Брэм Стокер: розьніца паміж вэрсіямі
д r2.7.2+) (робат зьмяніў: ko:브램 스토커 |
д r2.7.2) (робат дадаў: la:Abrahamus Stoker |
||
Радок 99: | Радок 99: | ||
[[he:ברם סטוקר]] |
[[he:ברם סטוקר]] |
||
[[sw:Bram Stoker]] |
[[sw:Bram Stoker]] |
||
[[la:Abrahamus Stoker]] |
|||
[[lt:Bram Stoker]] |
[[lt:Bram Stoker]] |
||
[[hu:Bram Stoker]] |
[[hu:Bram Stoker]] |
Вэрсія ад 11:12, 10 верасьня 2012
Брэм Стокер | |
Bram Stoker | |
Фатаздымак Брэма Стокера, прыкладна 1912 Фатаздымак Брэма Стокера, прыкладна 1912 | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Імя пры нараджэньні | Abraham Stoker (Абрагам Стокер) |
Нарадзіўся | 8 лістапада 1847[1][2][3][…] |
Памёр | 20 красавіка 1912[1][2][3][…] (64 гады)
|
Пахаваны | |
Бацькі | Abraham Stoker[d][6][7] |
Сужэнец | Флорэнс Бэлкхем[d] |
Дзеці | Irving Stoker[d] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | празаік |
Кірунак | віктарыянская літаратура |
Жанр | гатычны раман, любоўная гісторыя |
Мова | ангельская мова[8] |
Значныя творы | «Дракула» |
Подпіс | |
[[::en:s:Author:Bram Stoker|Творы]] ў Вікікрыніцах | |
http://www.bramstoker.org/ |
Абрагам «Брэм» Стокер (па-ангельску: Abraham «Bram» Stoker, 8 лістапада 1847, Дублін, Ірляндыя — 20 красавіка 1912, Лёндан) — ірляндзкі пісьменьнік. Аўтар рамана «Дракула».
Біяграфія
Абрагам «Брэм» Стокер нарадзіўся 8 лістапада 1847 году ў Дубліне. У дзяцінстве з-за хваробы ён да сямі год ня быў здольны паднімацца і хадзіць. Гэтая акалічнасьць пакінула сьлед у творчасьці пісьменьніка — граф Дракула, пэрсанаж яго галоўнага рамана, шмат часу праводзіць у сьне. Аднак, пераадолеўшы хваробу, Стокер падчас вучобы ва ўнівэрсытэце Дубліна быў добрым футбалістам і лёгкаатлетам.
Пасьля сканчэньня Трыніці-коледжа Стокер доўгі час працаваў на дзяржаўнай службе, адначасова выступаючы на старонках дублінскай газэты «The Evening Mail» як журналіст і тэатральны крытык. У гэты час у яго завязаліся сяброўскі стасункі з ангельскім акторам Генры Ірвінгам. У 1878 годзе Ірвінг прапанаваў Стокеру стаць дырэктарам-распарадчыкам тэатра «Ліцэюм» (Lyceum Theatre), і Стокер пераехаў у Лёндан. Цягам 27 год Стокер быў мэнэджэрам Ірвінга да самой сьмерці апошняга ў 1905 годзе. Стокер цяжка перажываў сьмерць сябра — зь ім здарыўся ўдар, і суткі ён не прыходзіў у сьвядомасьць.
Сяброўства зь Ірвінгам дапамагло Стокеру ўвайсьці ў вышэйшыя колы Лёндана і пазнаёміўся з Артурам Конан Дойлам і Джэймсам Ўістлерам. Стокер быў жанаты на Флорэнс Бэлкам, у якую быў закаханы Оскар Ўайльд.
Хоць Стокер зьяўляўся аўтарам мноства твораў, славу яму прынёс знакаміты раман «Дракула», апублікаваны ў 1897 годзе. Над раманам Стокер правёў восем год, вывучаючы эўрапейскі фальклёр і легенды пра вампіраў.
Брэм Стокер памёр у Лёндане 20 красавіка 1912 году з-за прагрэсіруючага паралюша.
Раманы і навэлы
- 1874 — Хрустальная чаша
- 1875 — Праезд Прымроўз
- 1879 — Абавязьніцтвы Мелкіх Клеркаў у Ірляндыі
- 1890 — Перавал Зьмяі
- 1895 — Скорбь Сатаны
- 1897 — Дракула
- 1902 — Тайна Мора
- 1906 — Асабістыя ўспаміны пра Генры Ірвінга
- 1907 — Скарб Сямі Зораў
- 1909 — Дама ў Саване
- 1911 — Логава Белага Чэрвя
Зборнікі апавяданьняў
Вонкавыя спасылкі
Брэм Стокер — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Гэта — накід артыкула пра пісьменьніка альбо пісьменьніцу. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
- ^ а б Bram Stoker // Internet Broadway Database (анг.) — 2000.
- ^ а б Bram Stoker // Інтэрнэт-база зьвестак фантастыкі (анг.) — 1995.
- ^ а б Bram STOKER // NooSFere (фр.) — 1999.
- ^ а б Dracula (анг.) / M. Hindle — Penguin Classics, 2011. — P. xiii.
- ^ Dracula (анг.) / M. Hindle — Penguin Classics, 2011. — P. xvi.
- ^ Oxford Dictionary of National Biography (анг.) / C. Matthew — Oxford: OUP, 2004.
- ^ Dictionary of Irish Biography (анг.) — RIA.
- ^ Stoker, Bram // CONOR.SI