Іван Ціхан: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д робат дадаў: cs:Ivan Tichon
д робат дадаў: pl:Iwan Tichon
Радок 36: Радок 36:
[[nl:Ivan Tsichan]]
[[nl:Ivan Tsichan]]
[[no:Ivan Tikhon]]
[[no:Ivan Tikhon]]
[[pl:Iwan Tichon]]
[[ru:Тихон, Иван Григорьевич]]
[[ru:Тихон, Иван Григорьевич]]
[[sv:Ivan Tichon]]
[[sv:Ivan Tichon]]

Вэрсія ад 00:06, 28 жніўня 2007

Іван Ціхан (па-ангельску пішацца як Ivan Tikhon) (нар. 24 ліпеня 1976 году) — беларускі атлет, кідальнік молата, двухкратны чэмпіён сьвету (2003, 2005), срэбны прызэр Алімпійскіх гульняў у Атэнах (2004).


Біяграфія

Іван Ціхан нарадзіўся ў вёсцы Гласевічы Слонімскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Цяпер жыве ў Горадні. Жонка Вольга таксама атлетка, займалася кіданьнем дыска. Мае сына Івана. Іван Ціхан - заслужаны майстар спорту Беларусі. Трэніруецца ў Растове (Расея) у расейскага трэнэра Сяргея Літвінава.

Спартовая кар'ера

Першы раз Іван Ціхан стаў чэмпіёнам сьвету ў кіданьні молата ў жніўні 2003 году на чэмпіянаце сьвету ў Парыжы, кінуўшы молат на адлегласьць 83 мэтры 3 сантымэтры.

У 2005 годзе ў Хэльсынкі заваяваў першы залаты мэдаль для Беларусі. Першыя дзьве спробы Ціхана былі няўдалыя, і ён быў на валаску ад вылёту зь фінальнай часткі спаборніцтва, але пасьля вельмі няпэўнага пачатку ён прачнуўся, і разам з другім беларусам Вадзімам Дзевятоўскім яны паказалі вынікі, якія сталі недасягальнымі для іншых удзельнікаў. Іван Ціхан усталяваў новы рэкорд чэмпіянатаў сьвету, кінуўшы молат на 83.89 мэтры. Вадзім Дзевятоўскі заваяваў срэбны мэдаль, з вынікам 82.60 мэтры.

Іван Ціхан - чэмпіён Беларусі 2005 году. На гэтым чэмпіянаце Беларусі Іван Ціхан усталяваў нацыянальны рэкорд Беларусі 86,73 мэтры, што ўсяго на адзін сантымэтар горш сусьветнага рэкорда савецкага атлета Юрыя Сядых, усталяванага ў далёкім 1986 годзе, то бок яшчэ да наступленьня эры татальнай барацьбы з допінгам.

На Алімпійскіх гульнях у Атэнах Іван Ціхан заваяваў срэбны мэдаль.

Асабістыя дадзеныя

  • Рост - 185 см
  • Вага - 105 кг
  • Асабісты рэкорд (2005) - 86 м 73 см.

Вонкавыя спасылкі