Бруге: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
RedBot (гутаркі | унёсак)
д r2.7.2) (робат дадаў: ext:Brujas
афармленьне
Радок 1: Радок 1:
{{Мястэчка
{{Мястэчка
| Назва = Бруґе
|Назва = Бруґе
| Назва ў родным склоне = Бруґе
|Назва ў родным склоне = Бруґе
| Няпэўная назва =
|Няпэўная назва =
| Арыгінальная назва = Brugge
|Арыгінальная назва = Brugge
| Краіны = Бэльгіі
|Краіны = Бэльгіі
| Герб = Brugge-wapen.jpg
|Герб = BEL COA Bruges.svg
| Сьцяг = BruggeVlag.gif
|Сьцяг = Flag of Bruges.svg
| Гімн =
|Гімн =
| Першыя згадкі =
|Першыя згадкі =
| Горад з = 1128
|Горад з = 1128
| Магдэбурскае права =
|Магдэбурскае права =
| Былыя назвы =
|Былыя назвы =
| Былая назва =
|Былая назва =
| Мясцовая назва =
|Мясцовая назва =
| Адміністрацыйная адзінка =
|Адміністрацыйная адзінка =
| Назва адміністрацыйнай адзінкі =
|Назва адміністрацыйнай адзінкі =
| Адміністрацыйная адзінка2 =
|Адміністрацыйная адзінка2 =
| Назва адміністрацыйнай адзінкі2 =
|Назва адміністрацыйнай адзінкі2 =
| Адміністрацыйная адзінка3 =
|Адміністрацыйная адзінка3 =
| Назва адміністрацыйнай адзінкі3 =
|Назва адміністрацыйнай адзінкі3 =
| Сельсавет =
|Сельсавет =
| Пасялковы савет =
|Пасялковы савет =
| Кіраўнік = Мэр
|Кіраўнік = Мэр
| Імя кіраўніка = Патрык Мунарт ({{мова-nl|Patrick Moenaert}})
|Імя кіраўніка = Патрык Мунарт ({{мова-nl|Patrick Moenaert}})
| Плошча = 138
|Плошча = 138
| Вышыня =
|Вышыня =
| Колькасьць насельніцтва = 117,224
|Колькасьць насельніцтва = 117,224
| Год падліку насельніцтва = 2006
|Год падліку насельніцтва = 2006
| Шчыльнасьць насельніцтва = 847
|Шчыльнасьць насельніцтва = 847
| Колькасьць двароў =
|Колькасьць двароў =
| Часавы пас = +1
|Часавы пас = +1
| Летні час =
|Летні час =
| Тэлефонны код =
|Тэлефонны код =
| Паштовы індэкс = 8000, 8200, 8310, 8380
|Паштовы індэкс = 8000, 8200, 8310, 8380
| Аўтамабільны код =
|Аўтамабільны код =
| Выява = Bruggewasser.jpg
|Выява = Bruggewasser.jpg
| Апісаньне выявы =
|Апісаньне выявы =
| Шырата паўшар'е = паўночнае
|Шырата паўшар'е = паўночнае
| Шырата градусаў = 51
|Шырата градусаў = 51
| Шырата хвілінаў = 12
|Шырата хвілінаў = 12
| Шырата сэкундаў =
|Шырата сэкундаў =
| Даўгата паўшар'е = усходняе
|Даўгата паўшар'е = усходняе
| Даўгата градусаў = 3
|Даўгата градусаў = 3
| Даўгата хвілінаў = 13
|Даўгата хвілінаў = 13
| Даўгата сэкундаў =
|Даўгата сэкундаў =
| Пазыцыя подпісу на мапе =
|Пазыцыя подпісу на мапе =
| Водступ подпісу на мапе =
|Водступ подпісу на мапе =
| Commons = Category:Bruges
|Commons = Category:Bruges
| Сайт = http://www.brugge.be/
|Сайт = http://www.brugge.be/
| Колер = {{Колер|Бэльгія}}
|Колер = {{Колер|Бэльгія}}
}}
}}
'''Бруґе''' ({{мова-nl|Brugge}}; {{мова-fr|Bruges}}; {{мова-en|Bruges}}) — [[места]] ў [[Фляндрыя|Фляндрыі]], у [[Бэльгія|Бэльґіі]]. Сталіца правінцыі [[Заходняя Фляндрыя]].
'''Бруґе''' ({{мова-nl|Brugge}}; {{мова-fr|Bruges}}; {{мова-en|Bruges}}) — [[места]] ў [[Фляндрыя|Фляндрыі]], у [[Бэльгія|Бэльґіі]]. Сталіца правінцыі [[Заходняя Фляндрыя]].
Радок 55: Радок 55:
Гістарычны цэнтар (плошчай 430 га), як сярэднявечнае места, занесены ў [[сьпіс сусьветнае спадчыны]] [[ЮНЭСКО]]. У час свайго росквіту ў пэрыяд [[Сярэднявечча]] насельніцтва складала 200 000 жыхароў (цяпер — крыху болей за 117 тыс.). Дзякуючы сярэднявечнаму багацьцю сёньняшні Бруґе лічыцца адным з самых маляўнічых местаў [[Эўропа|Эўропы]].
Гістарычны цэнтар (плошчай 430 га), як сярэднявечнае места, занесены ў [[сьпіс сусьветнае спадчыны]] [[ЮНЭСКО]]. У час свайго росквіту ў пэрыяд [[Сярэднявечча]] насельніцтва складала 200 000 жыхароў (цяпер — крыху болей за 117 тыс.). Дзякуючы сярэднявечнаму багацьцю сёньняшні Бруґе лічыцца адным з самых маляўнічых местаў [[Эўропа|Эўропы]].


Бруґе — важны эканамічны цэнтар краіны. Напрыканцы [[XX стагодзьдзе|XX]] стагодзьдзя па-за межамі гістарычнага ядра быў пабудаваны сучасны марскі порт, дзякуючы чаму места вярнула сабе згубленую ролю гандлёвага марскога места.
Бруґе — важны эканамічны цэнтар краіны. Напрыканцы [[XX стагодзьдзе|XX стагодзьдзя]] па-за межамі гістарычнага ядра быў пабудаваны сучасны марскі порт, дзякуючы чаму места вярнула сабе згубленую ролю гандлёвага марскога места.


== Паходжаньне назвы ==
== Паходжаньне назвы ==
Радок 114: Радок 114:
== Панарамы ==
== Панарамы ==
[[Файл:Panorama 't Zand.JPG|700пкс|<center>360°-панарама плошчы хэт Занд ('t Zand).</center>]]
[[Файл:Panorama 't Zand.JPG|700пкс|<center>360°-панарама плошчы хэт Занд ('t Zand).</center>]]

[[Файл:PanoBrug - IMG 6015 - IMG 6019 - 7525x1974 - CLIN 1.jpg|700пкс|<center>Плошча Гротэ Маркт (De Grote Markt).</center>]]
[[Файл:PanoBrug - IMG 6015 - IMG 6019 - 7525x1974 - CLIN 1.jpg|700пкс|<center>Плошча Гротэ Маркт (De Grote Markt).</center>]]

[[Файл:PanoBrug - IMG 6167 - IMG 6171 - 7001x2683 - SLIN 1.jpg|700пкс|<center>Выгляд на зьліццё каналаў.</center>]]
[[Файл:PanoBrug - IMG 6167 - IMG 6171 - 7001x2683 - SLIN 1.jpg|700пкс|<center>Выгляд на зьліццё каналаў.</center>]]

[[Файл:PanoBrug - IMG 5917 - IMG 5922- 7990x1880 - SLIN 1.jpg|700пкс|<center> Выгляд на Розэнхудкаай (Rozenhoedkaai).</center>]]
[[Файл:PanoBrug - IMG 5917 - IMG 5922- 7990x1880 - SLIN 1.jpg|700пкс|<center> Выгляд на Розэнхудкаай (Rozenhoedkaai).</center>]]

