Пэрсыдзкая затока: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д r2.7.2+) (робат зьмяніў: az:İran körfəzi
д r2.7.1) (робат выдаліў: uz:Iran koʻrfazi зьмяніў: az:Fars körfəzi
Радок 45: Радок 45:
[[ar:الخليج العربي]]
[[ar:الخليج العربي]]
[[arc:ܒܪܩܩܐ ܦܪܣܝܐ]]
[[arc:ܒܪܩܩܐ ܦܪܣܝܐ]]
[[az:İran körfəzi]]
[[az:Fars körfəzi]]
[[bn:পারস্য উপসাগর]]
[[bn:পারস্য উপসাগর]]
[[zh-min-nan:Pho-su-oan]]
[[zh-min-nan:Pho-su-oan]]
Радок 102: Радок 102:
[[nn:Persiabukta]]
[[nn:Persiabukta]]
[[oc:Golf Persic]]
[[oc:Golf Persic]]
[[uz:Iran koʻrfazi]]
[[pnb:خلیج فارس]]
[[pnb:خلیج فارس]]
[[ps:د فارس خليج]]
[[ps:د فارس خليج]]

Вэрсія ад 16:46, 14 чэрвеня 2012

Пэрсыдзкая затока.

Пэрсыдзкая затока (па-пэрсыдзку: خليج فارس khalīj-e-Fārs‎; па-арабску الخليج الفارسیal-khalīj al-farsi) знаходзіцца ў паўднёва-заходняй Азіі, зьяўляецца працягам Аманскай затокі, разьдзяляе Іран і Арабійскую паўвыспу.

Затока была полем бойкі ў вайне паміж Іранам і Іракам (1980-1988 гг). У 1991 годзе Пэрсыдзкая затока ізноў стала арэнай «вайны ў Затоцы», падчас якой Ірак акупаваў Кувэйт, але потым праз умяшаньне амэрыканскіх войскаў быў вымушаны вярнуцца ў свае межы.

Навакольнае асяродзьдзе Пэрсыдзкай затокі раней было прадстаўлена вялікай колькасьцю рыбы, каралавымі рыфамі, падводнай расьліннасьцю, але ўсё гэтае багацьце было зьнішчанае ў выніку распачатай здабычы нафты на берагах затокі і нядаўнімі войнамі, адным са спосабаў вядзеньня якіх былі зьнішчэньні нафтапровадаў і нафтапераапрацоўчых заводаў.

Геаграфія

Пэрсыдзкая затока мае плошчу прыкладна 233 000 км², на ўсходзе зьвязаная з Аманскай затокай Хармускай пратокай, на захадзе пераходзіць у дэльту, утвораную рэкамі Эўфрат і Тыгр. Яе даўжыня – 989 км, адзьдзяляе Іран ад Саудаўскай Арабіі. Шырыня Хармускай пратокі 56 км. Затока не глыбокая, максымальная глыбіня 90 мэтраў, сярэдняя – 50 м.

Краіны, разьмешчаныя на ўзьбярэжжы Пэрсыдзкай затокі: Іран, Аман, Аб’яднаныя Арабскія Эміраты, Саудаўская Арабія, Катар, Бахрэйн, Кувэйт і Ірак. Існуе мноства невялікіх выспачак.

Нафта і прыродны газ

Пэрсыдзкая затока і прылеглыя вобласьці маюць самыя вялікія ў сьвеце радовішчы нафты. Праз гэта нафтаздабыча і нафтаперапрацоўка дамінуюць у эканоміцы рэгіёну. Значныя радовішчы прыроднага газу падзеленыя паміж Катарам і Іранам.

Багатыя на нафту краіны (за выняткам Іраку), якія разьмяшчаюцца на ўзьбярэжжы Пэрсыдзкай затокі, называюць краінамі Пэрсыдзкай затокі. Выхад Іраку да ўзьбярэжжа блякуецца балоцістай дэльтай Эўфрата і Тыгра.

Этымалёгія

Навукоўцы, якія дасьледавалі паходжаньне назвы затокі, прыйшлі да высновы, што назва «пэрсыдзкая» найбольш дакладная. Апошнія 2 500 год амаль усе гісторыкі і аўтары Бліжняга Ўсходу менавіта так называлі гэтую затоку.

Пісьмовыя крыніцы часоў старадаўняй Пэрсыдзкай імпэрыі не дайшлі да нашых часоў, але ў вуснай мове ўсе народы рэгіёна называюць яе Мора Ірана, Парскае мора.

З 550 года да 330 года да н.э. амаль усе пісьмовыя крыніцы называлі Пэрсыдзкую затоку Мора Парс.

Але ў наш час некаторыя краіны аспрэчваюць дакладнасьць назвы затокі. Нягледзячы на гэта, на Дваццаць трэцяй сэсіі ААН у сакавіку-красавіку 2006 года назва Пэрсыдзкая затока зацьверджаная як афіцыйная назва, якая выкарыстоўваецца краінамі-удзельніцамі ААН.

Брытанскае ўладаньне

З 1763 да 1971 году Вялікабрытанія рознымі шляхамі і формамі (праз Аб’яднаныя Арабскія Эміраты, Бахрэйн, Кувэйт, Аман і Катар) кантралявала Пэрсыдзкую затоку.

І ў наш час Вялікабрытанія мае свае інтарэсы ў гэтым рэгіёне.

Вонкавыя спасылкі

Пэрсыдзкая затокасховішча мультымэдыйных матэрыялаў