Інтэрнацыянале Мілян: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
д →‎1990—2004: часткова артаграфія
Dymitr (гутаркі | унёсак)
д →‎Склад каманды: абнаўленьне зьвестак
Радок 111: Радок 111:


== Склад каманды ==
== Склад каманды ==
: ''Па стане на [[11 сакавіка]] [[2012]] году''
: ''Па стане на [[22 жніўня]] [[2012]] году''
{{Склад}}
{{Склад}}
{{Гулец|1|{{Сьцяг Бразыліі|20px}}|Бр|[[Жулію Сэзар]]||1979}}
{{Гулец|1|{{Сьцяг Славеніі}}|Бр|[[Самір Ханданавіч]]||1984}}
{{Гулец|2|{{Сьцяг Калюмбіі|20px}}|Аб|[[Іван Кордаба]]|віцэ-капітан|1976}}
{{Гулец|4|{{Сьцяг Аргентыны}}|Аб|[[Хавіер Санэцьці]]|капітан|1973}}
{{Гулец|4|{{Сьцяг Аргентыны|20px}}|Аб|[[Хавіер Санэцьці]]|капітан|1973}}
{{Гулец|5|{{Сьцяг Сэрбіі}}|ПА|[[Дэян Станкавіч]]||1978}}
{{Гулец|5|{{Сьцяг Сэрбіі|20px}}|ПА|[[Дэян Станкавіч]]||1978}}
{{Гулец|6|{{Сьцяг Аргентыны}}|Аб|[[Матыяс Сыльвэстрэ]]|у арэндзе з «[[Палерма (футбольны клюб)|Палерма]]»|1984}}
{{Гулец|6|{{Сьцяг Бразыліі|20px}}|Аб|[[Лусію]]||1978|}}
{{Гулец|7|{{Сьцяг Бразыліі}}|ПА|[[Філіпэ Каўтыньню]]||1992}}
{{Гулец|7|{{Сьцяг Італіі|20px}}|Нап|[[Джампаолё Паццыні]]||1984}}
{{Гулец|8|{{Сьцяг Аргентыны}}|Нап|[[Радрыга Палясіё]]||1982}}
{{Гулец|9|{{Сьцяг Уругвая|20px}}|Нап|[[Дыега Фарлян]]||1979}}
{{Гулец|10|{{Сьцяг Нідэрляндаў}}|ПА|[[Вэсьлі Снэйдэр]]||1984}}
{{Гулец|10|{{Сьцяг Нідэрляндаў|20px}}|ПА|[[Вэсьлі Снэйдэр]]||1984}}
{{Гулец|11|{{Сьцяг Аргентыны}}|ПА|[[Рыкарда Альварэс]]||1988}}
{{Гулец|11|{{Сьцяг Аргентыны|20px}} |ПА| [[Рыкарда Альварэс]]||1988}}
{{Гулец|12|{{Сьцяг Італіі}}|Бр|[[Люка Кастэляццы]]||1975}}
{{Гулец|12|{{Сьцяг Італіі|20px}}|Бр|[[Люка Кастэляццы]]||1975}}
{{Гулец|13|{{Сьцяг Бразыліі}}|Аб|[[Майкон Дуглас Сысэнанда|Майкон]]||1981}}
{{Гулец|13|{{Сьцяг Бразыліі|20px}}|Аб|[[Майкан Дуглас Сысэнанду|Майкан]]||1981}}
{{Гулец|14|{{Сьцяг Калюмбіі}}|ПА|[[Фрэдзі Гуарын]]||1986}}
{{Гулец|14|{{Сьцяг Калюмбіі|20px}}|ПА|[[Фрэдзі Гуарын]]|у арэндзе з «[[Порту (футбольны клюб)|Порту]]»|1986}}
{{Гулец|16|{{Сьцяг Бэльгіі}}|ПА|[[Габі Мудынгаі]]|у арэндзе з «[[Балёньня (футбольны клюб)|Балёньні]]»|1981}}
{{Гулец|17|{{Сьцяг Кеніі}}|ПА|[[Макдональд Марыга]]||1987}}
{{Гулец|19|{{Сьцяг Аргентыны}}|ПА|[[Эстэбан Камбіяса]]||1980}}
{{Гулец|20|{{Сьцяг Нігерыі}}|ПА|[[Джоэл Обі]]||1991}}
{{Падзел складу}}
{{Падзел складу}}
{{Гулец|17|{{Сьцяг Італіі|20px}}|ПА|[[Анджэлё Палёмба]]|у арэндзе з «[[Сампдорыя Генуя|Сампдорыі]]»|1981}}
{{Гулец|22|{{Сьцяг Аргентыны}}|Нап|[[Дыега Міліта]]||1979}}
{{Гулец|18|{{Сьцяг Італіі|20px}}|Нап|[[Андрэа Полі]]|у арэндзе з «[[Сампдорыя Генуя|Сампдорыі]]»|1989}}
{{Гулец|23|{{Сьцяг Італіі}}|Аб|[[Андрэа Ранокіа]]||1988}}
{{Гулец|19|{{Сьцяг Аргентыны|20px}}|ПА|[[Эстэбан Камбіяса]]||1980}}
{{Гулец|25|{{Сьцяг Аргентыны}}|Аб|[[Вальтэр Самуэль]]||1978}}
{{Гулец|20|{{Сьцяг Нігерыі|20px}}|ПА|[[Джоэл Обі]]||1991}}
{{Гулец|26|{{Сьцяг Румыніі}}|Аб|[[Крыстыян Ківу]]||1980}}
{{Гулец|21|{{Сьцяг Італіі|20px}}|Бр|[[Паолё Арляндоні]]||1972}}
{{Гулец|27|{{Сьцяг Славеніі}}|Бр|[[Від Белец]]||1990}}
{{Гулец|22|{{Сьцяг Аргентыны|20px}}|Нап|[[Дыега Міліта]]||1979}}
{{Гулец|40|{{Сьцяг Бразыліі}}|Аб|[[Жуан Жэжуш]]||1991}}
{{Гулец|23|{{Сьцяг Італіі|20px}}|Аб|[[Андрэа Ранока]]||1988}}
{{Гулец|42|{{Сьцяг Бразыліі}}|Аб|[[Жонатан Марэйра]]||1986}}
{{Гулец|25|{{Сьцяг Аргентыны|20px}}|Аб|[[Вальтэр Самуэль]]||1978}}
{{Гулец|55|{{Сьцяг Японіі}}|Аб|[[Юта Нагатома]]||1986}}
{{Гулец|26|{{Сьцяг Румыніі|20px}}|Аб|[[Крыстыян Ківу]]||1980}}
{{Гулец|81|{{Сьцяг Італіі}}|Нап|[[Самуэле Ляньнё]]||1992}}
{{Гулец|28|{{Сьцяг Аргентыны|20px}}|ПА|[[Маўра Саратэ]]|у арэндзе зь «[[Ляцыё Рым|Ляцыё]]»|1987}}
{{Гулец|88|{{Сьцяг Харватыі}}|Нап|[[Марка Лівая]]||1993}}
{{Гулец|30|{{Сьцяг Нідэрляндаў|20px}}|Нап|[[Люк Кастаньёс]]||1992}}
{{Гулец|99|{{Сьцяг Італіі}}|Нап|[[Антоніё Касана]]||1982}}
{{Гулец|55|{{Сьцяг Японіі|20px}}|Аб|[[Юта Нагатома]]||1986}}
{{Гулец||{{Сьцяг Уругваю}}|ПА|[[Вальтэр Гаргана]]|у арэндзе з «[[Напалі Нэапаль|Напалі]]»|1984}}
{{Гулец|—|{{Сьцяг Уругваю}}|Аб|[[Альвара Пэрэйра]]||1985}}
{{Гулец|—|{{Сьцяг Бразыліі}}|Бр|[[Жуліё Сэзар]]||1979}}
{{Канец складу}}
{{Канец складу}}



Вэрсія ад 00:38, 24 жніўня 2012

Сьцяг Італіі «Інтэрнацыянале» Мілян
Поўная назва Football Club Internazionale Milano SpA
Заснаваны 9 сакавіка 1908
Горад Мілян, Італія
Стадыён Стадыён Джузэпэ Мэацца
Умяшчальнасьць: 80 017[1]
Прэзыдэнт Масіма Марацьці
Кіраўнік Suning Holdings Group[d]
Галоўны трэнэр Андрэа Страмачыоні
Чэмпіянат Сэрыя A
 · 2011—2012 2 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Афіцыйны сайт

Інтэрнацыянале (па-італьянску: Internazionale), таксама вядомы як Інтэр — італьянскі футбольны клюб з гораду Мілян. Клюб васямнаццаць разоў выйграваў у Чэмпіянаце Італіі, сяміразовы ўладальнік Кубка Італіі. Трохразовы ўладальнік Кубка эўрапейскіх чэмпіёнаў.

«Інтэр» заснаваны 9 марта 1908 году. «Інтэрнацыянале» базуецца ў Міляне (Лямбардыя) і выступае ў Сэрыі А. Клюбныя колеры — чорны і сіні. Тытульны спонсар клюба — кампанія «Pirelli». «Інтэр» — адзіная каманда ў Італіі, якая з дня свайго стварэньня не пакідала вышэйшы дывізіён чэмпіянату Італіі, нягледзячы на тое, што каманда заняла аднойчы апошняе месца (сэзон 1921/1922).

Гісторыя клюба

Заснаваньне клюба

Гісторыя «Інтэра» зьвязаная зь мясцовымі канкурэнтамі — «Мілянам». У 1908 годзе італьянская футбольная фэдэрацыя ўвяла правіла, якое забараняла выступаць замежным гульцам у чэмпіянаце. Гэтая забарона выклікала групу дзеячаў, якія жадалі стварыць новы Мілянскі клюб. 9 сакавіка адбылося паседжаньне, на якім было прынята рашэньне аб стварэньні футбольнага клюба «Internazionale Milano». Слова «Internazionale» азначала характар клюба, які павінен быў быць адкрытым для прадстаўнікоў усіх нацый. Першым капітанам каманды быў швайцарац Эрнст Манктл. Нядаўна створаны клюб узначаліў Джаваньні Параміцьёцьці. «Інтэр» выйграў першы чэмпіянат ужо ў 1910 — тады гульнявым трэнэрам быў Вірджыліё Фасацьці. У бліжэйшыя гады «Інтэру» не атрымалася прабіцца ў фінальныя турніры.

Пасьля Першай сусьветнай вайны

Пасьля аднаўленьня спартыўнай дзейнасьці клюба, якую перапыніла у той час Першая сусьветная вайна, у 1920 годзе «Інтэр» зноў заваяваў золата італьянскага чэмпіянату. Капітанам і трэнэрам падчас заваёвы першага скудэта быў Вірджыліё Фасацьці, які загінуў у 1918 годзе на фронце. У 1922 годзе Інтэрнацыянале завяршыў сэзон на апошнім месцы групы B сэрыі A, набраўшы 11 ачкоў. Паводле рэглямэнту «Інтэр» мусіў быць паніжаны ў клясе і пераведзены ў Сэрыю B, але рэдактар ​​газэты «La Gazzetta dello Sport» падаў заяўку ў італьянскую фэдэрацыю футбола, каб «Інтэр» застаўся, інакш пацярпеў бы вялікую шкоду ў Сэрыі В. За некалькі тыдняў да пачатку новага чэмпіянату просьба была задаволеная, і «Інтэр» застаўся ў сэрыі A. Замест «Інтэра» ў сэрыю B адправілася «Вэнэцыя». У 1928 годзе падчас фашысцкага праўленьня клюб быў вымушаны перайменавацца ў «Ambrosiana» С. С. Milano. У гэты час футбольная форма клюба мела белы колер з чырвоным крыжом, колеры гэтых кашуль былі створаны як сымбаль сьцяга Міляна. У 1929 годзе прэзыдэнт клюба зьмяніў назву на AS «Ambrosiana», але заўзятары па-ранейшаму называлі клюб «Інтэрнацыянале». Пасьля таго, як урад перастаў ціснуць на клюб, ён быў зноў перайменаваны ў AS Ambrosiania-Inter.

Свой першы Кубак Італіі «Інтэрнацыянале» заваяваў у сэзоне 1938/39 пад кіраўніцтвам легенды клюба Джузэпэ Мэацца, у гонар якога пазьней перайменавалі хатні стадыён клюба, «Сан Сіра». Пасьля заканчэньня Другой сусьветнай вайны клюб вярнуў сваю ранейшую назву — «Інтэрнацыянале» Мілян, якую захаваў да гэтага часу.