[[Файл:PanoBrug - IMG 6057 - IMG 6060 - 7529x1784 - SLIN.1.jpg|700пкс|<center>Каналы Спігэлрай ды Ланэрай (de Spiegelrei — de Langerei).</center>]]
[[Файл:PanoBrug - IMG 6057 - IMG 6060 - 7529x1784 - SLIN.1.jpg|700пкс|<center>Каналы Спігэлрай ды Ланэрай (de Spiegelrei — de Langerei).</center>]]

[[Файл:PanoBrug - IMG 6130 - IMG 6138 - 8549x2506 - SLIN 1.jpg|700пкс|<center>Плошча Бюрг (De Burg).</center>]]
[[Файл:PanoBrug - IMG 6130 - IMG 6138 - 8549x2506 - SLIN 1.jpg|700пкс|<center>Плошча Бюрг (De Burg).</center>]]
[[Файл:Panorama beginenhof.jpg|700пкс|<center>Гарадзкі парк Мінэватэрпарк (het Minnewaterpark).</center>]]


== Глядзіце таксама ==
[[Файл:Panorama beginenhof.jpg|700пкс|<center>Гарадзкі парк Мінэватэрпарк (het Minnewaterpark).</center>]]
* [[Мадонна Бруге]]


== Вонкавыя спасылкі ==
== Вонкавыя спасылкі ==

Вэрсія ад 13:09, 21 жніўня 2012

Бруґе
Brugge
Бруґе
Герб Бруґе Сьцяг Бруґе
Горад з: 1128
Мэр: Патрык Мунарт (па-нідэрляндзку: Patrick Moenaert)
Плошча: 138 км²
Насельніцтва (2006)
• колькасьць:
• шчыльнасьць:

117,224
847
Часавы пас: UTC+1
Паштовы індэкс: 8000, 8200, 8310, 8380
Геаграфічныя каардынаты: 51°12′ пн. ш. 3°13′ у. д. / 51.2° пн. ш. 3.217° у. д. / 51.2; 3.217Каардынаты: 51°12′ пн. ш. 3°13′ у. д. / 51.2° пн. ш. 3.217° у. д. / 51.2; 3.217
Бруґе на мапе Бэльгіі
Бруґе
Бруґе
Бруґе
Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons
http://www.brugge.be/

Бруґе (па-нідэрляндзку: Brugge; па-француску: Bruges; па-ангельску: Bruges) — места ў Фляндрыі, у Бэльґіі. Сталіца правінцыі Заходняя Фляндрыя.

Гістарычны цэнтар (плошчай 430 га), як сярэднявечнае места, занесены ў сьпіс сусьветнае спадчыны ЮНЭСКО. У час свайго росквіту ў пэрыяд Сярэднявечча насельніцтва складала 200 000 жыхароў (цяпер — крыху болей за 117 тыс.). Дзякуючы сярэднявечнаму багацьцю сёньняшні Бруґе лічыцца адным з самых маляўнічых местаў Эўропы.

Бруґе — важны эканамічны цэнтар краіны. Напрыканцы XX стагодзьдзя па-за межамі гістарычнага ядра быў пабудаваны сучасны марскі порт, дзякуючы чаму места вярнула сабе згубленую ролю гандлёвага марскога места.

Паходжаньне назвы

Найстарэйшая крыніца, у якой упершыню даецца назва места, датуецца 875 рокам. Гэтая крыніца — старажытныя манэты, на якіх напісана Bruggia ды Bruccia. Аднак дакладнае паходжаньне назвы места дагэтуль не зафіксаванае. Магчыма, гэта скажонае кельцкае імя для ракі Рае (па-нідэрляндзку: Reie), якая цячэ празь места. Што тычыцца назвы самой ракі, то яна, імаверна, паходзіць ад кельцкага слова Роґія (Rogia), што значыць «Сьвятая вада». У працэсе эвалюцыі імя ракі з Rogia да Ryggia, зьмянялася і назва места — да Bryggia.

