:15, 24 верасьня 2012

Яўген Сяргеевіч Кулік
Дата нараджэньня 31 кастрычніка 1937
Месца нараджэньня Менск
Дата сьмерці 12 студзеня 2002
Месца сьмерці Менск
Месца пахаваньня
Адукацыя Менская мастацкая вучэльня (1957), Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (1963)
Месца вучобы
Занятак жывапіс, графіка
Плынь этнаграфізм («На Паддашку»)
Працы «Помнікі дойлідзтва Гарадзеншчыны» (1974), малюнкі-рэканструкцыі «Замкі Беларусі» (1977), аркушы «На куцьцю», паводле Янкі Купалы (1982) і «Памяці Алены Кіш» (1983)

Яўге́н Сярге́евіч Кулі́к (31 кастрычніка 193712 студзеня 2002) — беларускі мастак паваеннага пэрыяду.

Нарадзіўся ў Менску. Па вайне скончыў Менскую мастацкую вучэльню, а пасьля тагачасны Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Ад 1963 ён браў удзел у мастацкіх выставах. Майстэрня Куліка, што знаходзілася ў Менску насупраць будынку КДБ, стала ў 1960-ыя гады нацыянальным асяродкамі сталіцы і атрымала назоў «На паддашку».

Творчасьць

Вельмі вядомы яго графічныя нізкі «Помнікі дойлідзтва Гарадзеншчыны», «Замкі Беларусі», «Паўстаньне 1863 г. у Беларусі». У 197080-ыя гады займаўся кніжнай графікай, аформіў дзясяткі кніжак, і найлепшымі зь іх былі: «Слова аб палку Ігаравым», «Ад гоману бароў» Александровіча, «Мушка-зелянушка і Камарык-насаты тварык» Багдановіча, «Сонечны клубочак» Зуёнка. Але сапраўдным шэдэўрам Яўгена Куліка сталася кніга «Песьня пра зубра» Міколы Гусоўскага.

У 1991-ым годзе, разам з Уладзімерам Крукоўскім, стаў адным з аўтараў мадэрнізаванага варыянту гербу «Пагоня».

Пахаваны на Кальварыйскіх могілках у Менску. У лістападзе 2005 году на могілках быў адктыты помнік Куліку.[1]

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі