Індастрыял: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
Радок 54: Радок 54:


: ''Тыповыя прадстаўнікі'': KMFDM, Ministry, Think About Mutation, Die Krupps, Coptic Rain, Rammstein
: ''Тыповыя прадстаўнікі'': KMFDM, Ministry, Think About Mutation, Die Krupps, Coptic Rain, Rammstein

==Спасылкі==

http://www.postindustrial.org/
http://industrialmusic.ru/ - [[Расея|расейскія]] сайты, прысьвечаныя пост-індустрыйнай музыцы.


{{Накід:Мастацтва}}
{{Накід:Мастацтва}}

Вэрсія ад 23:22, 5 жніўня 2012

Industrial
Стылістычнае паходжаньнеавангард, канкрэтная музыка, экспэрымэнтальная музыка, пост-панк, краўт-рок
Паходжаньнесярэдзіна 1970-х у Вялікабрытаніі
Вытворныя формыіндастрыял-рок, індастрыял-мэтал, сынты-панк, электра-індастрыял, агра-тэк, дарк эмбіент, EBM, TBM, хардкор-тэхна, паўэр электронікс, тэхна
Паджанры
пост-індастрыял, пэркашн-індастрыял, маршал-індастрыял, нойз
Роднасныя жанры
сынці-поп, краўт-рок
Лягатып Вікісховішча Industrial music ў Вікісховішчы

Індастрыял (па-ангельску: industrial — «прамысловы») — музычны напрамак, што вылучаецца выразнай экспэрымэнтальнасьцю і асабліваю эстэтыкай мэханічных ды іншых прамысловых гукаў.

Гісторыя

Канчаткова стыль аформіўся ў 1974 годзе ў Ангельшчыне. Гэтаму спрыяў гурт Throbbing Gristle, што заснаваў лэйбл Industrial Records, паводле назвы якога быў названы стыль. Першапачаткова індастрыял быў ня толькі музычным напрамкам, але й ідэалягічным - асноўным мэтадам стала "шокавая тактыка". У пэрыяд за 1974 да 1981 году зьяўляецца мноства музыкаў і гуртоў гэтага накірунку ўва ўсіх частках сьвету. Найбольш вядомыя зь іх : Бойд Райс(NON), Einstuerzende Neubauten, SPK, Merzbow ды іншыя, які разам склалі "клясычны індастрыял".

Throbbing Gristle распаліся ў 1981 годзе, заявіўшы пра сканчэньне "індустрыйнай эпохі і пачатак "пост-індустрыйнай", што значыла зьмену тактыкі. Былыя ўдзельнікі Throbbing Gristle ўтварылі некалькі новых праектаў, гучаньне якіх у параўнаньні з TG моцна зьмянілася. Іншыя «клясычныя» індустрыйныя гурты ( напрыклад, SPK і Einstuerzende Neubauten) таксама перайшлі на «новую стратэгію», зьявіліся і новыя праекты. Пост-індустрыйная музыка сталася менш агрэсіўнаю, а радыкальнасьць вылілася ў музычныя экспэрымэнты. Цяпер post-industrial музыкі спалучаюць індустрыйныя традыцыі зь іншымі напрамкамі музыкі: танцавальнай, фальклёрнай, рытуальнай.

Асноўныя стылі індустрыйнай\пост-індустрыйнай музыкі

Трэба адзначыць, што ня ўсю індустрыйную музыку можна аднесьці да якога-небудзь пэўнага жанру. Музыкі дасёньня ствараюць музыку, якая не прымае пэўных стылёвых межаў і разьвівае як клясычныя індустрыйныя ідэі, так і іншастылёвыя запазычаньні.

