Нік Тарабэй: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д робат дадаў: ru:Ник Тарабей
д r2.7.2) (робат зьмяніў: ru:Тарабей, Ник
Радок 42: Радок 42:
[[en:Nick E. Tarabay]]
[[en:Nick E. Tarabay]]
[[lmo:Nick E. Tarabay]]
[[lmo:Nick E. Tarabay]]
[[ru:Ник Тарабей]]
[[ru:Тарабей, Ник]]

Вэрсія ад 09:08, 29 жніўня 2012

Нік Тарабэй
Nick Tarabay
Дата нараджэньня 28 жніўня 1975(1975-08-28) (48 гадоў)
Месца нараджэньня Бэйрут, Лібан
Грамадзянства Сьцяг ЗША ЗША
Занятак актор
Гады дзейнасьці 2000—дагэтуль
IMDb ID nm1479022

Нік Тарабэй (па-ангельску: Nick Tarabay) — амэрыканскі актор лібанскага паходжаньня.

Біяграфія

Тарабэй нарадзіўся ў Трыпалі (Лібан) у вялікай сям’і. Яго бацькі дагэтуль пражываюць у Лібане, як яго і малодшы брат і сем’і іншых сваякоў[1]. Тарабэй пераехаў у Нью-Ёрк пасьля сканчэньня выйшэйшай школы. Працаваў мадэльлю на Hugo Boss і Gucci, адначасова вывучаючы акторскую справу ў студыі Тэры Шрэйбэра. Пераехаў у Лос-Анджэлес у 2004 годзе, дзе навучаўся пад кіраўніцтвам Лары Моса.

Кар’ера

Першы тэлевізійны дэбют Ніка Тарабэя адбыўся ў тэлесэрыяле «Сэкс у вялікім горадзе» (Sex and the City; 2000). За гэтым пасьледваў удзел у драматычным сэрыяле «Клян Сапрана» (The Sopranos; 2001—2004), дзе ён выконваў ролю гандляра наркотыкамі Матуша. Пазьней стаў вядомым за выканьне роляў адмоўных герояў: першакляснага наёмнага кілера ў сэрыяле «Месячнае сьвятло» (Moonlight; 2007) і лібанскага забойцы ў «Атрадзе «Антытэрор» (The Unit; 2007).

У цяперашні час працуе выступае ў ролі Ашура ў гістарычным сэрыяле «Спартак: Багі арэны»[2].

Крыніцы

  1. ^ Kevin Godbee (22 студзеня 2009) Cigar Smoking Celebrity Interview - Nick Tarabay. Puff Enterprises. Праверана 2009-08-30 г.
  2. ^ Australian Andy Whitfield is 'Spartacus'. The Hollywood Reporter (30 сакавіка 2009). Праверана 2009-08-30 г.

Вонкавыя спасылкі

Нік Тарабэй (анг.) на сайце IMDb