1990—2004

90-я гады склаліся для клюба вельмі супярэчліва. Тым ня менш у гэтым дзесяцігодзьдзі «Інтэр» дамогся трох перамог у Кубку УЭФА, у 1991 пад кіраўніцтвам Джаваньні Трапатоні ў фінале была пераможана «Рома», у сэзоне 1993/94 ад вылету з Сэрыі А выратавала адно ачко, але ва ўпартай барацьбе ў гэтым годзе Інтэр бярэ Кубак УЭФА пад кіраўніцтвам Джамп'ера Марына. У 1995 годзе прэзыдэнт Інтэра Масіма Марацьці паабяцаў дасягненьні, і ў гэты пэрыяд былі падпісаныя Раналда з «Барсэлёны», Крыстыян Віеры і Эрнана Крэспа з «Ляцыё». Але, нягледзячы на ​​гэта, Інтэрнацыянале так і ня выйграўшы ніводнага «скудэта», бярэ толькі Кубак УЭФА ў 1998 годзе пад кіраўніцтвам Люіджы Сымона ў фінале абыграўшы Ляцыё.

У сэзоне 1999/2000 Масіма Марацьці зрабіў мноства сур’ёзных зьмен у клюбе, заключыўшы некалькі кантрактаў зь віднымі пэрсонамі, у прыватнасьці кантракт зь вядомым трэнэрам Марчэльлё Ліпі і кантракты з такімі гульцамі, як Анджэлё Пэруцьці, Ляран Блян і Уладзімір Юговіч. Але гэтыя зьдзелкі не дапамаглі камандзе выйграць «скудэта».

У 2002 годзе Інтэр быў у 45-ці хвілінах ад заваёвы «скудэта», было неабходна перамагчы «Ляцыё» на Алімпійскім стадыёне ў Рыме ў апошнім туры чэмпіянату. За «Інтэрам» ў турнірнай табліцы разьмяшчаліся «Ювэнтус» і «Рома», якія пры пэўных абставінах маглі стаць чэмпіёнам. Падчас матчу некаторыя заўзятары «Ляцыё» падтрымлівалі «Інтэр», не жадаючы, каб іх галоўнаму суперніку, «Роме», дастаўся чэмпіёнскі тытул. Пасьля першага тайма лік быў 2:2, у другім тайме «Ляцыё» забіў два галы і выйграў, у выніку чэмпіёнам стаў «Ювэнтус», які выйграў матч у «Удынэзэ» зь лікам 2:0.

У сэзоне 2002/2003 «Інтэрнацыянале» заняў другое месца ў чэмпіянаце і дасягнуў паўфіналу Лігі чэмпіёнаў, дзе прайграў «Міляну» па суме двух матчаў (1:1; 0:0).

У наступным сэзоне Масіма Марацьці прадаў Эрнана Крэспа і зьвольніў з пасады галоўнага трэнэра Эктара Купэра. У 2003 годзе клюб узначаліў Альбэрта Дзакэроні. У пачатку сэзону клюб выйграў 7 матчаў з 8-мі, а ў канцы сэзону заняў толькі 4-е месца і права ўдзелу ў Лізе чэмпіёнаў. Неўзабаве прэзыдэнт «Інтэра» Масіма Марацьці прыняў рашэньне зьвольніць Дзакероні і прызначыў трэнэрам Рабэрта Манчыні. У сэзоне 2003/04 былі набыты Дэян Станкавіч і Адрыяна.

2005-н.ч

Склад Інтэра ў 2009 годзе

15 чэрвеня 2005 г. «Інтэр» выйграў Кубак Італіі, перамогшы ў фінале па суме двух матчаў «Рому» (1:0 у Міляне і 2:0 у Рыме), а затым, 20 жніўня, перамог у Суперкубку Італіі «Ювэнтус» (1:0). 11 чэрвеня 2006 года «Інтэр» выйграў другі запар Кубак Італіі, зноў перамогшы ў фінале «Рому» (1:1 і 4:1).

