Сок: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д r2.7.1) (робат дадаў: ur:رس
MerlIwBot (гутаркі | унёсак)
д робат дадаў: hu:Gyümölcslé
Радок 43: Радок 43:
[[hr:Voćni sok]]
[[hr:Voćni sok]]
[[io:Suko]]
[[io:Suko]]
[[hu:Gyümölcslé]]
[[id:Sari buah]]
[[id:Sari buah]]
[[is:Ávaxtasafi]]
[[is:Ávaxtasafi]]

Вэрсія ад 13:25, 18 жніўня 2012

Апэльсінавы сок

Сок — вадкасьць, якая ўтрымліваецца ў садавіне, ягадах і гародніне. Звычайна, пасьля выцісканьня, ужываецца ў якасьці напою.

Перад выцісканьнем, сыравіну для вырабу напою адбіраюць, выдаляючы хворыя, гнілыя і г. д. плады, потым, у залежнасьці ад гатунку расьлінаў, пазбаўляюць ад костачак і шкуркі, потым мыюць. Часта, перад выцісканьнем, плады рэжуць на больш дробныя кавалкі і потым выціскаюць сок. Цьвёрдую сыравіну, якая застаецца пасьля выцісканьня соку (жмых), ужываюць у якасьці ўгнаеньняў, ці дадаткаў у корм жывёлам.

У сувязі з тым, што канцэнтраваны сок не захоўваецца доўга, да яго дадаюць ваду, кансэрванты, фарбавальнікі. У прамысловасьці, у залежнасьці ад канцэнтрацыі натуральнага соку, напоі падзяляюць на «нэктар» (меней 50% натуральнага соку) і «сок» (болей 50% натуральнага соку).

Сок можна прыгатаваць і ў хатніх умовах.

Самымі распаўсюджанымі сокамі на Беларусі зьяўляюцца: яблычны, вінаградны, памяранцавы, таматны сокі.

Вонкавыя спасылкі

Соксховішча мультымэдыйных матэрыялаў