Мэрыдыян: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д r2.7.1) (робат дадаў: yi:מערידיאן
д робат зьмяніў: no:Lengdegrad
Радок 52: Радок 52:
[[nl:Meridiaan (geografie)]]
[[nl:Meridiaan (geografie)]]
[[ja:子午線]]
[[ja:子午線]]
[[no:Meridian]]
[[no:Lengdegrad]]
[[mhr:Меридиан]]
[[mhr:Меридиан]]
[[km:ខ្សែបណ្ដោយ]]
[[km:ខ្សែបណ្ដោយ]]

Вэрсія ад 00:03, 2 жніўня 2012

Усе мэрыдыяны (жоўтыя) дзеляць шар на дзьве паловы — таксама як і экватар (сіні). Раўналежнікі паказаныя пункцірнымі лініямі.

Геаграфічны мэрыдыян

Мэрыдыя́н — у геаграфіі, лінія перасеку паверхні зямнога шара плоскасьцю, праведзенай празь якая-небудзь кропку зямной паверхні і вось кручэньня Зямлі. Кожны мэрыдыян перасякаецца з усімі астатнімі ў дзьвюх кропках на паўночным і паўднёвым канцавосьсі. Даўжыні ўсіх мэрыдыянаў на глобусе роўныя. Усе кропкі аднаго мэрыдыяна маюць аднолькавую даўгату, але розную шырату. У міжнароднай практыцы за пачатковы мэрыдыян прыняты Грынвіцкі, які праходзіць праз ангельскі горад Грынвіч, ад яго вядзецца адлік даўгот.

Астранамічны мэрыдыян

Асноўны артыкул: Нябесная сфэра

Мэрыдыян — у астраноміі, вялікі круг нябеснай сфэры, які праходзіць праз канцавосьсі сьвету, зэніт і надзір.

Глядзіце таксама