У сэзоне 2005/06 у выніку Кальчаполі «Інтэр» стаў чэмпіёнам. Першапачаткова чэмпіёнам стаў «Ювэнтус», але ў сувязі з судзейскім скандалам ён быў пераведзены ў Серыю Б, а з «Ляцыё», «Фіярэнціны», «Рэджины» і «Міляна» былі зьняты ачкі. У сэзоне 2006/07 Інтэр захаваў у сябе «скудэта». Гэты сэзон «Інтэр» пачаў з 17-ці перамог запар, пачаўшы гэтую сэрыю хатняй перамогай над «Ліворна» і перапыніўшы нічыёй 1:1 у хатнім матчы зь «Удынэзэ». 22 красавіка 2007 г. «Інтэр» стаў чэмпіёнам пасьля перамогі 2:1 над «Сіене».

У сэзоне 2007/08 на стадыі 1/8 фіналу Лігі Чэмпіёнаў «Інтэр» саступіў «Лівэрпулю» па суме двух матчаў (0:1; 0:2). Пасьля гэтага паражэньня будучыня Манчыні ў клюбе была пастаўлена пад пытаньне. З 2008 года трэнэрам «Інтэра» стаў Жазэ Маўрынью. У першым сэзоне пад кіраваньнем Маўрынью «Інтэр» выйграў Суперкубак і чацьвёрты «скудэтта» запар, аднак у Лізе чэмпіёнаў пацярпеў паразу ад «Манчэстэр Юнайтэд» ў 1/8 фіналу па суме двух матчаў (0:0; 0:2).

У сэзоне 2009/10 Інтэр ў 18-ы раз у сваёй гісторыі і пяты раз запар, стаў чэмпіёнам Італіі. Яго бліжэйшы супернік па турнірнай табліцы — «Рома», адстала на 2 ачка. У гэтым сэзоне «Інтэр», упершыню з 1972 года выйшаў у фінал Лігі чэмпіёнаў, па шляху абыграўшы ў 1/8 фіналу «Чэлсі» з агульным лікам 3:1 (2:1, 1:0); ў 1/4 фіналу «ЦСКА» з агульным лікам 2:0 (1:0, 1:0) і ў паўфінале «Барсэлёнe» 3:1 і 0:1. У фінале каманда Жазэ Маўрынью абыграла «Баварыю» зь лікам 2:0 за кошт дубля Дыега Міліта і выйграла свой трэці Кубак чэмпіёнаў. 10 чэрвеня 2010 г «Інтэр» абвясьціў аб падпісаньні кантракту з гішпанскім трэнэрам Рафаэлем Беніцесам, але сьнежань 23 таго ж года быў адпраўлены ў адстаўку, за дрэнныя вынікі.

24 сьнежня 2010 галоўным трэнерам «Інтэра» быў прызначаны 41-гадовы спецыяліст Леанарда. 17 чэрвеня 2011 г. пакінуў пасаду трэнера «Інтэра» і стаў спартовым дырэктарам французскага «ПСЖ». 24 чэрвеня 2011 Джан Пьера Гаспэрыні узначаліў «Інтэр». 21 верасьня 2011 года ён быў зьвольнены за нездавальняючыя вынікі каманды. Пры ім «Інтэр» згуляў 5 матчаў, 4 з іх завяршыліся паразай.

Колеры

Фляг Міляна

Эмблему «Інтэра» — чорна-сіні круг, усярэдзіне якога значацца чатыры загалоўныя літары FCIM (Football Club Internazionale di Milano), прыдумаў Джорджыя Муджані — адзін з гульцоў клюба таго часу, асноўнай прафэсіяй якога было маляваньне карцін. А вось на рахунак клюбных колераў існуе дзве версіі: Першая — пасьля разьяднаньня, паміж чальцамі «Інтэра» і «Міляна» адбылася бойка, пасьля якой «інтэрысты» ў памяць аб гэтай падзее сталі зваць сябе «d`oro in lividi» (Залатая моладзь ў сіняках), узяўшы колер ранак, чорны і сіні, у якасьці клюбных.

Паводле іншай — колеры прыдумаў усё той жа Муджани — чорны колер азначаў ноч, а сіні — неба. У любым выпадку, з самога пачатка за «інтэрыстамі» прыляпілася мянушка «нэрадзуррі».

