Розьніца паміж вэрсіямі «БАТЭ Барысаў»

Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Памер не зьмяніўся ,  9 гадоў таму
Мужчынскія і жаночыя прозвішчы на -ка ня скланяюцца.
(1:1 і групавы этап)
(Мужчынскія і жаночыя прозвішчы на -ка ня скланяюцца.)
[[2007]] год стаў асаблівым як у гісторыі БАТЭ, так і ўсяго беларускага футболу. У гэтым сэзоне БАТЭ дамогся нябачанага раней беларускімі клюбамі посьпеху — выйшаў у трэці кваліфікацыйны раўнд [[Ліга чэмпіёнаў УЭФА|Лігі чэмпіёнаў УЭФА]], выявіўшы пры гэтым велізарную волю да перамогі. Так, у першым кваліфікацыйным раўндзе БАТЭ прайграў у гасьцях [[кіпр]]скаму клюбу [[АПОЭЛ Нікасія|АПОЭЛ]] 0:2, аднак у хатнім матчы здолеў схіліць чару ваг двухраўндавага супрацьстаяньня ў сваю карысьць, абгуляўшы суперніка зь лікам 3:0. У другім крузе быў упэўнена перайграны [[Ісьляндыя|ісьляндзкі]] «[[Габнарф’ёрдур (футбольны клюб)|Габнарф’ёрдур]]» — 3:1 на выездзе, 1:1 у хатнім матчы. У трэцім раўндзе супернікам БАТЭ быў румынскі «[[Сьцяўа Бухарэст|Сьцяўа]]». Першы матч у Барысаве завяршыўся зь лікам 2:2, у другім матчы мацней былі румыны — 2:0. Выбыўшы з розыгрышу [[Ліга чэмпіёнаў УЭФА 2007—2008 гадоў|Лігі чэмпіёнаў]], БАТЭ ў першым раўндзе [[Кубак УЭФА 2007—2008 гадоў|Кубка УЭФА]] сустракаўся з гішпанскім «[[Вільлярэал (футбольны клюб)|Вільлярэалам]]» — самым рэйтынгавым клюбам розыгрышу — і атрымаў дзьве паразы: 4:1 на выезьдзе і 2:0 на менскім стадыёне «Дынама». У чэмпіянаце Беларусі БАТЭ датэрмінова, за чатыры туры да фінішу, заваяваў чэмпіёнскі тытул. У розыгрышы Кубка БАТЭ зноў дайшоў да фіналу, дзе ў сэрыі пасьляматчавых пэнальці саступіў берасьцейскаму «[[Дынама Берасьце|Дынама]]».
 
=== Эпоха Віктара ГанчарэнкіГанчарэнка (з 2008 году) ===
[[6 жніўня]] 2008 году БАТЭ пад кіраўніцтвам новага, маладога, пэрспэктыўнага трэнэра [[Віктар Ганчарэнка|Віктара Ганчарэнкі]] выбіў з 2-га кваліфікацыйнага раўнда Лігі чэмпіёнаў бэльгійскі «[[Андэрлехт Брусэль|Андэрлехт]]», адолеўшы яго па суме двух матчаў зь лікам 4:3, і прабіўся ў 3-і кваліфікацыйны раўнд.
 
59

зьменаў

Навігацыйнае мэню