Вікіпэдыя:Як рэдагаваць існы артыкул: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
MerlIwBot (гутаркі | унёсак)
д робат выдаліў: hy:Վիքիփեդիա:Ինչպես խմբագրել էջը (missing)
MerlIwBot (гутаркі | унёсак)
Радок 89: Радок 89:
[[nn:Hjelp:Endra ei side]]
[[nn:Hjelp:Endra ei side]]
[[mhr:Википедий:Викификаций]]
[[mhr:Википедий:Викификаций]]
[[or:ଉଇକିପିଡ଼ିଆ:କିପରି ଗୋଟିଏ ଫରଦରେ ଅଦଳ ବଦଳ କରିବେ]]
[[pl:Pomoc:Formatowanie tekstu]]
[[pl:Pomoc:Formatowanie tekstu]]
[[pt:Ajuda:Guia de edição/Formatação]]
[[pt:Ajuda:Guia de edição/Formatação]]

Вэрсія ад 19:57, 13 ліпеня 2012

Гэты тэкст зьмяшчае асноўныя веды, неабходныя для рэдагаваньня існуючага артыкула.

Рэдагаваць вельмі лёгка: проста націснуць спасылку рэдагаваць, адчыніцца акенца з існуючым тэкстам артыкула.
Калі Вы трапілі на старонку рэдагаваньня, далей трэба:

  1. зрабіць вашыя зьмены ў тэксьце, дадаць нешта новае ці выправіць памылку;
  2. напісаць кароткае апісаньне зьменаў у адпаведным акенцы;
  3. націснуць Праглядзець, каб пабачыць, як артыкул будзе выглядаць пасьля Вашага ўдзелу;
  4. калі атрыманы тэкст Вас задавальняе, націснуць Захаваць старонку.

Каб адмяніць рэдагаваньне, дастаткова выканаць каманду «вярнуцца назад» у Вашым браўзэры.

Рэдагаваць можна і ня проста ў акне браўзэра, а скапіяваць тэкст артыкулу ў Ваш улюбёны тэкставы рэдактар. Пры гэтым Вы зможаце пракантраляваць артаграфію, і да таго ж захаваць зьмены і пазьбегнуць страты ў выпадку адключэньня сувязі.

Калі ласка, пры напісаньні артыкула прытрымлівайцеся нэўтральнага тону, пазьбягайце эмацыянальных і суб’ектыўных ацэнак, рэклямы. Дзе магчыма, пазначайце, адкуль узяты матэрыял для артыкула — гэта дазволіць іншым удзельнікам удакладніць і дапоўніць Вашу працу.

Трэніруйцеся ў Пясочніца пясочніцы

Не абавязкова намагацца зрабіць адразу дасканалы артыкул. Кожны артыкул заўжды можна адрэдагаваць, дапоўніць, падкарэктаваць. Ня трэба баяцца рэдагаваць артыкул, Вікіпэдыя створана менавіта для гэтага: каб кожны мог дапамагчы. Але калі Вы ўсё-такі ня ўпэўнены, што зробіце ўсё добра, тады перад тым, як рэдагаваць нейкі артыкул, патрэніруйцеся ў пясочніцы. Тыя, хто не жадаюць зьмяняць сам артыкул, могуць напісаць свае заўвагі на старонцы гутарак, якая можа быць створаная або існуе для кожнага артыкула.

Фарматаваньне ў Вікі

Для выдзяленьня, аздабленьня тэкста рознымі стылямі і пазначэньня структуры тэкста ў Вікіпэдыі існуе спэцыяльная мова фарматаваньня. Карыстайцеся памяткай, поўную даведку можна пабачыць на старонцы Вікі-фарматаваньне.

Вікіфікатар

Для спрашчэньня падрыхтоўкі тэксту ў Вікіпэдыі існуе адмысловая прылада — Вікіфікатар. Вікіфікатар прызначаны для выпраўленьня тыпаграфікі (расстаноўкі двукосьсяў, працяжнікаў, непарыўных прагалаў і іншых знакаў паводле фармальных правілаў), афармленьня тэксту і паляпшэньня вікі-фарматаваньне.

Уключыць Вікіфікатар можна ў наладах на ўкладцы «Гаджэты». Выпраўленьне тэксту адбываецца аўтаматычна пасьля націску на кнопку вікіфікацыі, якая знаходзіцца ў левым верхнім куце над полем рэдагаваньня тэксту, і зьяўляецца там аўтаматычна пасьля ўключэньня Вікіфікатара ў наладах.

Перад тым як захаваць

Перад тым як захаваць старонку, калі ласка, праверце яшчэ раз:

  • Аўтарскія правы на матэрыялы, зьмешчаныя ў артыкуле. Калі Вы няўпэўнены, што нейкі тэкст ці малюнак можна вольна капіяваць і распаўсюджваць, лепш наогул не выкарыстоўваць яго.
  • Правапіс — клясычны (тарашкевіца), і правільны — без памылак. Падрабязнасьці — на старонцы Вікіпэдыя:Правапіс.
  • Пры капіяваньні тэкстаў, цытатаў, фрагмэнтаў зь іншых электронных крыніц — пракантралюйце і, калі трэба, замяніце i лацінскае на і кірылічнае; калі ў тэксьце былі прастаўлены пераносы (знакі «-» пасярод слоў) — іх трэба выдаліць. (Для візуальнага пошуку лацінскіх літар у кірылічным тэксьце зручна ўжываць рэдактар тэкставы рэдактар SciTE. Ён паказвае лацінскія і кірылічныя літары розным колерам. Пры дапамозе яго можна зрабіць «пошук і замену». Таксама падсьветку асобных літар можна рабіць з дапамогай Find/Highlight у Firefox.)

Глядзіце таксама