Фан-клюб

Заўзятары «Інтэра» ў 2007 годзе

Футбольны клюб «Інтэр», у адпаведнасьці з апошнім апытаньнем, праведзеным Demos & Pi і апублікаваным ў верасьні 2011, займае другое месца з вынікам 18,6%.

У Эўропе «Інтэр» займае восьмае месца сярод каманд з найбольшай колькасьцю прыхільнікаў, і налічае 17,5 млн заўзятараў. Гэта паказалі даследаваньні, апублікаваныя ў нямецкім Sport + Markt у верасьні 2010.

Гістарычна, пабрацімам фанатаў «Інтэр» зьяўляюцца фанаты «Валенсіі» і «Лацыё». Безумоўна, сувязь паміж «Лацыё» і «Інтэрам» зьяўляецца адной з самых дужых і важных сувязяў у Італіі. Сяброўства ўзмацнела ў 19971998 падчас фіналу кубка ЎЕФА у Парыжы, а таксама 5 траўня 2002 і 2 траўня 2010 калі заўзятары «Лацыё» падтрымлівалі «Інтэр», каб яны выйгралі агульнага суперніка — «Рому».

Самае гарачае суперніцтва з заўзятарамі «Ювэнтуса», які з шасцідзесятых гадоў дае жыцьцё «Дэрбі Італіі». А таксама з «Мілянам», так званы «Мілянскае дэрбі». Менавіта ў гэтых двух матчах назіраецца самая вялікая наведвальнасьць. Яшчэ ёсьць моцнае суперніцтва з «Напали», «Аталантай», «Ромай».

Стадыён

Сэктар заўзятараў «Інтэрнацыянале».

Стадыён, на якім каманда «Інтэр» гуляе свае матчы завецца Джузэпэ Мэацца ёмістасьцю 85 700 месцаў. Гэта муніцыпальны стадыён, бо на ім гуляе яшчэ адна каманда — «Мілян».

Традыцыйна, заўзятары «Міляна» садзяцца на паўднёвы сектар (Curva Sud), а заўзятары «Інтэрнацыянале» садзяцца на паўночны сектар (Curva Sud).

Будаўніцтва стадыёна было пачата ў сьнежні 1925 года. Урачыстае адкрыцьцё адбылося 19 верасьня 1926, калі «Інтэр» перамог «Мілян» зь лікам 6:3. Першапачаткова стадыён быў названы «Сан Сіра» — назва раёна, у якім ён быў пабудаваны. У 1981 годзе будынак был назван ў гонар знакамітага гульца «Інтэра» — Джузэпэ Мэацца. Нягледзячы на гэта, любіцелі футбола часта выкарыстаюць простую і арыгінальнаю назву стадыёна.

Па клясыфікацыі ЎЕФА Сан-Сіра зьяўляецца адным з 26 стадыёнаў рэйтынгу ў 5 зорак (найвышэйшы кляс).

  • Ёмістасьць: 80 017 месцаў
  • Даўжыня поля: 105 м.
  • Шырыня поля: 68 м.
  • Адрас стадыёна: Via Piccolomini, 5 20151 Milano.