Пазьней адбылося зьмяшэньне з старажытнанарвэскім словам bryggja, што абазначае «памосткі» ды «прыстань». Старажытнанарвэскі ўплыў бярэцца да ўвагі дзякуючы інтэнсіўным гандлёвым сувязям з Скандынавіяй па Паўночным моры.

Гіпотэза, якая зьвязвае назву места са словам «мост» (па-нідэрляндзку: brug) лічыцца найменш імавернай. Абґрунтаванне непрыняцьця такога паходжаньня назвы падмацоўваецца эвалюцыяй самаго слова brug, якое раней вымаўлялася як Brigge (для параўнаньня, анґельскае слова bridge, старажытнаанґельскае — brycg, фрызкае — brigge або bregge, гальскае — briva).

Неафіцыйныя назвы места

Выгляд з вежы-званіцы (het Belfort)

Часта места называюць «Паўночнай Вэнэцыяй» з-за вялікай колькасьці каналаў і мастоў (каналы ў Бруґе атрымалі ўласнае імя — ра́ен («reien») ад назвы ракі, што цячэ празь места — Рае). Таксама жыхары Бруґе называюць сваё места — Брэйдэлстад («Breydelstad»). Гэтая назва пайшла ад імі леґендарнага героя з паданьняў XIV стагодзьдзя Яна Брэйдэля.

Жартаўлівая мянушка жыхароў Бруґе — «Брускія вар’яты» («Brugse zotten»). Гэтая мянушка зьявілася дзякуючы наступнай леґендзе: жыхары места падчас свайго змаганьня за аўтаномію ў Сьвяшчэннай Рымскай імпэрыі, у 1488 року зьняволілі на чатыры месяцы Максыміляна I Аўстрыйскага. За гэта месту было забаронена праводзіць штогадовы кірмаш. Каб неяк задобрыць манарха, жыхары Бруґе для яго правялі вялікі фэст для вяртаньня дазволу на правядзеньне кірмашу, на спагнаньне падаткаў і …будаўніцтва вар’яцкага дому. Ягоны адказ быў такі: «Зачыніце ўсе порты Бруґе і атрымаеце вар’яцкі дом!»

Ґеаґрафія

Места месьціцца на паўночным захадзе краіны, за 15 км ад марскога берагу. Бруґе атачаюць плённыя раўніны. Места знаходзіцца на чыгуначнае лініі Ґент — Остэндэ. На тэрыторыі места зьліваюцца тры каналы — ў накірунку Ґента, Сьляўса ды Остэнда; глыбіня гэтых каналаў дазваляе хадзіць па ім вялікім марскім караблям.

Гісторыя

Гісторыя да XVI стагодзьдзя

Вежа-званіца — сымбаль сярэднявечнага росквіту Бруґе

Гісторыя Бруґе, якая падмацоўваецца дакладнымі зьвесткамі, адносіцца да III стагодзьдзя — пэрыяд Рымскае імпэрыі, калі рымскія войскі для абароны тэрыторыі ад набегаў ґерманскіх плямёнаў пабудавалі шэраг умацаваньняў. Адное з такіх умацаваньняў было разьлічанае на абарону ад уварваньня з Паўночнага мора і працягнулася на ўзьбярэжжы ля вусьця ракі Рае, дзе пазьней паўстала места.

Марскі гандаль атрымаў у гэтым раёне значнае разьвіцьцё дзякуючы блізкасьці Анґельшчыны і зносінамі з Скандынавіяй. Аднак спачатку вялікія караблі маглі дасягаць Бруґе толькі падчас прыліву. Так было да XII стагодзьдзя, пакуль пасьля пасьлядоўнага напаўненьня вадой аднаго з рукавоў ракі, места ні атрымала прамога і дастаткова глыбокага выхаду да мора.

У XIII стагодзьдзя Бруґе становіцца важным міжнародным гандлёвым цэнтрам на шляхах з поўдня на поўнач Эўропы. Места набыло прывіляваную пазыцыю ў гандлі тканінамі з Анґельшчынай у параўнаньні з астатнімі флямандзкімі местамі. Важным чыньнікам было і тое, што Бруґе меў добрыя сувязі з унутранымі раёнамі Эўропы, якія праходзілі празь іншыя важныя месты — Ґент, Мэхелен, Брусэль ды Лёвэн. У непарыўнае сувязі зь міжнародным гандлем разьвіваліся і іншыя галіны эканомікі, ў тым ліку банкаўская сфэра.

Пра багацьце места ў тыя часы сьведчаць пабудаваныя ў 1240 року палата суконшчыкаў ды вежа-званіца, а таксама адрамантаваны пасьля пажару ў 1280 року замак, як прыкмета палітычнае і эканамічнае самастойнасьці места.

XIV стагодзьдзя па праве лічыцца «Залатым векам» Бруґе. Насельніцтва ў гэты пэрыяд дасягнула 46.000 жыхароў — столькі, колькі ў ім больш ніколі не жыло да пачатку XIX стагодзьдзя.

Заняпад XV—XVI стагодзьдзяў

Мапа Бруґе 1562 року

У XV стагодзьдзя эканамічныя пазыцыі Бруґе паслабелі. Асноўнае прычынай да таго стала паступовае абмяленьне выхаду да мора, з-за чаго порт Антвэрпэна стаў болей зручным для марскога гандлю. Неўзабаве з Бруґе ў Антвэрпэн пераехалі і ганзейскія канторы ды факторыі. Акрамя таго, для заняпаду былі і палітычныя прычыны: пасьля нечаканай сьмерці ґрафіні Марыі Бурґундзкай у 1482 року ды паўстаньня ў Фляндрыі супраць Максыміляна I Аўстрыйскага, места страціла ласку. Бруґе вымушаны быў зруйнаваць свае муры і адмовіцца ад самастойнасьці.

Падчас Васьмідзесяцігадовае вайны Бруґе быў некалькі разоў полем бітваў. У 1579 року места далучылася да Утрэхцкае ўніі (вайскова-палітычны хаўрус аб’яднаных паўночных правінцыяў Нідэрляндаў супраць гішпанскага панаваньня). Аднак унія супраць Гішпаніі ня хутка вярнула эканамічнае разьвіцьцё: выхад да мора застаўся на пэўны час за гішпанцамі. Гэта значна ўскладняла гандаль, аднак горад працягваў жыць. У 1510 року Брускі маґістрат заснаваў школу для хлапчукоў зь бедных сем’яў. Восем рокаў пасьля, ў 1518-м, была заснаваная школа для дзяўчынак.

Брускія карункі і «паміраючае места» (пэрыяд XVII—XVIII стст.)

Гішпанская каралева Ізабэла насіла вопратку, аздобленную брускімі карункамі

XVII стагодзьдзя ў гісторыі Бруґе непарыўна асацыюецца з вырабам карунак. Каклюшкі з звычайнага занятку жанчын перараслі спачатку ў рамяство, а потым і ў цэлую мескую індустрыю.

З 1612 року пачынаюцца адчыняцца школы для дзяўчынак, дзе сярод іншага іх вучылі і майстэрству вырабу карунак. Павялічэньне школаў для дзяйчынак у параўнаньні з колькасьцю школаў для хлапчукоў (125 супраць 15) даказвае, што выраб дадзенай прадукцыі быў запатрабаваным на рынку і паступова становіцца важнае крыніцай прыбытку Бруґе. У 1802 року прыкладна 6 тыс. жанчын займаліся вырабам карункаў (пры прыкладнай колькасьці жыхароў места ў 40 тыс. чалавек).

Выраб карункаў па старой тэхналёґіі

Мескае кіраўніцтва прыймала спробы да вяртаньня былое славы Бруґе. Самае галоўнае было будаўніцтва новага каналу. Аднак відавочных зьменаў для эканомікі места гэта не прынесьла: як і раней Бруґе ня мог канкураваць з больш разьвітымі портамі Фляндрыі — Ґентам ды Антвэрпэнам. Бруґе — як звычайнае правінцыйнае места — засталося ў баку ад галоўных падзеяў XIX стагодзьдзя: Француская рэвалюцыя, набыцьцё Бэльґіяй незалежнасьці, прамысловая рэвалюцыя і г. д. У 1850 року Бруґе лічыўся найбяднейшым местам Фляндрыі.

Сучасьнікі, якія бывалі ў месьце, адзначалі ягоную згасаючую прыгажосьць. Так апісаў у сваіх падарожных нататках Бруґе францускі пісьменьнік Віктор Юго. Аднак самай трапнай ацэнкай жыцьця места стаў раман Жоржа Родэнбаха «Мёртвы Бруґе» (па-француску: Bruges-la-Morte) у 1892 року. Ягоны твор меў велькі посьпех у Эўропе, пазьней быў неаднаразова экранізаваны.

У 1877 бэльґійскі кароль Леапольд II сказаў, што быў бы рады, калі б «усе прыгожыя дамы ды помнікі былі адноўленыя так, каб места стала вялікім музэем». Неўзабаве так і сталася дзякуючы архітэктару Люі дэ ля Сэнсэры (па-француску: Louis de la Censerie), рэстаўрацыйныя працы якога зрабілі з правінцыйнага места праслаўленую славутую мясьціну.

XX стагодзьдзе

У 1895 року быў рэалізаваны плян бэльґійскага ўраду па будаўніцтву новага порту — Зээбруґе (па-нідэрляндзку: Zeebrugge), які б зьвязваўся з унутраным портам Бруґе. Мэта праекту — павялічыць эканамічную прывабнасьць порту месту, аднак з-за недахопу шляхоў зносінаў зь іншымі рэґіёнамі краінамі, а таксама з-за неразьвітай прамысловасьці ўнутры места, нельга было чакаць хуткага посьпеху.

Адзін з найвялікшых караблёў у сьвеце ў порце Бруґе

Акрамя таго, паступоваму разьвіцьцю порту перашкодзіла Першая сусьветная вайна, падчас якой нямецкія войскі захапілі Бруґе. Места было вызваленае брытанцамі толькі праз 4 рокі — ў 1918. Паваенны порт пачаў працаваць праз два рокі — ў 1920-м.

Падчас Другое сусьветнае вайны порт Бруґе быў зноўку захоплены і на працягу чатырох рокаў знаходзіўся пад акупацыяй. Выкарыстаньне порту аднавілася толькі ў 1951 року, і з гэтага часу пачынаецца няспынны рост ягонае значнасьці. Ужо з 1960-га року порт здольны прыймаць найвялікшыя кантэйнерныя караблі і танкеры. З 1970 па 1985 была праведзеная наступная рэканструкцыя порту: пабудаваныя дзьве новыя марскія дамбы, што дазволіла вынесьці гавані глыбей у мора, таксама пабудаваныя два вялікія докі.

Панарамы

360°-панарама плошчы хэт Занд ('t Zand). Плошча Гротэ Маркт (De Grote Markt). Выгляд на зьліццё каналаў. Выгляд на Розэнхудкаай (Rozenhoedkaai). Каналы Спігэлрай ды Ланэрай (de Spiegelrei — de Langerei). Плошча Бюрг (De Burg). Гарадзкі парк Мінэватэрпарк (het Minnewaterpark).

Глядзіце таксама

Вонкавыя спасылкі

Бругесховішча мультымэдыйных матэрыялаў