Міхаіл Русы: розьніца паміж вэрсіямі
д r2.7.2) (робат дадаў: pl:Michaił Rusy |
Nie pracuje. |
||
Радок 112: | Радок 112: | ||
== Вонкавыя спасылкі == |
== Вонкавыя спасылкі == |
||
* {{Спасылка | аўтар = | прозьвішча = | імя = | аўтарlink = | cуаўтары = | дата публікацыі = | url = http://news.belta.by/by/person/min?id=402817| загаловак = Міністар сельскай гаспадаркі і харчаваньня Рэспублікі Беларусь Русы Міхаіл Іванавіч| фармат = | назва праекту = Пэрсаналіі| выдавец = [[Беларускае тэлеграфнае агенцтва]]| дата = 6 кастрычніка 2011 | мова = | камэнтар = }} |
|||
* [http://who.bdg.by/obj.php?&kod=117 Старонка на праекце «Хто ёсьць хто ў РБ»]{{ref-ru}} |
* [http://who.bdg.by/obj.php?&kod=117 Старонка на праекце «Хто ёсьць хто ў РБ»]{{ref-ru}} |
||
Вэрсія ад 11:02, 23 чэрвеня 2012
Міхаіл Русы | |
Міністар сельскай гаспадаркі і харчаваньня Беларусі | |
---|---|
20 траўня 2010 — цяперашні час | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Прэм’ер-міністар: | Сяргей Сідорскі |
Папярэднік: | Сямён Шапіра |
Міністар сельскай гаспадаркі і харчаваньня Беларусі | |
6 лютага 2001 — 10 ліпеня 2003 | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Прэм’ер-міністар: | Уладзімер Ярмошын (да 1 лістапада 2001), Генадзь Навіцкі |
Папярэднік: | Вадзім Папоў |
Наступнік: | Зянон Ломаць |
Міністар прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя Беларусі | |
27 кастрычніка 1994 — 6 лютага 2001 | |
Прэм’ер-міністар: | Міхаіл Чыгір (да 18 лістапада 1996), Сяргей Лінг (да 18 лютага 2000), Уладзімер Ярмошын |
Папярэднік: | Анатоль Дарафееў |
Наступнік: | Лявонці Харужык |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
23 лістапада 1954 (69 гадоў) Вароніна, Жыткавіцкі раён, Гомельская вобласьць |
Партыя: | |
Адукацыя: | |
Узнагароды: |
Міхаіл Русы (нарадзіўся 23 лістапада 1954 году, вёска Вароніна Жыткавіцкага раёну Гомельскай вобласьці) — беларускі палітык, старшыня Аграрнай партыі[1], былы дэпутат Палаты прадстаўнікоў Беларусі, міністар сельскай гаспадаркі.[2].
Біяграфія
Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію (1977), Менскую вышэйшую партыйную школу (1989).
Служыў у арміі.
1977—1983 — працаваў у калгасе імя Леніна Жыткавіцкага раёну галоўным аграномам, намесьнікам старшыні, старшынём калгасу.
1983—1985 — першы намесьнік старшыні Кармянскага райвыканкаму, начальнік управы сельскай гаспадаркі.
1985—1987 — сакратар Кармянскага райкаму КПБ.
1987—1991 — інструктар ЦК КПБ, першы сакратар Стаўбцоўскага райкаму КПБ.
1991—1994 — старшыня Камітэту па зямельнай рэформе і землеўпарадкаваньні пры Савеце міністраў Рэспублікі Беларусь.
З 27 кастрычніка 1994 г. займаў пасаду міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя Рэспублікі Беларусь.
З 6 лютага 2001 г. — міністар сельскай гаспадаркі і харчаваньня.
Загадам прэзыдэнта Республікі Беларусь № 303 ад 10 ліпеня 2003 году вызвалены з пасады міністра сельскае гаспадаркі і харчаваньня з фармулёўкай «за невыкананьне даручэньняў кіраўніка дзяржавы пра забесьпячэньне поўнае і своечасовае выплаты заработнай платы працаўнікам аграпрамысловага комплексу рэспублікі і пагашэньні запазычанасьці перад насельніцтвам і сельскагаспадарчымі арганізацыямі за здадзеную сельскагаспадарчую прадукцыю, а таксама за фальсыфікацыю справаздачных дадзеных па гэтых пытаньнях».
2003—2004 — дарадца аддзяленьня амбасады Беларусі ў Расеі (Санкт-Пецярбург).
16 лістапада 2004 году прызначаны старшынём Сталай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па аграрных пытаньнях.
15 сакавіка 2008 году быў абраны старшынём Аграрнай партыі замест Міхаіла Шыманскага.[1] За яго прагаласавала 100% дэлегатаў на V зьезьдзе партыі.
На парлямэнцкіх выбарах 2008 году балятаваўся ад Жыткавіч і перамог.[2] Працаваў старшынём Сталай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі па праблемах чарнобыльскай катастрофы, экалёгіі і прыродакарыстаньні.
20 траўня 2010 году прызначаны міністрам сельскай гаспадаркі і харчаваньня.
Крыніцы
- ^ а б Новым старшынёй Аграрнай партыі абраны Міхаіл Русы. Эўрапейскае радыё для Беларусі (15 сакавіка 2008). Праверана 6 кастрычніка 2011 г.
- ^ а б Сяргей Каралевіч (29 верасьня 2008) Сярод 97 абраных дэпутатаў ПП НС няма ніводнага прадстаўніка апазіцыі (дапоўнена) Палітыка. БелаПАН. Праверана 6 кастрычніка 2011 г.
Вонкавыя спасылкі
- Нарадзіліся 23 лістапада
- Нарадзіліся ў 1954 годзе
- Сябры Беларускай аграрнай партыі
- Кавалеры ордэна Пашаны (Беларусь)
- Узнагароджаныя мэдалём «90 гадоў Узброеных сілаў Рэспублікі Беларусь»
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь
- Асобы па альфабэце
- Нарадзіліся ў Жыткавіцкім раёне
- Міністры сельскай гаспадаркі і харчаваньня Рэспублікі Беларусь
- Міністры прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя Рэспублікі Беларусь
- Палітыкі мясцовага кіраваньня Рэспублікі Беларусь