Склад каманды

Па стане на 22 жніўня 2012 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Славеніі Бр Самір Ханданавіч 1984
4 Сьцяг Аргентыны Аб Хавіер Санэцьці (капітан) 1973
5 Сьцяг Сэрбіі ПА Дэян Станкавіч 1978
6 Сьцяг Аргентыны Аб Матыяс Сыльвэстрэ (у арэндзе з «Палерма») 1984
7 Сьцяг Бразыліі ПА Філіпэ Каўтыньню 1992
8 Сьцяг Аргентыны Нап Радрыга Палясіё 1982
10 Сьцяг Нідэрляндаў ПА Вэсьлі Снэйдэр 1984
11 Сьцяг Аргентыны ПА Рыкарда Альварэс 1988
12 Сьцяг Італіі Бр Люка Кастэляццы 1975
13 Сьцяг Бразыліі Аб Майкон 1981
14 Сьцяг Калюмбіі ПА Фрэдзі Гуарын 1986
16 Сьцяг Бэльгіі ПА Габі Мудынгаі (у арэндзе з «Балёньні») 1981
17 Сьцяг Кеніі ПА Макдональд Марыга 1987
19 Сьцяг Аргентыны ПА Эстэбан Камбіяса 1980
20 Сьцяг Нігерыі ПА Джоэл Обі 1991
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
22 Сьцяг Аргентыны Нап Дыега Міліта 1979
23 Сьцяг Італіі Аб Андрэа Ранокіа 1988
25 Сьцяг Аргентыны Аб Вальтэр Самуэль 1978
26 Сьцяг Румыніі Аб Крыстыян Ківу 1980
27 Сьцяг Славеніі Бр Від Белец 1990
40 Сьцяг Бразыліі Аб Жуан Жэжуш 1991
42 Сьцяг Бразыліі Аб Жонатан Марэйра 1986
55 Сьцяг Японіі Аб Юта Нагатома 1986
81 Сьцяг Італіі Нап Самуэле Ляньнё 1992
88 Сьцяг Харватыі Нап Марка Лівая 1993
99 Сьцяг Італіі Нап Антоніё Касана 1982
Сьцяг Уругваю ПА Вальтэр Гаргана (у арэндзе з «Напалі») 1984
Сьцяг Уругваю Аб Альвара Пэрэйра 1985
Сьцяг Бразыліі Бр Жуліё Сэзар 1979

Трансфэры 2012/2013

Прыйшлі

Пазіцыя Гулец Новы клюб
Аб Сьцяг Бразыліі Джонатан** Сьцяг Італіі Парма
Бр Сьцяг Бразыліі Філіпэ Каўцінью** Сьцяг Гішпаніі Эспанёл
Нап Сьцяг Аргентыны Радрига Паласіё Сьцяг Італіі Джэноа

Пакінулі

Пазіцыя Гулец Новы клюб
Бр Сьцяг Італіі Паола Арляндоні Завяршыў кар’еру
Аб Сьцяг Калюмбіі Іван Кордаба Завяршыў кар’еру
ПА Сьцяг Італіі Андрэа Полі** Сьцяг Італіі Сампдорыя
ПА Сьцяг Італіі Анджэлё Палёмба** Сьцяг Італіі Сампдорыя
Нап Сьцяг Аргентыны Маўра Саратэ** Сьцяг Італіі Лацыё

* У арэнду
** З арэнды
*** Сумеснае валоданьне
**** Свабодны агент

Дасягненьні

  • Чемпионат Италии (Серия A)
    • Чэмпіён (18): 1909/10, |1919/20, 1929/30, |1937/38, 1939/40, 1952/53, 1953/54, 1962/63, 1964/65, 1965/66, 1970/71, 1979/80, 1988/89, 2005/06*, 2006/07, 2007/08, 2008/09, 2009/10
    • Віцэ-чэмпіён (14): 1932/33, 1933/34, 1934/35, 1940/41, 1948/49, 1950/51, 1961/62, 1963/64, 1966/67, 1969/70, 1992/93, 1997/98, 2002/03, 2010/11

* Прысуджаны па рашэньні суда ў выніку Кальчаполі, першапачаткова быў выйграны «Ювэнтусом»

Эўрапейскія тытулы

Міжнародныя тытулы

Іншыя тытулы

  • TIM trophy
    • Уладальнік (7): 2002, 2003, 2004, 2005, 2007, 2010, 2011
    • Фіналіст (1): 2009
  • Pirelli Cup
    • Уладальнік (11): 1996, 1997, 2000, 2001, 2002, 2003, 2006, 2007, 2008, 2009, 2010
    • Фіналіст (4): 1998, 1999, 2004, 2005

Клюбныя рэкорды

  • Лепшы бамбардзір (па агульнай колькасьці галоў): Джузэпэ Меацца — 240
  • Лепшы бамбардзір у Серыі A: Джузэпэ Меацца — 197
  • Лепшы бамбардзір у адным чэмпіянаце: Луіджы Чэвеніні — 37 (у сэзоне 1913/14)
  • Найбольшая колькасьць матчаў за клюб (усяго афіцыйных гульняў): Хавіер Санэцьці — 757
  • Найбольшая колькасьць матчаў у серыі A: Хавіер Санэцьці — 536

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Інтэрнацыянале Мілянсховішча мультымэдыйных матэрыялаў


Шаблён:Накід:Футбольны клюб