Вашынгтон (штат): розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Xqbot (гутаркі | унёсак)
д r2.7.3) (Робат: зьмяніў simple:Washington на simple:Washington (state)
Zorrobot (гутаркі | унёсак)
д r2.7.3) (робат зьмяніў: ka:ვაშინგტონის შტატი
Радок 108: Радок 108:
[[jv:Washington (negara bagéyan Amérika Sarékat)]]
[[jv:Washington (negara bagéyan Amérika Sarékat)]]
[[pam:Washington]]
[[pam:Washington]]
[[ka:ვაშინგტონი (შტატი)]]
[[ka:ვაშინგტონის შტატი]]
[[kw:Stat Washington]]
[[kw:Stat Washington]]
[[sw:Washington]]
[[sw:Washington]]

Вэрсія ад 11:36, 6 верасьня 2012

Вашынгтон
Сьцяг Вашынгтону Герб Вашынгтону
Сьцяг Вашынгтону Герб Вашынгтону
Штат Вашынгтон на мапе ЗША
Мянушка «Вечназялёны штат»
Сталіца Алімпія
Найбуйнейшы горад Сіэтл
Плошча
18-я па ЗША
- агулам 184 827 км²
- сушы 172 446 км²
- вады 12 227 км²
- % вады 6,6
- шырата 45°32' пн. ш. па 49° пн. ш.
- даўгата 116°57' з. д. па 124°48' з. д.
Насельніцтва
14-е па ЗША
- агулам 5 894 121
- шчыльнасьць 34,2/км²
Дата заснаваньня 11 лістапада 1889 (42-ы)
Губэрнатар Крысьцін Грэгуар
Часавы пас Ціхаакіянскі час: UTC-8/-7

Вашынгто́н (па-ангельску: Washington) — штат на паўночным захадзе ЗША, 42-і штат у складзе саюзу. Сталіца — Алімпія, найбуйнейшы горад — Сіэтл. Насельніцтва — каля 5,9 млн чалавек (2000). У пазбяганьне блытаніны са сталіцай назоў той звычайна суправаджаюць скаротам DC (што азначае «Акруга Калюмбія»), а да назову штата дадаюць слова «штат». Афіцыйная мянушка — «Вечназялёны штат».

Геаграфія

На поўначы штат Вашынгтон мяжуе з канадзкай правінцыяй Брытанская Калумбія, на ўсходзе — са штатам Айдага, на поўдні — са штатам Арэгон. На захадзе ён амываецца водамі Ціхага акіяна. Агульная плошча складае 184 824 км² (18-е месца ў ЗША), зь іх на сушу прыходзіцца 172 587 км².

Гісторыя

Да прышэсьця на заходняе ўзьбярэжжа эўрапейцаў тэрыторыя цяперашняга Вашынгтону была заселеная шматлікімі індзейскімі плямёнамі, якія прамышлялі рыбалоўствам і паляваньнем на кітоў. Першым эўрапейцам, чыё зьяўленьне на гэтай тэрыторыі было зафіксавана ў хроніках, быў гішпанскі капітан Бруна дэ Эсэта, які прыбыў сюды ў 1775 годзе ў разьдзеле эскадры з двух караблёў. У 1778 годзе брытанскі капітан Джэймс Кук праплываў у вусьце праліва Хуан дэ Фуку, але ўпершыню пралівы, які падзяляюць цяпер штат Вашынгтон і Брытанскую Калюмбію, былі дасьледаваныя ў 1789 годзе экспэдыцыяй капітана Чарлза Барклі. У пачатку 1790-х дасьледаваньні працягнулі гішпанскія капітаны Мануэль Кімпэр і Франсыска Эліса, а таксама брытанец Джордж Ванкувэр. У 1792 годзе капітан Робэрт Грэй адкрыў вусьце ракі Калюмбія.

У 1819 Гішпанія адмовілася ад сваіх дамаганьняў на тэрыторыю цяперашняга штату на карысьць ЗША. З гэтага часу тэрыторыя стала прадметам спрэчкі паміж ЗША і Вялікабрытаніяй. Спрэчка вырашылася на карысьць ЗША 15 чэрвеня 1846 году, калі была складзеная Арэгонская дамова.

11 лістапада 1889 году Вашынгтон стаў 42-м штатам у складзе ЗША.

Эканоміка

У 2003 ВУП штату Вашынгтон склаў $244 млрд (11-е месца ў ЗША). Тут разьмяшчаюцца прадпрыемствы такіх карпарацыяў, як Boeing і Microsoft.

Вонкавыя спасылкі

Вашынгтон (штат)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Шаблён:Link FA