Гільдэгарда Бінгенская: розьніца паміж вэрсіямі
д r2.7.1) (робат дадаў: fa:هیلدگارد از بینگن |
д r2.7.2) (робат дадаў: sw:Hildegarda wa Bingen |
||
Радок 58: | Радок 58: | ||
[[he:הילדגרד מבינגן]] |
[[he:הילדגרד מבינגן]] |
||
[[kk:Хильдегард Бингенская]] |
[[kk:Хильдегард Бингенская]] |
||
[[sw:Hildegarda wa Bingen]] |
|||
[[la:Hildegardis Bingensis]] |
[[la:Hildegardis Bingensis]] |
||
[[lb:Hildegard vu Bingen]] |
[[lb:Hildegard vu Bingen]] |
Вэрсія ад 21:46, 8 жніўня 2012
Хільдэга́рда Бі́нгенская (па-нямецку: Hildegard von Bingen, нар. 16 верасьня 1098 года – пам. 17 верасьня 1179 года ў Бінгэне) – нямецкая мнішка, аўтар містычных працаў, рэлігійных гімнаў і музыкі да іх, а так сама працаў па мэдыцыне. Яна была рэлігійнай рэфарматаркай, прызнана каталіцкай царквой блажэннай. Хільдэгарда стала першай кампазытаркай, біяграфія якой дасканала і поўнасьцю дасьледавана.
Хільдэгарда была дзясятым дзіцём у дваранскай сям’і Хільдэбэрта і Мэкхільды фон Бэрмэршэйм і згодна з традыцыяй «дзесяціны», была аддана ў манастыр. У сямігадовым узросьце, яна трапіла пад апеку ордэна бенэдэктынак, дзе пад час падрыхтоўкі да ролі мнішкі, Хільдэгарда атрымала клясычную адукацыю. Дзякуючы сваёй здольнасьці да навукі, а так сама выкарыстаньня атрыманых ведаў яна атрымала вядомасьць і праз некаторы час атрымала пасаду ў ордэне.
Хільдэгарда, рэалізуючы ўласную канцэпцыю ролі мнішак як «нявестаў Хрыста», хутка дабілася пераносу ордэна ў пабудаваную яе сям’ёй манастыра ў вёсцы Рупэртсбэрг, недалёка ад Бінгена, каб не знаходзіцца пад адным дахам з законьнікамі. Праз некаторы час, Хільдэгарда дабілася пабудовы новага манастыра для ордэна ў Эйбінгене, атрымаўшы, дзякуючы гэтаму, яшчэ большую незалежнасьць ордэна.
Хільдэгарда прызналася, што з трох гадоў рэгулярна мае бачаньні, пад час якіх яна размаўляе з Богам, але з-за скромнасьці не расказвала аб гэтым раней. Толькі ў 42 гадовым узросьце, пасьля атрыманьня самай высокай царкоўнай пасады, якую магла атрымаць жанчына і атрыманьня значнага ўплыву ў асноўных біскупствах і пры папскім двары, яна пачала расказваць пра свае надзвычайныя здольнасьці.
Дзякуючы заступству ўплывовага тэоляга Бэрнарда Чарвакскага і папы Яўгена ІІІ, Хільдэгарда атрымала бласлаўленьне і дазвол на распаўсюд сваіх ідэяў. Свае містычныя перажываньні яна апісала ў трох кнігах: «Scito vias Domini», «Liber Vitae», i «Liber Divinorum Operum». Дзякуючы заступству папы, яна магла нават крытыкаваць царкоўных парадкаў і дамагацца павялічэньня ролі жанчыны. У падтрымку гэтага яна напісала араторыю «Ordo Virtutum», для якой яна сама напісала музыку. Захавалася 82 напевы з «Ordo Virtutum», якая была прысьвечана тэме барацьбы за душу чалавека паміж 16 дабрадзейнасьцямі і д’ябалам.
Сярод іншым значных працаў Хільдэгарды, трэба адзначыць кнігу «Liber subtilitatum diversarum naturarum creaturarum», напісаную ў 1150 – 1160 г.г., якая захавалася ў выглядзе двух частак «Liber simplicis medicinae» (Кніга пра прастую мэдыцыну) і «Liber compositae medicinae» (Кніга пра мастацтва вылячэньня). У «Фізыцы» даецца апісаньне расьлянаў, мінэралаў, дрэваў, камянёў, жывёлаў і мэталаў з іх лячэбнымі ўласьцівасьцямі. Шматлікія з мэдыцынскіх настаўленьняў Хільдэгарды маюць значную гістарычную каштоўнасьць, ёсьць, так сама, зьвесткі якія не страцілі саю актуальнасьць і да нашых дзён. У кнізе «Causae et curae» Хільдэгарда зьвяртаецца да чалавечага цела, яго ворганаў, функцыяў і спосабаў лячэньня.
У спадчыну Хмльдэгарды ўваходзяць і больш кароткія працы, у тым ліку і біяграфія св. Дызіборда, заснавальнікі манастыра, дзе ўтварылася яе ордэн і св. Рупэрта, якому быў прысьвечаны яе манастыр.
Памерла Хільдэгарда ў 1179 годзе, у заснаваным ёй манастыры Рупэрсбэрг каля Бінгена. Яе жыцьцё было апісана двума мніхамі Готфрыдам і Тэадорыхам. Яна лічыцца блажэннай але шануецца як сьвятая.
Вонкавыя спасылкі
Гільдэгарда Бінгенская — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў