Васіль Тышкевіч: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
партрэт
д →‎Біяграфія: артаграфія
Радок 37: Радок 37:
[[Файл:Vasil Tyškievič. Васіль Тышкевіч.jpg|міні|зьлева|180пкс|Васіль Тышкевіч]]
[[Файл:Vasil Tyškievič. Васіль Тышкевіч.jpg|міні|зьлева|180пкс|Васіль Тышкевіч]]


Прадстаўнік шляхецкага роду [[Тышкевічы|Тышкевічаў]] гербу «[[Ляліва]]», сын [[Тышка Каленіковіч|Тышкі Каленіковіча]]. Мещ братощ [[Іван Тышкевіч|Івана]], [[Гаўрыла Тышкевіч|Гаўрылу]], [[Міхал Тышкевіч|Міхала]] і [[Лявон Тышкевіч|Лявона]].
Прадстаўнік шляхецкага роду [[Тышкевічы|Тышкевічаў]] гербу «[[Ляліва]]», сын [[Тышка Каленіковіч|Тышкі Каленіковіча]]. Меў братоў [[Іван Тышкевіч|Івана]], [[Гаўрыла Тышкевіч|Гаўрылу]], [[Міхал Тышкевіч|Міхала]] і [[Лявон Тышкевіч|Лявона]].


Быў у магнацкай апазыцыі ў дачыненьні да [[Жыгімонт Аўгуст|Жыгімонта Аўгуста]] датычна складаньня уніі з [[Каралеўства Польскае (1385—1569)|Каралеўствам Польскім]]. З прычыны выступленьня супраць [[Люблінская унія|уніі]] яго пазбавілі пасады ваяводы падляскага і прызначылі ваяводам смаленскім.
Быў у магнацкай апазыцыі ў дачыненьні да [[Жыгімонт Аўгуст|Жыгімонта Аўгуста]] датычна складаньня уніі з [[Каралеўства Польскае (1385—1569)|Каралеўствам Польскім]]. З прычыны выступленьня супраць [[Люблінская унія|уніі]] яго пазбавілі пасады ваяводы падляскага і прызначылі ваяводам смаленскім.

Вэрсія ад 15:08, 24 ліпеня 2012

Васіль Тышкевіч
Васіль Тышкевіч. Невядомы мастак, XVIII ст.
Васіль Тышкевіч. Невядомы мастак, XVIII ст.

Герб «Ляліва»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1492
Памёр 13 жніўня 1571
Пахаваны
Род Тышкевічы
Бацькі Тышка Каленіковіч
Жонка Аляксандра з Чартарыйскіх
Анастасія з Сапоцькаў
Дзеці ад 1-га шлюбу: Юры, Каленік, Яўстах
ад 2-га шлюбу: Яўстах Серафін, Аляксандар

Васіль Тышкевіч (1492 — 13 жніўня 1571) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Маршалак гаспадарскі (15461558), ваявода падляскі (15581569) і смаленскі1569).

Валодаў маёнткамі Бялавічы, Ласасіная, Байкевічы, Ражаная, Зьдзітава, Хрыса, Спорава. Трымаў Краснасельскае, Чаркаскае, Канеўскае (1536), Менскае (1544), Ваўкавыскае (1546), Пінскае (1569), Бабруйскае і Гайнаўскае староствы. Ад вялікага князя Жыгімонта Аўгуста атрымаў тытул графа «на Лагойску і Бярдычаве» (5.11.1569).

Біяграфія

Васіль Тышкевіч

Прадстаўнік шляхецкага роду Тышкевічаў гербу «Ляліва», сын Тышкі Каленіковіча. Меў братоў Івана, Гаўрылу, Міхала і Лявона.

Быў у магнацкай апазыцыі ў дачыненьні да Жыгімонта Аўгуста датычна складаньня уніі з Каралеўствам Польскім. З прычыны выступленьня супраць уніі яго пазбавілі пасады ваяводы падляскага і прызначылі ваяводам смаленскім.

Удзельнічаў у бітвах з крымскімі татарамі. Езьдзіў з пасольствамі ў Крымскае ханства і Маскву. З праваслаўя перайшоў у кальвінізм[1].

Першы раз ажаніўся з княгіняй Аляксандрай Чартарыйскай, другі — з Анастасіяй Сапоцькай. У першы шлюбе меў дачку Анастасію і сыноў Юрыя, Каленіка і Яўстаха, у другім шлюбе — сыноў Яўстаха Серафінам і Аляксандра.

У тэстамэнце выказаў пажаданьне, каб па ягонай сьмерці жонка з дачкою Аляксандраю і зяцем Аляксандрам Хадкевічам цела яго «отвезли и поховали в монастыру их милости панов Ходкевичов у Супрасльском, храма Пречистое Богородицы, на которое мают митрополита его милости, або которого владыку припросити, там погреб телу учинити, так, яко прислушит на закон наш хрестианский»[2].

На ягоным надмагільлі высеклі герб і надпіс па-руску:

« Въ лето отъ Начотения Господа Бога и Спаса нашего Иисуса Христа 1571 месяца Августа 13 дня въ неделю, преставился раб Божій панъ Василий Тишковичъ Воевода Смоленскій Староста Менскій и Пинскій. Положен въ Храме Благовещенія Богородицы, въ монастыри Супрасльскомъ. »

У наш час магільны камень Васіля Тышкевіча знаходзіцца ў музэі Віленскага ўнівэрсытэту.

Крыніцы

  1. ^ Грыцкевіч А. Тышкевічы // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 682.
  2. ^ Зайка А. Васіль Тышкевіч // «Івацэвіцкі веснік», 3 жніўня 2010.

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Васіль Тышкевічсховішча мультымэдыйных матэрыялаў