Нойз

Найстарэйшы стыль індустрыйнай музыкі. За заснавальніка ўважаюць амэрыканца Бойда Райза (Boyd Rice)(праект NON), які ў 70-х гадох пачаў выпускаць чысты, немузычны шум у якасьці музычных твораў. Клясычны нойз пазбаўлены рытму ды мэлёдыі, дый навогул выходзіць за межы панятку "музыка". Таксама ў кампазыцыях могуць прысутнічаць чыстыя ці скажоныя вакал і галасавыя сэмплы. Найбольш радыкальны разнавід зьявіўся ў Японіі (японскі нойз). Кампазыцыі ж рытмік-нойзу (паўэр-нойзу) добра структураваныя і рытмічныя.

Тыповыя прадстаўнікі: NON, Merzbow

Маршал-індастрыял (Martial Industrial)

Стыль вылучаецца вайсковаю тэматыкай: ад эпохі крыжакоў да сучасных войнаў. Можна сустрэць мэлёдыі венных надоў, трубы, чытаньне маніфэстаў, выбухі і гукі стрэлаў, запісаныя, як правіла, у своеасаблівай эстэтыцы нізкай якасьці гуку. За заснавальніка часта ўважаюць югаслаўскі\славенскі гурт Laibach.

Тыповыя прадстаўнікі: Laibach, Von Thronstahl, Dernière Volonté

Нэафольк\дарк-фольк

Пачынальнікам сучаснага нэафольку ёсьць ангельскі гурт Current 93 (фактычна ў складзе адзінага ўдзельніка - Дэвіда Цібэта). Напрыканцы 1980-х фармуюцца характэрныя рысы стылю — гучаньне традыцыйных інструмэнтаў (часьцяком - акустычнае гітары), выкарыстаньне у тэкстах рэлігійных і фальклёрных сымбаляў. Дарк-фолькам часьцяком называюць гурты, зусім далёкія ад індустрыйнага гучаньня, больш роднасныя з традыцыйным фолькам і фольк-рокам.

EBM (Electronic Body Music)

Адзін з сама папулярных зараз пост-індустрыйных стыляў. Стылю ўласьцівыя зацыкленыя мэлёдыі з танцэвальным рытмам, багатыя на выкарыстаньне сэмплаў. Тэрмін EBM прыдуманы музыкамі бэльгійскага гурту Front 242, які цяпер уважаецца за заснавальніка стылю.

Тыповыя прадстаўнікі: Front 242, Front Line Assembly, Nitzer Ebb

Электра-індастрыял

Дадзены стыль роднасны з папярэднім, але ў параўнаньні зь ім менш танцавальны і болей атмасфэрны.

Тыповыя прадстаўнікі: wumpscut:, Front Line Assembly

Агра-індастрыял\індастрыял-рок\індастрыял-мэтал

Роднасныя і часам малаадрозныя жанры. Асноўнай прыкметаю «агра-індастрыялу» (ангельск. аggressive) ёсьць наяўнасьць «рыфаванае» гітары і «брутальнага» вакалу. Таксама можа прысутнічаць як EBM, так і «synth-pop»-рытм-сэкцыя і дыска-клявішныя. Індастрыял-рок у сваю чаргу спалучае індустрыйны гук з традыцыямі асобных паджанраў року. Раньнія спалучэньні такога кшталту назіраюцца ў творчасьці пост-панкавых гуртоў: Killing Joke, Swans, Foetus. Індастрыял-мэтал, які зьявіўся напрыканцы 1980-х, вылучаецца рыфамі гэві-мэталу (альбо іншых асобных мэталёвых паджанраў), «індустрыйным» сынтэзатарам, моцна скажоным гукам гітар і дыстаршаваным вакалам (хаця такі паджанр, як NDH (Новы нямецкі цяжар) вылучаецца якраз чысьцінёю вакалу - гл. Rammstein).

Тыповыя прадстаўнікі: KMFDM, Ministry, Think About Mutation, Die Krupps, Coptic Rain, Rammstein

Спасылкі

http://www.postindustrial.org/ http://industrialmusic.ru/ - расейскія сайты, прысьвечаныя пост-індустрыйнай музыцы.