Люнд: розьніца паміж вэрсіямі
д r2.7.2+) (робат дадаў: sh:Lund; касмэтычныя зьмены |
д робат выдаліў: mzn:لوند (deleted) |
||
Радок 113: | Радок 113: | ||
[[hu:Lund]] |
[[hu:Lund]] |
||
[[mi:Lund]] |
[[mi:Lund]] |
||
[[mzn:لوند]] |
|||
[[nl:Lund (stad in Skåne)]] |
[[nl:Lund (stad in Skåne)]] |
||
[[ja:ルンド]] |
[[ja:ルンド]] |
Вэрсія ад 05:26, 17 жніўня 2012
Люнд | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 990 | ||||
Насельніцтва (2010) • колькасьць: • шчыльнасьць: |
82 800 32,15 | ||||
Часавы пас: • летні час: |
UTC+1 UTC+2 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 55°42′ пн. ш. 13°12′ у. д. / 55.7° пн. ш. 13.2° у. д.Каардынаты: 55°42′ пн. ш. 13°12′ у. д. / 55.7° пн. ш. 13.2° у. д. | ||||
Люнд на мапе Швэцыі Люнд | |||||
Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons |
Люнд (па-швэдзку: Lund) — горад на поўдні Швэцыі, у лэне Сконэ, у аднайменным ляндзкапе, цэнтар Люндзкай камуны, у прадмесьці Мальмё.
Гісторыя
Люнд быў заснаваны каля 990 году. Такім чынам, ён зьяўляецца, разам з Сыгтунай ды Скарай адным з найстарэйшых гарадоў Швэцыі, аднак у адрозьненьне ад вышэйназваных, ён не зьяўляецца спрадвечна швэдзкім: як і ўвесь Сконэ, ён быў далучаны да Швэцыі толькі ў 1658 годзе, а дагэтуль быў дацкім. У XI стагодзьдзі Люнд становіцца цэнтрам біскупства. У той самы час, гэта быў найбуйнейшы горад Даніі: у ім жыло прыкладна 3—4 тысячы жыхароў. Аднак пачынаючы з XIV стагодзьдзя, ён паступова страчвае сваю значнасьць з-за росту суседняга Мальмё. Неўзабаве пасьля далучэньня да Швэцыі, у 1666 годзе тут быў заснаваны ўнівэрсытэт, аднак да XIX стагодзьдзя ў ім кожны год навучалася ўсяго толькі сотня студэнтаў. На пачатку XVIII стагодзьдзя горад перажыў некалькі пожараў і чуму. У 1716—1718 гадах тут жыў і кіраваў краінай кароль Карл XII. У 1856 годзе ў Люнд з Мальмё была пракладзена чыгунка, і пачалася індустрыялізацыя гораду, а напрыканцы XIX стагодзьдзя значна павялічылася колькасьць студэнтаў. Апасьля Другой сустветнай вайны горад пачынае расьці па-сапраўднаму: насельніцтва вырасла з 40 000 чалавек у 1950 годзе да амаль 74 000 чалавек у 2000, былі пабудаваны новыя дарогі, жылыя кварталы, заснавана Вышэйшая Тэхнічная школа.
Славутасьці
- Катэдральны сабор — найбуйнейшы ў Раманскім стыле сабор Швэцыі й найстарэйшы сабор Скандынавіі (1103 год)
- Дом «Стэкет» (XVI ст.)
- «Каралеўскі дом», альбо Старая Акадэмія (1578—1584)
- Wickmanska gården — фахвэркавы будынак XVIII ст. (згарэў у 2002, цалкам адбудаваны ў 2004)
Вонкавыя спасылкі
Люнд — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў