Выкапнёвае паліва: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dymitr (гутаркі | унёсак)
дапаўненьне крыніца — http://be.wikipedia.org/wiki/Выкапнёвае_паліва?oldid=1135725
д r2.7.1) (робат дадаў: ur:حفری ایندھن
Радок 95: Радок 95:
[[tr:Fosil yakıtlar]]
[[tr:Fosil yakıtlar]]
[[uk:Горючі корисні копалини]]
[[uk:Горючі корисні копалини]]
[[ur:حفری ایندھن]]
[[vi:Nhiên liệu hóa thạch]]
[[vi:Nhiên liệu hóa thạch]]
[[war:Baya nga sungo]]
[[war:Baya nga sungo]]

Вэрсія ад 15:23, 19 жніўня 2012

Вугаль, тып выкапнёвага паліва

Выкапнёвае паліва, гаручыя карысныя выкапні — нафта, вугаль, гаручы сланец, прыродны газ і ягоныя гідраты, торф і іншыя гаручыя мінэралы й рэчывы, якія здабываюцца пад зямлёй ці адкрытым мэтадам. Вугаль і торф зьяўляюцца палівам, якое ўтвараецца па меры назапашваньня й раскладаньня рэшткаў жывёлаў і расьлінаў. Датычна паходжаньня нафты й прыроднага газу ёсьць некалькі супярэчлівых гіпотэзаў. Выкапнёвыя тыпы паліва зьяўляюцца неўзнаўляльным прыродным рэсурсам, бо яны назапашваліся мільёны гадоў. Здабыча й выкарыстаньне выкапнёвых відаў паліва стварае экалягічныя праблемы. Глябальны рух за стварэньне аднаўляльнай энэргетыкі, зьяўляецца, такім чынам, рухам за задавальненьне попыту на энэргію.

Спальваньне гаручых карысных выкапняў вырабляе каля 21,3 гігатонаў двухвокісу вугляроду (CO2) у год, але лічыцца, што прыродныя працэсы могуць паглынуць толькі каля паловы гэтай колькасьці, такім чынам чыстае павелічэньне складае больш чым на 10 млрд тон атмасфэрнага дыяксіду вугляроду ў год, пры тым, што тона вугляроду у атмасфэры эквівалентна 44/12 або 3,7 тонам вуглякіслага газу[1]. Вуглякіслы газ зьяўляецца адным з парніковых газаў, што павышае радыяцыйнае ўзьдзеяньне й спрыяе глябальнаму пацяпленьню, у выніку чаго сярэдняя тэмпэратура Зямлі ўзрастае, што, на думку пераважнай большасьці навукоўцаў-кліматолягаў выклікае сур’ёзныя пабочныя эфэкты.

Здабыча выкапнёвага паліва ў Беларусі

Пошук нафты на тэрыторыі Беларусі ажыцьцяўляецца з 1952 года, а распрацоўка пачалася з 1965 года. За пэрыяд з 1965 па 1975 гады было здабыта 35 млн. тон нафты, дасягнуўшы гадавога максымуму 8 млн. тон у 1975 годзе. Затым гадавая здабыча пачала зьмяншацца, з-за памяншэньня здабычы на самых буйных радовішчах. У наш час у Беларусі здабываецца прыклада 2 млн. тон гэтага карыснага выкапня.[2]

Торф зьяўляецца іншым выкапнёвым палівам, што здаўна здабываецца ў Беларусі. Самыя буйныя тарфяныя запасы маюцца ў Гомельскай, Берасьцейскай і Менскай абласьцях. Агульная плошча тарфяных масіваў складае каля 2,5 млн. га, а агульная вага — каля 3 млрд. тот. Штогод здабываецца 14 млн. тон торфу.

Гаручыя сланцы ўпершыню былі выяўлены ў Беларусі ў 1963 годзе. У межах заходняй часткі Прыпяцкага прагіну сланцаносныя адклады залягаюць на глыбінях, даступных для распрацоўкі шахтавым мэтадам. Гаручыя сланцы ўяўляюць сабою ападкавыя ўтварэньні буравата-шэрага колеру з высокім (больш 15%) утрыманьнем цьвёрдага нерастваральнага арганічнага рэчыва — керагену. Прагнозныя рэсурсы гаручых сланцаў у гэтым басэйне да глыбіні 600 мэтраў складаюць 11 млрд. тон. Карысны выкапень характарызуецца высокай попельнасьцю (75 %). Адмыслоўцы лічаць, што прамысловае засваеньне ў Прыпяцкім сланцаносным басэйне будзе эканамічна апраўданым толькі пры ўмове поўнай утылізацыі ўсіх прадуктаў сланцаперапрацоўкі, у тым ліку попелу.

У Прыпяцкім прагіне, у паўднёвай частцы Беларусі, сустракаюцца таксама бурыя вуглі, якія залягаюць на глыбінях 290—900 мэтраў. Прагнозныя рэсурсы вуглёў у адкладах карбону да глыбіні 600 мэтраў ацэньваюцца ў 410 млн. тон. У юрскай вугляноснай тоўшчы прагнозныя рэсурсы вуглёў перавышаюць 520 млн. тон. Лепш за ўсё вывучаны паклады бурых вуглёў у міяцэнавых адкладах. У сувязі зь невялікімі глыбінямі заляганьня (20—80 мэтраў) яны даступныя для распрацоўкі кар’ерамі. У заходняй частцы Прыпяцкага прагіну выяўлена тры радовішчы: Жыткавіцкае, Брынёўскае й Тонескае. У найболей буйным — Жыткавіцкім, запасы складаюць каля 70 млн. тон. Вуглі Жыткавіцкага радовішча гумусавыя, нізкай ступені мэтамарфізму. Нягледзячы на складаныя гідрагеалягічныя ўмовы, на базе гэтага радовішча магчыма будаўніцтва буравугальнага кар’ера прадукцыйнасьцю 2 млн. тон у год.

Уплыў на навакольнае асяродзьдзе

Спальваньне выкапнёвых тыпаў паліва стварае выкіды двухвокісу вугляроду (CO2) — парніковага газу, які дае найвялікі ўнёсак у глябальнае пацяпленьне. Прыродны газ, асноўную частку якога складае мэтан, таксама зьяўляецца парніковым газам. Парніковы эфэкт ад адной малекулы мэтану прыкладна ў 20 раз большы, чым ад малекулы CO2, таму з кліматычнага пункта гледжаньня спальваньне прыроднага газу пераважней ягонага трапленьню ў атмасфэру.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі