5 траўня (мэксыканскае сьвята): розьніца паміж вэрсіямі
д r2.7.2) (робат дадаў: mr:सिंको दे मायो |
д r2.7.2+) (робат зьмяніў: ru:Синко де Майо |
||
Радок 40: | Радок 40: | ||
[[pt:Cinco de Mayo]] |
[[pt:Cinco de Mayo]] |
||
[[ro:Cinco de Mayo]] |
[[ro:Cinco de Mayo]] |
||
[[ru:Синко де Майо]] |
|||
[[ru:5 мая (мексиканский праздник)]] |
|||
[[simple:Cinco de Mayo]] |
[[simple:Cinco de Mayo]] |
||
[[sv:Cinco de Mayo]] |
[[sv:Cinco de Mayo]] |
Вэрсія ад 02:12, 25 жніўня 2012
5 траўня (па-гішпанску: Cinco de Mayo) — нацыянальнае сьвята Мэксыкі ў гонар перамогі мэксыканскіх войскаў у Бітве пры Пуэбля, якая адбылася 5 траўня 1862 у горадзе Пуэбля-дэ-Сарагоса (гішп. Puebla de Zaragoza) паміж войскамі Мэксыкі і Францыі. Сьвяткуецца ў ЗША і Мэксыцы, дзе мае назву «Дзень Бітвы пры Пуэбля» (гішп. El Dia de la Batalla de Puebla). У ЗША 5 траўня сьвяткуюць у гонар мэксыканскай спадчыны і дзеля ўшанаваньня памяці аб усталяванай свабодзе і дэмакратыі ў пачатку Грамадзянскай вайны ў ЗША. У самім горадзе сьвяткаваньні праводзяцца таксама і ў гонар перамогі мэксыканскага войска пад кіраўніцтвам генэрала Ігнасіё Сарагосы Сэгіна. Гэта сьвята ня варта блытаць з Днём нeзалежнасьці Мэксыкі, што сьвяткуецца 16 верасьня.
Гісторыя
У чэрвені 1861 з ініцыятывы прэзыдэнта Бэніта Хуарэса (па-гішпанску: Benito Juárez) мэксыканскі кангрэс абвясьціў прыпыненьне выплаты нацыянальнага доўгу на два гады. Гішпанія, Вялікабрытанія і Францыя, галоўныя крэдыторы, выступілі з пратэстам. Вялікабрытанія і Гішпанія пагадзіліся весьці перамовы дыпламатычым шляхам, але Напалеон ІІІ, кіраўнік Францыі, вырашыў захапіць Мэксыку, каб стварыць зь яе манархію, якая б спрыяла абагачэньню Эўропы. У красавіку 1861 добра ўзброеныя французы прыбылі ў Вэракрус на караблях, і пачалі ваенную кампанію, рухаючыся ў бок Цэнтральнай Мэксыкі. Першая бітва адбылася ў Акульцынга. Героем гэтай бітвы стаў генэрал Ігнасіё Сарагоса. Таксама адбыліся і іншыя бітвы. Мэксыканскае войска было ўзброена горш за францускае, якое лічылася лепшым войскам таго часу. Нягледзячы на гэта, 5 траўня 1862, мэксыканцы атрымалі перамогу каля горада Пуэбля.
Але перавага мэксыканскіх войскаў не захавалася на доўгі час. Праз год 30 тысячаў францускіх жаўнераў разьбілі мэксыканцаў, захапілі Мэхіка, і імпэратар Максімілян I Габсбург стаў на чале дзяржавы. Але перамога французаў таксама была нядоўгай, толькі 3 гады, з 1864 па 1867. У 1865, калі скончылася Грамадзянская вайна ў ЗША, Мэксыка атрымала дапамогу ад свайго суседа, каб спыніць панаваньне французаў. У выніку, Максіміліян І, разам са сваімі генэраламі Мірамонам і Мэхіяй, быў забіты мэксыканцамі.
Сьвяткаваньне
5 траўня сьвяткуецца ў ЗША і Мэксыцы, але ў Мэксыцы сьвяткаваньне не адбываецца вельмі шырока, і абмежавана сьвяткаваньнем у штаце Пуэбля.
Вонкавыя спасылкі
- http://www.history.com/topics/cinco-de-mayo
- http://news.nationalgeographic.com/news/2006/05/0505_060505_cinco_de_mayo.html
- http://www.sanmiguelguide.com/batalla-de-puebla.htm
5 траўня (мэксыканскае сьвята) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў