Інтэрнацыянале Мілян: розьніца паміж вэрсіямі
д артаграфія |
д →1990—2004: часткова артаграфія |
||
Радок 56: | Радок 56: | ||
=== 1990—2004 === |
=== 1990—2004 === |
||
90-я гады склаліся для клюба вельмі супярэчліва. Тым ня менш у гэтым |
90-я гады склаліся для клюба вельмі супярэчліва. Тым ня менш у гэтым дзесяцігодзьдзі «Інтэр» дамогся трох перамог у [[Кубак УЭФА|Кубку УЭФА]], у [[1991]] пад кіраўніцтвам Джаваньні Трапатоні ў фінале была пераможана «Рома», у сэзоне 1993/94 ад вылету з [[Сэрыя А|Сэрыі А]] выратавала адно ачко, але ва ўпартай барацьбе ў гэтым годзе Інтэр бярэ Кубак УЭФА пад кіраўніцтвам Джамп'ера Марына. У [[1995 год]]зе прэзыдэнт Інтэра [[Масіма Марацьці]] паабяцаў дасягненьні, і ў гэты пэрыяд былі падпісаныя [[Раналда]] з «[[Барсэлёна (футбольны клюб)|Барсэлёны]]», [[Крыстыян Віеры]] і [[Эрнан Крэспа|Эрнана Крэспа]] з «Ляцыё». Але, нягледзячы на гэта, Інтэрнацыянале так і ня выйграўшы ніводнага «скудэта», бярэ толькі Кубак УЭФА ў [[1998 год]]зе пад кіраўніцтвам [[Люіджы Сымона]] ў фінале абыграўшы [[Ляцыё Рым|Ляцыё]]. |
||
У сэзоне 1999/2000 Масіма Марацьці зрабіў мноства сур’ёзных зьмен у клюбе, заключыўшы некалькі кантрактаў |
У сэзоне 1999/2000 Масіма Марацьці зрабіў мноства сур’ёзных зьмен у клюбе, заключыўшы некалькі кантрактаў зь віднымі пэрсонамі, у прыватнасьці кантракт зь вядомым трэнэрам Марчэльлё Ліпі і кантракты з такімі гульцамі, як [[Анджэлё Пэруцьці]], [[Ляран Блян]] і [[Уладзімір Юговіч]]. Але гэтыя зьдзелкі не дапамаглі камандзе выйграць «скудэта». |
||
У [[2002 год]]зе Інтэр быў у 45-ці хвілінах ад заваёвы «скудэта», было неабходна перамагчы « |
У [[2002 год]]зе Інтэр быў у 45-ці хвілінах ад заваёвы «скудэта», было неабходна перамагчы «Ляцыё» на Алімпійскім стадыёне ў [[Рым]]е ў апошнім туры чэмпіянату. За «Інтэрам» ў турнірнай табліцы разьмяшчаліся «[[Ювэнтус]]» і «[[Рома Рым|Рома]]», якія пры пэўных абставінах маглі стаць чэмпіёнам. Падчас матчу некаторыя заўзятары «Ляцыё» падтрымлівалі «Інтэр», не жадаючы, каб іх галоўнаму суперніку, «Роме», дастаўся чэмпіёнскі тытул. Пасьля першага тайма лік быў 2:2, у другім тайме «Ляцыё» забіў два галы і выйграў, у выніку чэмпіёнам стаў «Ювэнтус», які выйграў матч у «[[Удынэзэ Ўдынэ|Удынэзэ]]» зь лікам 2:0. |
||
У сэзоне 2002/2003 «Інтэрнацыянале» заняў другое месца ў чэмпіянаце і дасягнуў паўфіналу [[Ліга чэмпіёнаў|Лігі чэмпіёнаў]], дзе прайграў «Міляну» па суме двух матчаў (1:1; 0:0). |
У сэзоне 2002/2003 «Інтэрнацыянале» заняў другое месца ў чэмпіянаце і дасягнуў паўфіналу [[Ліга чэмпіёнаў|Лігі чэмпіёнаў]], дзе прайграў «Міляну» па суме двух матчаў (1:1; 0:0). |
||
У наступным сэзоне Масіма Марацьці прадаў Эрнана Крэспа і зьвольніў з пасады галоўнага трэнэра Эктара |
У наступным сэзоне Масіма Марацьці прадаў Эрнана Крэспа і зьвольніў з пасады галоўнага трэнэра Эктара Купэра. [[У 2003 год]]зе клюб узначаліў Альбэрта Дзакэроні. У пачатку сэзону клюб выйграў 7 матчаў з 8-мі, а ў канцы сэзону заняў толькі 4-е месца і права ўдзелу ў Лізе чэмпіёнаў. Неўзабаве прэзыдэнт «Інтэра» Масіма Марацьці прыняў рашэньне зьвольніць Дзакероні і прызначыў трэнэрам Рабэрта Манчыні. У сэзоне 2003/04 былі набыты [[Дэян Станкавіч]] і [[Адрыяна]]. |
||
=== 2005-н.ч === |
=== 2005-н.ч === |
Вэрсія ад 17:39, 28 чэрвеня 2012
«Інтэрнацыянале» Мілян | |||||
Поўная назва | Football Club Internazionale Milano SpA | ||||
---|---|---|---|---|---|
Заснаваны | 9 сакавіка 1908 | ||||
Горад | Мілян, Італія | ||||
Стадыён |
Стадыён Джузэпэ Мэацца Умяшчальнасьць: 80 017[1] | ||||
Прэзыдэнт | Масіма Марацьці | ||||
Кіраўнік | Suning Holdings Group[d] | ||||
Галоўны трэнэр | Андрэа Страмачыоні | ||||
Чэмпіянат | Сэрыя A | ||||
· 2011—2012 | 2 месца | ||||
| |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы Афіцыйны сайт |
Інтэрнацыянале (па-італьянску: Internazionale), таксама вядомы як Інтэр — італьянскі футбольны клюб з гораду Мілян. Клюб васямнаццаць разоў выйграваў у Чэмпіянаце Італіі, сяміразовы ўладальнік Кубка Італіі. Трохразовы ўладальнік Кубка эўрапейскіх чэмпіёнаў.
«Інтэр» заснаваны 9 марта 1908 году. «Інтэрнацыянале» базуецца ў Міляне (Лямбардыя) і выступае ў Сэрыі А. Клюбныя колеры — чорны і сіні. Тытульны спонсар клюба — кампанія «Pirelli». «Інтэр» — адзіная каманда ў Італіі, якая з дня свайго стварэньня не пакідала вышэйшы дывізіён чэмпіянату Італіі, нягледзячы на тое, што каманда заняла аднойчы апошняе месца (сэзон 1921/1922).
Гісторыя клюба
Заснаваньне клюба
Гісторыя «Інтэра» зьвязаная зь мясцовымі канкурэнтамі — «Мілянам». У 1908 годзе італьянская футбольная фэдэрацыя ўвяла правіла, якое забараняла выступаць замежным гульцам у чэмпіянаце. Гэтая забарона выклікала групу дзеячаў, якія жадалі стварыць новы Мілянскі клюб. 9 сакавіка адбылося паседжаньне, на якім было прынята рашэньне аб стварэньні футбольнага клюба «Internazionale Milano». Слова «Internazionale» азначала характар клюба, які павінен быў быць адкрытым для прадстаўнікоў усіх нацый. Першым капітанам каманды быў швайцарац Эрнст Манктл. Нядаўна створаны клюб узначаліў Джаваньні Параміцьёцьці. «Інтэр» выйграў першы чэмпіянат ужо ў 1910 — тады гульнявым трэнэрам быў Вірджыліё Фасацьці. У бліжэйшыя гады «Інтэру» не атрымалася прабіцца ў фінальныя турніры.
Пасьля Першай сусьветнай вайны
Пасьля аднаўленьня спартыўнай дзейнасьці клюба, якую перапыніла у той час Першая сусьветная вайна, у 1920 годзе «Інтэр» зноў заваяваў золата італьянскага чэмпіянату. Капітанам і трэнэрам падчас заваёвы першага скудэта быў Вірджыліё Фасацьці, які загінуў у 1918 годзе на фронце. У 1922 годзе Інтэрнацыянале завяршыў сэзон на апошнім месцы групы B сэрыі A, набраўшы 11 ачкоў. Паводле рэглямэнту «Інтэр» мусіў быць паніжаны ў клясе і пераведзены ў Сэрыю B, але рэдактар газэты «La Gazzetta dello Sport» падаў заяўку ў італьянскую фэдэрацыю футбола, каб «Інтэр» застаўся, інакш пацярпеў бы вялікую шкоду ў Сэрыі В. За некалькі тыдняў да пачатку новага чэмпіянату просьба была задаволеная, і «Інтэр» застаўся ў сэрыі A. Замест «Інтэра» ў сэрыю B адправілася «Вэнэцыя». У 1928 годзе падчас фашысцкага праўленьня клюб быў вымушаны перайменавацца ў «Ambrosiana» С. С. Milano. У гэты час футбольная форма клюба мела белы колер з чырвоным крыжом, колеры гэтых кашуль былі створаны як сымбаль сьцяга Міляна. У 1929 годзе прэзыдэнт клюба зьмяніў назву на AS «Ambrosiana», але заўзятары па-ранейшаму называлі клюб «Інтэрнацыянале». Пасьля таго, як урад перастаў ціснуць на клюб, ён быў зноў перайменаваны ў AS Ambrosiania-Inter.
Свой першы Кубак Італіі «Інтэрнацыянале» заваяваў у сэзоне 1938/39 пад кіраўніцтвам легенды клюба Джузэпэ Мэацца, у гонар якога пазьней перайменавалі хатні стадыён клюба, «Сан Сіра». Пасьля заканчэньня Другой сусьветнай вайны клюб вярнуў сваю ранейшую назву — «Інтэрнацыянале» Мілян, якую захаваў да гэтага часу.
1990—2004
90-я гады склаліся для клюба вельмі супярэчліва. Тым ня менш у гэтым дзесяцігодзьдзі «Інтэр» дамогся трох перамог у Кубку УЭФА, у 1991 пад кіраўніцтвам Джаваньні Трапатоні ў фінале была пераможана «Рома», у сэзоне 1993/94 ад вылету з Сэрыі А выратавала адно ачко, але ва ўпартай барацьбе ў гэтым годзе Інтэр бярэ Кубак УЭФА пад кіраўніцтвам Джамп'ера Марына. У 1995 годзе прэзыдэнт Інтэра Масіма Марацьці паабяцаў дасягненьні, і ў гэты пэрыяд былі падпісаныя Раналда з «Барсэлёны», Крыстыян Віеры і Эрнана Крэспа з «Ляцыё». Але, нягледзячы на гэта, Інтэрнацыянале так і ня выйграўшы ніводнага «скудэта», бярэ толькі Кубак УЭФА ў 1998 годзе пад кіраўніцтвам Люіджы Сымона ў фінале абыграўшы Ляцыё.
У сэзоне 1999/2000 Масіма Марацьці зрабіў мноства сур’ёзных зьмен у клюбе, заключыўшы некалькі кантрактаў зь віднымі пэрсонамі, у прыватнасьці кантракт зь вядомым трэнэрам Марчэльлё Ліпі і кантракты з такімі гульцамі, як Анджэлё Пэруцьці, Ляран Блян і Уладзімір Юговіч. Але гэтыя зьдзелкі не дапамаглі камандзе выйграць «скудэта».
У 2002 годзе Інтэр быў у 45-ці хвілінах ад заваёвы «скудэта», было неабходна перамагчы «Ляцыё» на Алімпійскім стадыёне ў Рыме ў апошнім туры чэмпіянату. За «Інтэрам» ў турнірнай табліцы разьмяшчаліся «Ювэнтус» і «Рома», якія пры пэўных абставінах маглі стаць чэмпіёнам. Падчас матчу некаторыя заўзятары «Ляцыё» падтрымлівалі «Інтэр», не жадаючы, каб іх галоўнаму суперніку, «Роме», дастаўся чэмпіёнскі тытул. Пасьля першага тайма лік быў 2:2, у другім тайме «Ляцыё» забіў два галы і выйграў, у выніку чэмпіёнам стаў «Ювэнтус», які выйграў матч у «Удынэзэ» зь лікам 2:0.
У сэзоне 2002/2003 «Інтэрнацыянале» заняў другое месца ў чэмпіянаце і дасягнуў паўфіналу Лігі чэмпіёнаў, дзе прайграў «Міляну» па суме двух матчаў (1:1; 0:0).
У наступным сэзоне Масіма Марацьці прадаў Эрнана Крэспа і зьвольніў з пасады галоўнага трэнэра Эктара Купэра. У 2003 годзе клюб узначаліў Альбэрта Дзакэроні. У пачатку сэзону клюб выйграў 7 матчаў з 8-мі, а ў канцы сэзону заняў толькі 4-е месца і права ўдзелу ў Лізе чэмпіёнаў. Неўзабаве прэзыдэнт «Інтэра» Масіма Марацьці прыняў рашэньне зьвольніць Дзакероні і прызначыў трэнэрам Рабэрта Манчыні. У сэзоне 2003/04 былі набыты Дэян Станкавіч і Адрыяна.
2005-н.ч
15 чэрвеня 2005 г. «Інтэр» выйграў Кубак Італіі, перамогшы ў фінале па суме двух матчаў «Рому» (1:0 у Міляне і 2:0 у Рыме), а затым, 20 жніўня, перамог у Суперкубку Італіі «Ювэнтус» (1:0). 11 чэрвеня 2006 года «Інтэр» выйграў другі запар Кубак Італіі, зноў перамогшы ў фінале «Рому» (1:1 і 4:1).
У сэзоне 2005/06 у выніку Кальчаполі «Інтэр» стаў чэмпіёнам. Першапачаткова чэмпіёнам стаў «Ювэнтус», але ў сувязі з судзейскім скандалам ён быў пераведзены ў Серыю Б, а з «Ляцыё», «Фіярэнціны», «Рэджины» і «Міляна» былі зьняты ачкі. У сэзоне 2006/07 Інтэр захаваў у сябе «скудэта». Гэты сэзон «Інтэр» пачаў з 17-ці перамог запар, пачаўшы гэтую сэрыю хатняй перамогай над «Ліворна» і перапыніўшы нічыёй 1:1 у хатнім матчы зь «Удынэзэ». 22 красавіка 2007 г. «Інтэр» стаў чэмпіёнам пасьля перамогі 2:1 над «Сіене».
У сэзоне 2007/08 на стадыі 1/8 фіналу Лігі Чэмпіёнаў «Інтэр» саступіў «Лівэрпулю» па суме двух матчаў (0:1; 0:2). Пасьля гэтага паражэньня будучыня Манчыні ў клюбе была пастаўлена пад пытаньне. З 2008 года трэнэрам «Інтэра» стаў Жазэ Маўрынью. У першым сэзоне пад кіраваньнем Маўрынью «Інтэр» выйграў Суперкубак і чацьвёрты «скудэтта» запар, аднак у Лізе чэмпіёнаў пацярпеў паразу ад «Манчэстэр Юнайтэд» ў 1/8 фіналу па суме двух матчаў (0:0; 0:2).
У сэзоне 2009/10 Інтэр ў 18-ы раз у сваёй гісторыі і пяты раз запар, стаў чэмпіёнам Італіі. Яго бліжэйшы супернік па турнірнай табліцы — «Рома», адстала на 2 ачка. У гэтым сэзоне «Інтэр», упершыню з 1972 года выйшаў у фінал Лігі чэмпіёнаў, па шляху абыграўшы ў 1/8 фіналу «Чэлсі» з агульным лікам 3:1 (2:1, 1:0); ў 1/4 фіналу «ЦСКА» з агульным лікам 2:0 (1:0, 1:0) і ў паўфінале «Барсэлёнe» 3:1 і 0:1. У фінале каманда Жазэ Маўрынью абыграла «Баварыю» зь лікам 2:0 за кошт дубля Дыега Міліта і выйграла свой трэці Кубак чэмпіёнаў. 10 чэрвеня 2010 г «Інтэр» абвясьціў аб падпісаньні кантракту з гішпанскім трэнэрам Рафаэлем Беніцесам, але сьнежань 23 таго ж года быў адпраўлены ў адстаўку, за дрэнныя вынікі.
24 сьнежня 2010 галоўным трэнерам «Інтэра» быў прызначаны 41-гадовы спецыяліст Леанарда. 17 чэрвеня 2011 г. пакінуў пасаду трэнера «Інтэра» і стаў спартовым дырэктарам французскага «ПСЖ». 24 чэрвеня 2011 Джан Пьера Гаспэрыні узначаліў «Інтэр». 21 верасьня 2011 года ён быў зьвольнены за нездавальняючыя вынікі каманды. Пры ім «Інтэр» згуляў 5 матчаў, 4 з іх завяршыліся паразай.
Колеры
Эмблему «Інтэра» — чорна-сіні круг, усярэдзіне якога значацца чатыры загалоўныя літары FCIM (Football Club Internazionale di Milano), прыдумаў Джорджыя Муджані — адзін з гульцоў клюба таго часу, асноўнай прафэсіяй якога было маляваньне карцін. А вось на рахунак клюбных колераў існуе дзве версіі: Першая — пасьля разьяднаньня, паміж чальцамі «Інтэра» і «Міляна» адбылася бойка, пасьля якой «інтэрысты» ў памяць аб гэтай падзее сталі зваць сябе «d`oro in lividi» (Залатая моладзь ў сіняках), узяўшы колер ранак, чорны і сіні, у якасьці клюбных.
Паводле іншай — колеры прыдумаў усё той жа Муджани — чорны колер азначаў ноч, а сіні — неба. У любым выпадку, з самога пачатка за «інтэрыстамі» прыляпілася мянушка «нэрадзуррі».
Фан-клюб
Футбольны клюб «Інтэр», у адпаведнасьці з апошнім апытаньнем, праведзеным Demos & Pi і апублікаваным ў верасьні 2011, займае другое месца з вынікам 18,6%.
У Эўропе «Інтэр» займае восьмае месца сярод каманд з найбольшай колькасьцю прыхільнікаў, і налічае 17,5 млн заўзятараў. Гэта паказалі даследаваньні, апублікаваныя ў нямецкім Sport + Markt у верасьні 2010.
Гістарычна, пабрацімам фанатаў «Інтэр» зьяўляюцца фанаты «Валенсіі» і «Лацыё». Безумоўна, сувязь паміж «Лацыё» і «Інтэрам» зьяўляецца адной з самых дужых і важных сувязяў у Італіі. Сяброўства ўзмацнела ў 1997—1998 падчас фіналу кубка ЎЕФА у Парыжы, а таксама 5 траўня 2002 і 2 траўня 2010 калі заўзятары «Лацыё» падтрымлівалі «Інтэр», каб яны выйгралі агульнага суперніка — «Рому».
Самае гарачае суперніцтва з заўзятарамі «Ювэнтуса», які з шасцідзесятых гадоў дае жыцьцё «Дэрбі Італіі». А таксама з «Мілянам», так званы «Мілянскае дэрбі». Менавіта ў гэтых двух матчах назіраецца самая вялікая наведвальнасьць. Яшчэ ёсьць моцнае суперніцтва з «Напали», «Аталантай», «Ромай».
Стадыён
Стадыён, на якім каманда «Інтэр» гуляе свае матчы завецца Джузэпэ Мэацца ёмістасьцю 85 700 месцаў. Гэта муніцыпальны стадыён, бо на ім гуляе яшчэ адна каманда — «Мілян».
Традыцыйна, заўзятары «Міляна» садзяцца на паўднёвы сектар (Curva Sud), а заўзятары «Інтэрнацыянале» садзяцца на паўночны сектар (Curva Sud).
Будаўніцтва стадыёна было пачата ў сьнежні 1925 года. Урачыстае адкрыцьцё адбылося 19 верасьня 1926, калі «Інтэр» перамог «Мілян» зь лікам 6:3. Першапачаткова стадыён быў названы «Сан Сіра» — назва раёна, у якім ён быў пабудаваны. У 1981 годзе будынак был назван ў гонар знакамітага гульца «Інтэра» — Джузэпэ Мэацца. Нягледзячы на гэта, любіцелі футбола часта выкарыстаюць простую і арыгінальнаю назву стадыёна.
Па клясыфікацыі ЎЕФА Сан-Сіра зьяўляецца адным з 26 стадыёнаў рэйтынгу ў 5 зорак (найвышэйшы кляс).
- Ёмістасьць: 80 017 месцаў
- Даўжыня поля: 105 м.
- Шырыня поля: 68 м.
- Адрас стадыёна: Via Piccolomini, 5 20151 Milano.
Склад каманды
- Па стане на 11 сакавіка 2012 году
|
|
Трансфэры 2012/2013
Прыйшлі
Пазіцыя | Гулец | Новы клюб |
---|---|---|
Аб | Джонатан** | Парма |
Бр | Філіпэ Каўцінью** | Эспанёл |
Нап | Радрига Паласіё | Джэноа |
Пакінулі
Пазіцыя | Гулец | Новы клюб |
---|---|---|
Бр | Паола Арляндоні | Завяршыў кар’еру |
Аб | Іван Кордаба | Завяршыў кар’еру |
ПА | Андрэа Полі** | Сампдорыя |
ПА | Анджэлё Палёмба** | Сампдорыя |
Нап | Маўра Саратэ** | Лацыё |
* У арэнду
** З арэнды
*** Сумеснае валоданьне
**** Свабодны агент
Дасягненьні
- Чемпионат Италии (Серия A)
- Чэмпіён (18): 1909/10, |1919/20, 1929/30, |1937/38, 1939/40, 1952/53, 1953/54, 1962/63, 1964/65, 1965/66, 1970/71, 1979/80, 1988/89, 2005/06*, 2006/07, 2007/08, 2008/09, 2009/10
- Віцэ-чэмпіён (14): 1932/33, 1933/34, 1934/35, 1940/41, 1948/49, 1950/51, 1961/62, 1963/64, 1966/67, 1969/70, 1992/93, 1997/98, 2002/03, 2010/11
* Прысуджаны па рашэньні суда ў выніку Кальчаполі, першапачаткова быў выйграны «Ювэнтусом»
- Кубак Італіі па футболе
- Уладальнік (7): 1938/39, 1977/78, 1981/82, 2004/05, 2005/06, 2009/10, 2010/11
- Фіналіст (6): 1958/59, 1964/65, 1976/77, 1999/00, 2006/07, 2007/08
- Суперкубак Італіі па футболе
- Уладальнік (5): 1989, 2005, 2006, 2008, 2010
- Фіналіст (4): 2000, 2007, 2009, 2011
Эўрапейскія тытулы
- Ліга чэмпіёнаў УЭФА
- Пераможац (3): 1964, 1965, 2010
- Фіналіст (2): 1967, 1972
- Ліга Эўропы УЭФА
- Уладальнік (3): 1991, 1994, 1998
- Фіналіст (1): 1997
Міжнародныя тытулы
- Міжкантынентальны кубак
- Уладальнік (2): 1964, 1965
- Клюбны чэмпіянат сьвету:
- Пераможац (1): 2010
Іншыя тытулы
- Кубак Мітропы
- Фіналіст (1): 1932/33
- TIM trophy
- Уладальнік (7): 2002, 2003, 2004, 2005, 2007, 2010, 2011
- Фіналіст (1): 2009
- Pirelli Cup
- Уладальнік (11): 1996, 1997, 2000, 2001, 2002, 2003, 2006, 2007, 2008, 2009, 2010
- Фіналіст (4): 1998, 1999, 2004, 2005
Клюбныя рэкорды
- Лепшы бамбардзір (па агульнай колькасьці галоў): Джузэпэ Меацца — 240
- Лепшы бамбардзір у Серыі A: Джузэпэ Меацца — 197
- Лепшы бамбардзір у адным чэмпіянаце: Луіджы Чэвеніні — 37 (у сэзоне 1913/14)
- Найбольшая колькасьць матчаў за клюб (усяго афіцыйных гульняў): Хавіер Санэцьці — 757
- Найбольшая колькасьць матчаў у серыі A: Хавіер Санэцьці — 536
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Інтэрнацыянале Мілян — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Афіцыйная старонка (італ.) (анг.)
Інтэрнацыянале — цяперашні склад
|
---|
1 Зомэр · 2 Думфрыс · 5 Сэнсі · 6 Врэй · 7 Куадрада · 8 Арнаутавіч · 9 Цюрам · 10 Мартынэс · 12 Дзі Джэнара · 14 Кляасэн · 15 Ачэрбі · 16 Фратэзі · 17 Б’юкенэн · 20 Чалганоглу · 21 Асьляні · 22 Мхітаран · 23 Барэльля · 28 Павар · 30 Аўгусту · 31 Бісэк · 32 Дымарка · 36 Дарміян · 70 Санчэс · 77 Аўдэра · 95 Бастоні · Трэнэр: Індзагі |