Старое паданьне: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Сюжэт: крыніца — http://pl.wikipedia.org/wiki/Stara_baśń_(powieść)?oldid=31964836
→‎Дадатковая інфармацыя: крыніца — http://pl.wikipedia.org/wiki/Stara_baśń_(powieść)?oldid=31964836
Радок 37: Радок 37:


== Дадатковая інфармацыя ==
== Дадатковая інфармацыя ==
Раман быў выдадзены ў 1876 року Суполкай варшаўскіх кнігавыдаўцоў (прадстаўленай у Варшаве фірмай [[Гебэтнэр і Вольф]]), якая ў тым року распачала выданьне нізкі гістарычных раманаў Крашэўскага, якія мелі ахапіць [[Гісторыя Польшчы|гісторыю Польшчы]]. Яшчэ пры жыцьці аўтара ў 1879 адбылося перавыданьне кнігі ў выглядзе альбому з ілюстрацыямі [[Міхал Эльвіра Андрыёлі|Міхала Эльвіры Андрыёлі]].

Раман прысьвечаны легендарным пачаткам польскай дзяржавы (да прыходу да ўлады першага ўладара [[Паляне|палянаў]] — [[Семавіт|Семавіта Пяставіца]]). Дзеяньне разгортваецца ў IX стагодзьдзі, калі ад князя [[Попель|Попеля]] ўладу пераняла дынастыя [[Пясты|Пястаў]]. Кніга складаецца з трох тамоў (30 разьдзелаў) і дадатку «Гістарычныя легенды», дзе аўтар падае ўласныя камэнтары да раману.

Кніжка ўтрымлівае шмат [[архаізм]]аў (напрыклад, skórznie — скураныя боты, tok — від жаночага капелюшу, dziewiarz — кальчужнік), запазычаньняў зь іншых славянскіх моў (напрыклад, [[гарадзішча (археалягічны аб’ект)|гарадзішча]], [[каравай]]) і [[нэалягізм]]аў, выкарыстаных у форме састарэлых выразаў (напр. kneź — князь, podziomek — падземак, witeź — віцязь). Праца аўтара над раманам супала зь яго этнаграфічнымі дасьледаваньнямі і вывучэньнем прац [[Іяхім Лялевель|Іяхіма Лялевеля]] і [[Караль Шайноха|Караля Шайнохі]], якія аказалі ўплыў на творчасьць Крашэўскага.

Рукапісы «Старога паданьня» былі зьнішчаныя падчас [[Другая сусьветная вайна|II сусьветнай вайны]], у той час як першая (яшчэ чарнавая) вэрсія знаходзіцца ў варшаўскай [[Нацыянальная бібліятэка Польшчы|Нацыянальнай бібліятэцы]] (сыгнатура рукапісу III 6056).


== Адаптацыі раману ==
== Адаптацыі раману ==

Вэрсія ад 12:48, 12 жніўня 2012

Старое паданьне
Stara baśń: powieść z IX wieku
Жанр: гістарычная проза
Аўтар: Язэп Ігнацы Крашэўскі
Мова арыгіналу: польская
Публікацыя: 1876
Выдавецтва: Spółka Księgarzy Warszawskich
Наступны твор: «Lubonie»
Вікікрыніцы зьмяшчаюць поўны тэкст гэтага твору
«Ogień [...] podkładając, aby
Hengo upiekł mu się żywcem.»

Старое паданьне (па-польску: Stara baśń: powieść z IX wieku) — гістарычны раман Юзэфа Ігнацыя Крашэўскага, выдадзены ў 1876 року. Гэтым творам распачынаецца нізка раманаў пад агульнай назвай «Гісторыя Польшчы».

Сюжэт

Сюжэт раману адсылае да старапольскіх паданьняў і легенд, між іншым пра жорсткага ўладара Попеля. Дзеяньне адбываецца ў дагістарычныя часы на землях племені палянаў.

Уладарыць над імі жорсткі князь, які ў рамане завецца Хвосткам, а ягоная жонка — немка Брунгільда. Як князі, так і ягоная жонка мараць, каб усталяваць над падданымі абсалютную ўладу, падобную да той, якую мелі князі й імпэратары Нямеччыны. Аднак гэта не падабаецца кмецям(pl), якія прызвычаіліся да таго, што ўладары шанавалі іхнюю вольнасьць. Князь са сваімі людзьмі ўзмацняюць рэпрэсіі і становяцца ўсё больш жорсткімі. У выніку ў краі выбухае бунт, супраць якога князь выклікае на дапамогу нямецкіх хаўрусьнікаў. Пачынаецца вайна, у выніку якой князь гіне, а ўлада перадаецца простаму, але аўтарытэтнаму кмецю Пясту.

Другой тэмаю раману ёсьць гісторыя каханьня. Даман, малады кмець і ваяўнік, закахаўся ў прыгажуню Дзіву. Аднак яна лічыць, што яе пакліканьнем ёсьць служба багам, таму адмаўляецца стаць жонкаю Дамана. Даман вырашае зрабіць усё, каб дабіцца яе каханьня.

Дадатковая інфармацыя

Раман быў выдадзены ў 1876 року Суполкай варшаўскіх кнігавыдаўцоў (прадстаўленай у Варшаве фірмай Гебэтнэр і Вольф), якая ў тым року распачала выданьне нізкі гістарычных раманаў Крашэўскага, якія мелі ахапіць гісторыю Польшчы. Яшчэ пры жыцьці аўтара ў 1879 адбылося перавыданьне кнігі ў выглядзе альбому з ілюстрацыямі Міхала Эльвіры Андрыёлі.

Раман прысьвечаны легендарным пачаткам польскай дзяржавы (да прыходу да ўлады першага ўладара палянаўСемавіта Пяставіца). Дзеяньне разгортваецца ў IX стагодзьдзі, калі ад князя Попеля ўладу пераняла дынастыя Пястаў. Кніга складаецца з трох тамоў (30 разьдзелаў) і дадатку «Гістарычныя легенды», дзе аўтар падае ўласныя камэнтары да раману.

Кніжка ўтрымлівае шмат архаізмаў (напрыклад, skórznie — скураныя боты, tok — від жаночага капелюшу, dziewiarz — кальчужнік), запазычаньняў зь іншых славянскіх моў (напрыклад, гарадзішча, каравай) і нэалягізмаў, выкарыстаных у форме састарэлых выразаў (напр. kneź — князь, podziomek — падземак, witeź — віцязь). Праца аўтара над раманам супала зь яго этнаграфічнымі дасьледаваньнямі і вывучэньнем прац Іяхіма Лялевеля і Караля Шайнохі, якія аказалі ўплыў на творчасьць Крашэўскага.

Рукапісы «Старога паданьня» былі зьнішчаныя падчас II сусьветнай вайны, у той час як першая (яшчэ чарнавая) вэрсія знаходзіцца ў варшаўскай Нацыянальнай бібліятэцы (сыгнатура рукапісу III 6056).

Адаптацыі раману

Літаратура

  • Kraszewski, Józef Ignacy Stara Baśń. — Warszawa: Ludowa Spółdzielnia Wydawnicza, 1983. — С. 311—312. — ISBN 83-205-3077-6

Вонкавыя спасылкі

Старое паданьнесховішча мультымэдыйных матэрыялаў